Навіны і апошнія падзеі. Беларусь



Затрыманне актывістаў БУНТа

У 18:30 паблізу ад амфітэатра пры распаўсюдзе ўлётак міліцыяй былі затрыманыя некалькі актывістаў БУНТа.

[image]

[image]

[image]

[image]

[image]

[image]

Чэр. 17, 2006 // 23:36 | Каментары (0)


Дзень Салідарнасці ў Віцебску

Падобна ў Віцебску робіцца традыцыяй збірацца ў Дзень Салідарнасці (16 кожнага месяца) ля крыжа Язафата Кунцэвіча.

Вось і сёння дзевятнаццаць маладых людзей сабраліся на высокім беразе Дзвіны і запалілі свечкі. Напачатку імпрэзу хацеў сапсаваць маленькі дожджык, які ледзь марасіў, але не даваў запаліць свечкі. Праўда пад канец акцыі прырода ўзнагародзіла ўдзельнікаў — над Віцебскам заззяла вясёлка.

[image]

[image]

[image]

[image]

[image]

Чэр. 17, 2006 // 00:01 | Каментары (0)


Памёр Уладзімер Плешчанка

На 58 годзе жыцьця ў вёсцы Вароны пад Віцебскам спынілася сэрца змагара за вольную Беларусь Уладзімера Рыгоравіча Плечшанкі.

У. Плешчанка быў адным са старэйшых фронтаўцаў Віцебска. На пачатку 1990-х ён узначальваў Раду «Выбар», а з 1999 г. — абласную арганізацыю Кансерватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ.

Барацьба за волю Радзімы рана падарвала яго здароўе. Першы інфаркт сп. Плешчанка перажыў пад час збору подпісаў за рэферэндум аб датэрміновым роспуску Вярхоўнага Савета 12 скліканьняў 1992 г. Другі сардэчны прыступ адбыўся, калі Уладзімер Рыгоравіч знаходзіўся за кратамі віцебскага СІЗА, дзе ён знаходзіўся з верасьня 1998 г. па сакавік 1999 г.

Яшчэ адным змагаром стала меней, але калі рэвалюцыянера можна забіць, то рэвалюцыю — ніколі!

Тра. 20, 2006 // 18:31 | Каментары (0)


Свечкі над Дзвіной

Сёння ў Віцебску, як і па ўсёй рэспубліцы, прайшла акцыя салідарнасці. Калі іншыя віцьбічы запальвалі свечкі ў сябе на падваконнях каля 25 чалавек моладзі сабралася ля крыжа ўсталяванага на Успенскай горцы. Падобна для жыхароў нашага горада ўжо становіцца страдыцыяй запальваць свечкі на гэтым месцы. Нагадаем, што месяц назад тут ужо праходзіў флэшмоб, пра які паведамляла Belnews.INFO.

Калі мінулы раз акцыя адбывалася на працягу 15 хвілін, што досыць характэрна для флэшмобу, то сённяшняя імпрэза цягнулася амаль гадзіну — пакуль не дагарэлі свечкі.

Апошні абзац, што ўжо, падобна, таксама робіцца традыцыяй хочацца прысвяціць міліцыі. Сёння яна здзівіла ўсіх прысутных — прадстаўнікі ўлады відавочна манкіравалі мерапрыемства і на месца правядзення акцыі не з'явіліся. Зрэшты, ніхто па іх дужа не сумаваў.

[image]

[image]

[image]

[image]

Тра. 17, 2006 // 01:06 | Каментары (0)