Перамога "Витебского курьера" над "Витебским ДСК"
Наш сайт ужо паведамляў аб іскавой заяве віцебскага ДСК ( Іскавая заява Віцебскага ДСК супраць газеты «Віцебскі кур'ер» ), супраць «Віцебскага кур'ера», у якой газета абвінавачвалася ў нанясеньні ўрону дзелавой рэпутацыі прадпрыемства. Іскавая заява была зьвязаная з публікацыяй у «Віцебскім кур'еры» загада па віцебскім ДСК ( Загад па Віцебскаму ДСК ).
Абласны гаспадарчы суд у асобе судзьдзі Віктара Шыльчонка вырашыў закрыць справу, не знайшоўшы адпаведнага складу парушэньня.
На тым, што ў артыкуле “Дыктатура ўлады” вялася гаворка не пра вытворчую дзейнасьць, а пра перадвыбарчую агітацыю на прадпрыемстве, настойвалі карэспандэнтка Тацяна Чабатарова й рэдактар “Витебского курьера” Ўладзімер Базан.
Супрацьлеглую пазыцыю заняў загадчык юрыдычнага аддзелу Ягор Немярчук. Ён сьцьвярджаў, што аўтарка артыкулу карысталася неправеранымі зьвесткамі, прыгадваючы загад №153, падпісаны генэральным дырэктарам прадпрыемства Анатолем Стрыкам, які асабіста даваў указаньні “весьці агітацыйную прапаганду” за “мэтазгоднасьць датэрміновага галасаваньня й аказаньня падтрымкі дзейнаму прэзыдэнту Аляксандру Лукашэнку”.
Тра. 10, 2006 // 12:15 | Каментары (0)
Віцебскі флэшмоб: 15 хвілін маўчання з запаленымі свечкамі
15 красавіка ў Віцебску каля 30 чалавек, у большасці маладыя людзі, сабраліся ў каля крыжа на Успенскай горцы, які ўсталяваны на месцы, адкуль скінулі цела забітага уніяцкага япіскапа Язафата Кунцэвіча.
Роўна ў 21:00 сабраўшыяся запалілі сьвечкі. Пачаўся флэш-моб у знак пратэста да ўлады, да ўсяго, што яна вырабляла апошні час, у знак непрызнання выбараў і ўдзелу ў іх Лукашэнкі ў 3-ці раз, на знак салідарнасці з усімі ахвярамі рэпрэсій і на знак жалобы з нагоды смерці намесніка пасла Польшы ў Гродна. Пра флэш-моб удзельнікі паведамілі адзін аднаму праз Інтэрнэт.
Роўна праз 15 хвілін, сабраўшыяся задзьмулі недагарэлыя сьвечкі і растварыліся ў цемры. На месцы падзей нічога не засталося, акрамя самотных міліцыянераў.
На працягу ўсёй акцыі міліцыя была з народам. Прысутнічаўшыя супрацоўнікі правахоўных органаў мужна закрывалі сваімі шырокімі плячымі свечкі сабраўшыхся ад парываў ветру. А трапяткія агенчыкі адбіваліся ў вялікіх зорках старэйшых афіцэраў міліцыі. Адна, відаць самая пажаранебяспечная свечка, была нават задзьмутая, і такім чынам наш слаўны горад быў уратаваны ад чарговага пажару.
![[image]](http://www.belnews.info/entry/63/file/fsv01.jpg)
![[image]](http://www.belnews.info/entry/63/file/fsv02.jpg)
![[image]](http://www.belnews.info/entry/63/file/fsv03.jpg)
![[image]](http://www.belnews.info/entry/63/file/fsv04.jpg)
![[image]](http://www.belnews.info/entry/63/file/fsv05.jpg)
Крс. 16, 2006 // 22:45 | Каментары (2)
Іскавая заява Віцебскага ДСК супраць газеты "Віцебскі кур'ер"
17 скавіка 20006 г. на шэрагу сайтаў, у тым ліку і на нашым, з'явілася копія загада пад №153 па Віцебскаму ДСК, дзе дырэктар гэтага прадпрыемства загадваў арганізаваць датэрміновае галасаванне і «патлумачыць неабходнасць галасавання за дзеючага Прэзідэнта».
http://www.belnews.info/2006/03/17/zagad_pa_vtsebskamu_dsk/
Гэтая інфармацыя была скарыстаная шэрагам СМІ.
Учора стала вядома, што Віцебскі ДСК падаў у суд на газету «Віцебскі кур'ер» іскавую заяву аб абароне дзелавой рэпутацыі.
[ "Тэкст іскавой заявы Віцебскага ДСК" ]
Крс. 14, 2006 // 12:02 | Каментары (0)
Цэнзура на форуме Полацка і Наваполацка
Не скарэт, што пад час апошніх палітычных падзеяў грамадзянам Беларусі востра не хапала праўдзівай інфармацыі. Тэлебачаньне выключна дзяржаўнае, незалежныя газеты да чытача траплялі з перабоямі.
Таму вялікай папулярнасцю сталі карыстацца інтэрнэтаўскія форумы і LiveJournal. І калі да апошняга беларускім уладам дабрацца практычна немагчыма, то на некаторых форумах пачынаюць уводзіць цэнзуру.
Вось што могуць бачыць наведвальнікі форума «Два города» http://forum.2goroda.by/ :
Сак. 30, 2006 // 11:41 | Каментары (5)