Навіны і апошнія падзеі. Беларусь



Навіны. Палітыка. Апошнія падзеі. Беларусь. №084

Падзеі

Не выключана, што сёння ў Маскве будзе абмяркоўвацца і беларускае пытанне – з такой ініцыятывай выступіла дзяржсакратар ЗША Кандаліза Райс. У Маскве праходзіць сустрэча міністраў замежных спраў краін «Вялікай васьмёркі". Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў Германіі, Вялікабрытаніі, Італіі, Канады, Расіі, ЗША, Францыі, Японіі і Аўстрыі, якая старшынствуе ў Еўрасаюзе, разгледзяць пытанні, што будуць вынесеныя на сустрэчу кіраўнікоў дзяржаў краінаў «Вялікай васьмёркі" ў Санкт-Пецярбургу.

Удзельнікі ліквідаванага рашэннем суду Брэсцкага абласнога моладзевага грамадскага аб'яднання «Сузор'е» рыхтуюць зварот у Раду ААН па правах чалавека. Як паведаміў праваабаронца Раман Кісляк, маладыя людзі лічаць, што парушаная свабода асацыяцыі, якая не можа быць абмежаваная ў адпаведнасці з міжнародным Пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах. Фармальнай падставай для ліквідацыі «Сузор'я» стала папярэджанне за няўчаснае наданне дакументаў ва ўпраўленне юстыцыі аблвыканкаму.

Дэпутат Хрол прапануе ўвесьці “падатак на багатых”. Кожны ўласьнік аўтамабіля з аб’ёмам рухавіка больш чым за 2 літры мусіць плаціць адмысловы падатак, эквівалентны 100 даляраў штогоду. З такой прапановай сёньня выступіў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Васіль Хрол. Першы намесьнік міністра транспарту й камунікацыі Мікалай Верхавец выказаўся супраць такога падатку. На ягоную думку, існуе іншы варыянт — ад 2007 году павялічыць акцыз на паліва й дадатковыя грошы аддаць на рамонт дарог.

Мікалая Аўтуховіча могуць асудзіць на тэрмін ад 3 да 10 гадоў. Закончылася судовае сьледзтва па крымінальнай справе супраць прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча й ягонага калегі Юрыя Лявонава. Днямі ім выставілі новае абвінавачаньне, паводле якога пакараньне мае быць больш жорсткім — ад трох да дзесяці гадоў зьняволеньня, раней Аўтуховіч мог разьлічваць нават на “хімію”.

Цытаты

Аляксандр Мілінкевіч: “Я лічыў і лічу, што Беларусь ніхто не ізаляваў. Яна ізалявала сама сябе. Беларускі парлямэнт не абраны, а прызначаны. І гэта ведае ўвесь цывілізаваны сьвет. І сапраўды — заўсёды варта пакідаць дзьверы прыадчыненымі. Але калі дзьверы прыадчыненыя, дык першы крок павінен зрабіць той, хто парушае законы, хто сам сябе ізаляваў”.

Абвесткі

Новы конкурс – «Фота Свабоды». «Фота Свабоды» – Ваш погляд на беларускае жыццё. Дасылайце (з кароткім апісаннем – што, дзе, калі) здымкі падзеяў, сітуацыяў, людзей на адрас svaboda@rferl.org з пазнакай “fota Svabody”. Падрабязнасці на www.svaboda.org

Спампаваць версію для друку (PDF)

Чэр. 29, 2006 // 19:49 | Каментары (0)


Навіны. Палітыка. Апошнія падзеі. Беларусь. №083

Падзеі

Суд над Аляксандрам Казуліным пачнецца 6 ліпеня. У Маскоўскім судзе Менску вызначыліся з днём пачатку працэсу над Аляксандрам Казуліным, якога трымаюць пад вартай ужо болей за тры месяцы. Тым часам беларускія праваабаронцы выказваюцца за тое, каб экс-кандыдата на прэзыдэнта прызналі ў сьвеце вязьнем сумленьня.

Фэстываль «Магутны Божа» пазбавілі беларускай мовы. Увечары 28 чэрвеня ў Магілёве ўрачыста адкрываецца 14-ты міжнародны фэстываль духоўнай музыкі “Магутны Божа”. Сёлетні фэстываль гарадзкія ўлады спалучылі зь сьвяткаваньнем 65-х угодкаў абароны. Упершыню ў гісторыі агітацыйныя матэрыялы фэстывалю выдадзеныя толькі па-расейску.

Сёньня ў Менску пачынаюцца рэпэтыцыі вайсковага параду да Дня незалежнасьці, які афіцыйна адзначаецца 3 ліпеня. Апроч ваеннай і сельгастэхнікі, перад усталяванымі на новым праспэкце Машэрава трыбунамі пройдуць фізкультурнікі й актывісты БРСМ, якія пакажуць тэатралізаванае і спартовае шоў. Упершыню ў калёне дэманстрантаў можна будзе заўважыць маладых маці з вазкамі, якія маюць сымбалізаваць стабільную дэмаграфічную сытуацыю ў краіне.

У Віцебску – вялікая пературбацыя у праваахоўных органах. Першай “ахвярай” стаў пракурор Акцябрскага раёну Андрэй Ліцвін. Ён сыходзіў на павышэнне — пракурорам Віцебскай вобласці. Але на развітальным банкеце стаўся скандал. У выніку ён не тое, што не атрымаў новую пасаду, але і страціў тую, якую займаў. Яго звольнілі з органаў за дыскрэдытацыю і пазбавілі права на службовую пенсію. З дня на дзень чакаецца адстаўка кіраўніка абласнога Упраўлення Унутраных Спраў Вячаслава Еўстафьефа. Ён, судзячы з усяго, будзе наказаны за “аператыўнасць” — заўчасны рапарт аб расследаванні выбухаў у абласным цэнтры і затрыманне вінаватых.

Сталіца павольна, але верна набліжаецца да сухога закону. Спярша забаранілі продаж таннага спіртнога у начных крамах. Нядаўна парк Горкага стаў зонай, свабоднай ад алкаголю. З 16 чэрвеня тут забаронена гандляваць спіртнымі напоямі і півам. У продажу засталіся толькі закускі.

Асобы

Чаргінец ініцыюе правядзенне міжнароднага суда над Бушам. Пасля таго, як сенатара і міліцэйскага пісьменніка не пусцілі ў Амерыку, ён затаіў на Буша страшэнную крыўду. Чаргінец сцвярджае, што яго ініцыятыву падтрымліваюць шматлікія з палітыкаў. У прыватнасці, Уладзімір Жырыноўскі. Месцам правядзення суда прапаноўваецца зрабіць альбо Беларусь, альбо Венесуэлу.

Абвесткі

Новы конкурс – «Фота Свабоды». «Фота Свабоды» – Ваш погляд на беларускае жыццё. Дасылайце (з кароткім апісаннем – што, дзе, калі) здымкі падзеяў, сітуацыяў, людзей на адрас svaboda@rferl.org з пазнакай “fota Svabody”. Падрабязнасці на www.svaboda.org

Спампаваць версію для друку (PDF)

Чэр. 28, 2006 // 21:00 | Каментары (0)


Навіны. Палітыка. Апошнія падзеі. Беларусь. №082

Падзеі

У райцэнтры Лёзна, што на Віцебшчыне, на 30-мэтровай апоры лініі электраперадачаў, дзе напружаньне электрычнага току сягае 30 тысяч вольт, cёньня ўраньні зьявіўся бел-чырвона-белы сьцяг. Ён быў прымацаваны да вершаліны апоры ЛЭП, якая стаіць на гары, ля шашы, пры ўезьдзе ў Лёзна з боку Віцебску. Да сьцяга была прышпіленая запіска наступнага зьместу: “Сьветлай памяці слаўнага сына зямлі беларускай Уладзімера Рыгоравіча Плешчанкі. Пакуль на зямлі жывуць такія людзі, як ён, Беларусь жыла, жыве і будзе жыць вечна”.

Беларусь хоча купляць газ у Туркмэністане. Дэлегацыя “Белтрансгазу” сёньня знаходзілася ў Туркмэністане, дзе вяла перамовы аб магчымасьці паставак газу ў Беларусь з гэтай краіны. Пастаўкі туркмэнскага газу маглі б часткова кампэнсаваць падвышэньне цэнаў на расейскі газ, якое чакаецца з 1 студзеня 2007 году. Днямі кіраўніцтва «Газпрому» заявіла, што цэны на газ для Беларусі ў наступным годзе будуць падвышаныя зь сёлетніх 47 даляраў за тысячу кубамэтраў да 200 даляраў.

Цытаты

Зянон Пазьняк: Справа ў тым, што нацыянальнасьць і дэмакратыя – гэта сынонімы. Нацыянальная ідэя, нацыянальная дзяржава — гэта агульная справа. Яна можа ўзьнікнуць толькі як справа грамадзтва. Нацыі заўсёды ўтвараліся як агульная справа, як дэмакратычная. Так было ў ва ўсёй Эўропе. Потым маглі быць дыктатуры, розныя адступы. Але і дэмакратыя, і нацыянальная ідэя і нацыянальны палітычны рух — яны неад’емныя паняцьці.

Людзі

У Нямеччыне на 99-м годзе жыцця памёр кіраўнік беларускага антысавецкага Супраціву ў 1945 — 1959 гадах генерал Міхал Вітушка. Ён быў адзіным з кіраўнікоў нацыянальных рухаў Супраціву ў Савецкім Саюзе, які выжыў у партызанцы і не быў адшуканы савецкімі агентамі, якія доўгі час палявалі на яго на Захадзе. Міхал Вітушка нарадзіўся 5 лістапада 1907 году ў Нясвіжы. Скончыў славутую Віленскую беларускую гімназію і Варшаўскую палітэхніку. Быў актыўным удзельнікам беларускага незалежніцкага студэнцкага руху ў 1930-х. У гады Другой сусветнай вайны Вітушка ствараў беларускія вайсковыя фармацыі, браў удзел у нацыянальнай канспірацыі, быў адным з кіраўнікоў Беларускай Незалежніцкай Партыі. У 1945 годзе Міхал Вітушка ўзначаліў Галоўны штаб беларускага партызанскага руху, з’яўляўся кіраўніком падпольнай арганізацыі «Чорны Кот». Арганізаваў выданне беларускага нелегальнага друку. У пачатку 50-х гадоў ён вывеў сваіх ацалелых партызанаў на Захад, а сам заставаўся на тэрыторыі Польшчы, кіраваў беларускім антысавецкім падполлем.

Абвесткі

Новы конкурс – «Фота Свабоды». «Фота Свабоды» – Ваш погляд на беларускае жыццё. Дасылайце (з кароткім апісаннем – што, дзе, калі) здымкі падзеяў, сітуацыяў, людзей на адрас svaboda@rferl.org з пазнакай “fota Svabody”. Падрабязнасці на www.svaboda.org

Спампаваць версію для друку (PDF)

Чэр. 27, 2006 // 19:38 | Каментары (0)


Навіны. Палітыка. Апошнія падзеі. Беларусь. №081

Падзеі

Старшыня парламенцкай асамблеі рады Еўропы плануе наведаць Беларусь. Старшыня Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы Рэнэ ван дэр Ліндэн выступіў супраць палітыкі ізаляцыі ў дачыненні да Беларусі. Адначасова ён выказаўся за наладжванне дыялогу Асамблеі з дэмакратычнымі сіламі Беларусі. Старшыня Парламенцкай асамблеі плануе ў верасні сёлета наведаць нашу краіну. «Радзе Еўропы неабыякавая будучыня Беларусі»

Цытаты

Канаплёў: «Заявления «Газпрома» об увеличении цены на газ в три-четыре раза нас не напугали”. Спикер отметил, что для снижения зависимости от поставок российского газа идет активный поиск альтернативных источников энергии вплоть до строительства собственной АЭС. «Бояться этого не надо», считает Коноплев, так как, если взглянуть на карту, то можно увидеть, что республика находится в окружении пяти АЭС, расположенных на территориях стран-соседей. «Учитывая элемент безопасности, лучше построить свою АЭС, которую мы будем сами контролировать и где будет работать наш инженерно-технический персонал».

Міклашэвіч: «Расследование данного уголовного дела (прим.: по подозрению в совершении террористических актов во время президентской избирательной компании), которое возбудил Комитет государственной безопасности, не прекращалось. Оно идет. В настоящее время ведется оперативно-следственная работа по установлению лиц, которые хотели совершить во время президентской компании в Беларуси террористические акты.»

Людзі

Артур Фінькевіч будзе адбываць “хімію” ў Магілёве. Сёньня Артура Фінькевіча выклікалі ў камісію выкананьня пакараньняў Заводзкага раёну Менску й паведамілі, што 29 чэрвеня ён павінен прыехаць у Магілёўскую спэцкамэндатуру, дзе будзе адбываць пакараньне за графіці.

Справу Аляксандра Казуліна будзе раглядаць суддзя Маскоўскага раёну сталіцы Аляксей Рыбакоў. Аб гэтым паведаміў адвакат палітыка Ігар Рынкевіч. Паводле словаў Рынкевіча, мера стрымання Казуліну, нягледзячы на хадайніцтвы абароны, не змененая. Дата судовага пасяджэння пакуль не прызначаная. Нагадаем, экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Аляксандр Казулін з 25 сакавіка знаходзіцца ў зняволенні. Ён абвінавачваецца ў злосным хуліганстве і арганізацыі групавых дзеянняў, якія парушаюць грамадскі парадак.

Абвесткі

Новы конкурс – «Фота Свабоды». «Фота Свабоды» – Ваш погляд на беларускае жыццё. Дасылайце (з кароткім апісаннем – што, дзе, калі) здымкі падзеяў, сітуацыяў, людзей на адрас svaboda@rferl.org з пазнакай “fota Svabody”. Падрабязнасці на www.svaboda.org

Спампаваць версію для друку (PDF)

Чэр. 26, 2006 // 18:27 | Каментары (0)