Y:Y:TRIM:SCRIPT@@@

Навіны і апошнія падзеі. Беларусь



Заявление Александра Козулина: А.Лукашенко должен предстать перед Международным трибуналом за преступления против своего народа и человечности

Заявление экс-кандидата в Президенты Республики Беларусь Александра Козулина: «А.Лукашенко должен предстать перед Международным трибуналом за преступления против своего народа и человечности»

Граждане Беларуси,

представители иностранных государств и международных организаций!

Сегодня, 20 сентября 2006 года, с чувством глубокой ответственности за будущее своей страны я обращаюсь к вам с этим Заявлением. Я убежден, что именно сегодня белорусские граждане должны однозначно установить для самих себя и заявить для всего мира о нашей твердой позиции и решимости привести Республику Беларусь в конституционные рамки. После так называемых выборов президента весной этого года мы уже перешагнули тот Рубикон, за которым остались ложь, страх и беззаконие. Сегодня мы готовы на самые решительные действия, которые приведут нас к победе свободы, справедливости и демократии.

Белорусы! Мы своевременно не смогли оценить свою свободу: в 1991 году мы ее, как и независимость страны, получили без борьбы, словно подарок с небес. Может потому и не сберегли эти непреходящие ценности в 1994 году, когда одному человеку было позволено преступать законы, растаптывать мораль, возомнить себя «немного выше Бога». Белорусы часто повторяли «лишь бы не было войны», и не заметили, как облеченный их доверием президент А.Лукашенко развязал «холодную гражданскую войну» против своего народа. В центре Европы на пороге ХХI века зародился режим с фашистской сущностью. Сотни тысяч, миллионы белорусских граждан не могут найти защиту у закона, у своего государства. Диктатор бросил вызов европейской цивилизации, всему мировому сообществу, нагло и цинично насмехается над основополагающими принципами и идеалами.

[ "Заявление Александра Козулина целиком" ]

Я заявляю о своей готовности идти до конца. В знак протеста против творимого нелегитимным президентом А.Лукашенко в Беларуси беззакония, с целью привлечения внимания белорусской и мировой общественности к моим предложениям по выходу страны из конституционного кризиса я заявляю о начале с 20 октября 2006 года бессрочной голодовки.

Следственный изолятор г.Минска,

А.В. Козулин

20 сентября 2006 года.

Заявление Александра Козулина: А.Лукашенко должен предстать перед Международным трибуналом за преступления против своего народа и человечности. Версия для печати

Sep. 21, 2006 // 13:57 | Каментары (0)


Навіны. Палітыка. Апошнія падзеі. Беларусь. №107

Падзеі

Прысуды моладзевым актывістам — штрафы і арышт. Суд Цэнтральнага раёну Менску пакараў актывістаў моладзевага дэмакратычнага руху арыштамі й штрафамі за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі. Юлія Гарачка асуджаная да 4-х сутак арышту.

У Літве сьмерць Пацюнаса называюць забойствам. Загадкавую сьмерць літоўскага дыплямата Вітаўтаса Пацюнаса ў Берасьці ў ноч з 22 на 23 жніўня некаторыя літоўскія палітыкі называюць палітычным забойствам. Тым часам афіцыйныя прадстаўнікі Літвы гавораць, што гэта “не шараговы выпадак”, адносна якога ёсьць “інфармацыя, якая выклікае непакой”.

Прэзэнтаваная фатахроніка вясны 2006 году. Фотавыстава пад назвай “За Свабоду й Незалежнасьць!” у сядзібе Партыі БНФ будзе працаваць тры тыдні. Сотні здымкаў, выстаўленых у памяшканьні Ўправы Партыі БНФ, вяртаюць наведнікаў да палітычных падзеяў сёлетняй вясны. Дзясяткі прафэсійных фотакарэспандэнтаў і шараговых удзельнікаў акцыяў зафіксавалі самыя розныя гістарычныя эпізоды сакавіка 2006 году — ад апазыцыйных шэсьцяў напярэдадні выбараў да разгону намётавага лягеру і сутыкненьняў са спэцназам у Дзень Волі.

Апазыцыйныя сілы Гомельшчыны аб'ядналіся для мясцовых выбараў. Учора ўвечары ў Гомелі прадстаўнікі апазыцыйных сілаў рэгіёну падпісалі пра супрацоўніцтва ў часе выбараў у мясцовыя Саветы. У ліку падпісантаў – кіраўнікі абласных арганізацыяў Аб`яднанай грамадзянскай партыі, ПКБ, БНФ, Народнай Грамады, штабу былога кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Мілінкевіча ды шэрагу іншых арганізацый.

Факты

Віцебск: пасьля дажджу эвакуявалі жыхароў 9-павярховага дому. Сёньня ўначы з 9-павярховага дому №26 корпус 1 па вуліцы “Праўды” былі тэрмінова адселеныя жыхары. Супрацоўнікі Міністэрства надзвычайных сытуацыяў прапанавалі ім перасяляцца да сваякоў або бясплатна заняць пакоі ў гатэлях.

Абвесткі

Новы конкурс – «Фота Свабоды». «Фота Свабоды» – Ваш погляд на беларускае жыццё. Дасылайце (з кароткім апісаннем – што, дзе, калі) здымкі падзеяў, сітуацыяў, людзей на адрас svaboda@rferl.org з пазнакай “fota Svabody”. Падрабязнасці на www.svaboda.org

Выйшаў мультымэдыйны дыск “Open air revolution”. На дыску зьмешчаныя аўдыёзапісы, відэа і фота падзеяў часу прэзыдэнцкай кампаніі й «гарачага тыдня» 19–25 сакавіка. Ад 24 жніўня ахвотныя могуць бясплатна атрымаць мультымэдыйную кнігу праз сайт za-svabodu.org.

Фотавыстава пад назвай “За Свабоду й Незалежнасьць!” у сядзібе Партыі БНФ. Здымкі, выстаўленых у памяшканьні Ўправы Партыі БНФ, вяртаюць наведнікаў да палітычных падзеяў сёлетняй вясны.

Спампаваць версію для друку (PDF)

Aug. 16, 840 // 11:56 | Каментары (0)


Навіны. Палітыка. Апошнія падзеі. Беларусь. №106

Падзеі

У Берасьці загінуў літоўскі дыплямат Вітаўтас Пацюнас. У ноч з 22 на 23 жніўня ў Берасьці загінуў літоўскі дыплямат, афіцэр бясьпекі, дарадца генэральнага консульства Літвы ў Горадні Вітаўтас Пацюнас. Берасьцейская абласная пракуратура праводзіць праверку па факце сьмерці дыплямата. Супрацоўнікі пракуратуры лічаць праўдападобным, што гэта быў няшчасны выпадак.

Наваполацкі суд адмовіўся прыцягнуць чыноўнікаў да адказнасьці. Сёньня наваполацкія актывісты Валеры Шаўчэнка ды Ігар Сухарукаў атрымалі адказ зь мясцовага суду. Актывісты зьвярталіся туды са скаргай на дзеяньні кіраўніцтва мясцовага гарвыканкаму, які не дазволіў правядзеньне штодзённых пікетаў у абарону палітвязьняў на пляцоўцы каля гарадзкога палацу культуры.

АГП прапануе стварыць бібліятэку ў турме на Акрэсьціна. Аб’яднаная грамадзянская партыя прапануе стварыць бібліятэку ў менскай турме на вуліцы Акрэсьціна, дзе часта адбываюць пакараньні актывісты апазыцыі. У АГП заяўляюць, што гатовыя для пачатку перадаць туды каля тысячы кніг.

Факты

«У той вечар здавалася, што назад ніякага адыходу ня будзе». Роўна пятнаццаць год таму дэпутаты-дэмакраты Вярхоўнага Савету Беларусі 12-га скліканьня дамагліся пазачарговай сэсіі, якая мусіла прыдаць Дэклярацыі аб сувэрэнітэце Беларусі статус канстытуцыйнай сілы. У той час дэпутаты знаходзіліся на летніх вакацыях, а іх трэба было сабраць у Авальнай залі, бо дэклярацыя набывала канстытуцыйную сілу толькі тады, калі за гэта прагаласуюць ня менш за дзьве траціны дэпутатаў. Зь некаторымі ўдзельнікамі тых падзеяў паразмаўляў наш карэспандэнт.

У Менску паменела індывідуальных прадпрымальнікаў. Сёлета за першае паўгодзьдзе ў Менску зарэгістравалі каля тысячы індывідуальных прадпрымальнікаў, паведаміў камітэт эканомікі Менскага гарвыканкаму. У той жа час ледзьве не ўтрая больш прадпрымальнікаў спынілі дзейнасьць.

Абвесткі

Новы конкурс – «Фота Свабоды». «Фота Свабоды» – Ваш погляд на беларускае жыццё. Дасылайце (з кароткім апісаннем – што, дзе, калі) здымкі падзеяў, сітуацыяў, людзей на адрас svaboda@rferl.org з пазнакай “fota Svabody”. Падрабязнасці на www.svaboda.org Выйшаў мультымэдыйны дыск “Open air revolution”. На дыску зьмешчаныя аўдыёзапісы, відэа і фота падзеяў часу прэзыдэнцкай кампаніі й «гарачага тыдня» 19–25 сакавіка. Ад 24 жніўня ахвотныя могуць бясплатна атрымаць мультымэдыйную кнігу праз сайт za-svabodu.org.

Спампаваць версію для друку (PDF)

Aug. 23, 2006 // 12:34 | Каментары (0)


Навіны. Палітыка. Апошнія падзеі. Беларусь. №105

Падзеі

Прысуд польскім актывістам: Пачобуту — 10 сутак, Яскевіча выпусьцілі. У Кастрычніцкім раённым судзе Горадні закончыўся разгляд адміністрацыйнай справы двух актывістаў не прызнаванага ўладамі Саюзу палякаў. Іх абвінавачвалі ў тым, што яны перашкаджалі працаваць здымачнай групе абласнога тэлебачаньня, якая рабіла сюжэт пра ўшанаваньне памяці польскіх жаўнераў на вайсковых могілках. Гэта — артыкул 156 адміністрацыйнага кодэксу, што датычыць дробнага хуліганства. Андрэя Пачобута пакаралі арыштам, а адносна Мечыслава Яскевіча справа спынена.

У Вярхоўны суд накіравалі скаргу на Цэнтравыбаркам. Прадстаўнікі апазыцыі накіравалі ў Вярхоўны суд скаргу на неправамерныя дзеяньні Цэнтральнай выбарчай камісіі. У скарзе заяўнікі просяць Вярхоўны суд абавязаць ЦВК перагледзець вынікі сёлетніх прэзыдэнцкіх выбараў і прызначыць паўторныя выбары. Пад скаргай сабралі амаль 6 тысячаў подпісаў выбарцаў, а важаць усе паперы каля 8 кіляграмаў.

Апазыцыя рыхтуецца да мясцовых выбараў. Удзельнікі сёньняшняга пасяджэньня палітычнай рады аб’яднаных дэмсілаў назвалі сваёй галоўнай задачай на найбліжэйшы час абраньне дэмакратычна арыентаваных дэпутатаў у мясцовыя органы ўлады.

Факты

Тры чалавекі выпалі з вокнаў магілёўскай спецкамендатуры за ўчорашні дзень. Яны спрабавалі спусціцца па звязанай бялізне, каб набыць у краме прадукты харчавання. Нагадаем, умовы ўтрымання ў спецкамендатуры, дзе адбывае пакаранне малафронтавец Артур Фінькевіч, за выходныя набылі вельмі жорсткі характар. Маёр міліцыі, выконваючы абавязкі кіраўніка дадзенай установы Сяргей Кузькоў вельмі пільна сочыць за вязнямі: за апошнія дні нікога не пусцілі нават вынесці смецце. У выніку людзі пачалі спрабаваць патрапіць на волю праз вокны. Усе яны атрымалі цяжкія цялесныя пашкоджанні і апынуліся ў лякарні.

Да месца разьмеркаваньня не даяжджае кожны пяты выпускнік-бюджэтнік. Ад канца 90-х гадоў студэнты-выпускнікі, якія навучаюцца коштам дзяржаўнага бюджэту, мусяць адпрацаваць год ці два паводле так званага разьмеркаваньня. У 2002 і 2003 гадах урад двойчы ўносіў папраўкі ў законы, якія рэгулююць пытаньні сфэры адукацыі. У выніку абавязковае разьмеркаваньне выпускнікоў ня толькі засталося, але набыло новыя формы: у прыватнасьці, студэнты-бюджэтнікі, якія ня зьявяцца на месца разьмеркаваньня, абавязаныя кампэнсаваць дзяржаве кошт навучаньня.

Абвесткі

Новы конкурс – «Фота Свабоды». «Фота Свабоды» – Ваш погляд на беларускае жыццё. Дасылайце (з кароткім апісаннем – што, дзе, калі) здымкі падзеяў, сітуацыяў, людзей на адрас svaboda@rferl.org з пазнакай “fota Svabody”. Падрабязнасці на www.svaboda.org

Спампаваць версію для друку (PDF)

Aug. 22, 2006 // 13:08 | Каментары (0)





@@@SMARTY:TRIM:SCRIPT@@@ @@@SMARTY:TRIM:SCRIPT@@@