Аб праекце
Самыя важныя навіны Беларусі
Гэты сайт прызначаны для стварэння штодзённага дайджэсту самых важных навінаў выбараў прэзідэнта Беларусі.
Не сакрэт, што ня ўсе маюць магчымасць карыстацца Інтэрнэтам, а паза межамі Інтэрнэта свабоднай інфармацыі ў Беларусі практычна не існуе.
Таму мы стварылі гэты праект, дзе кожны дзень будуць змяшчацца самыя важныя навіны Беларусі ў фармаце зручным для раздрукоўкі. Кожны зможа самастойна спампаваць такі файл, раздрукаваць яго і раздаць знаёмым і сябрам.
Толькі так мы зможам прарваць інфармацыйную блакаду.
Чым можна дапамагчы?
Рабіць мясцовы дайджэст навінаў — будзе добра, калі будуць рабіцца версіі адаптаваныя да пэўных рэгіёнаў Беларусі з мясцовымі навінамі. Таму шукаем рэгіянальных рэдактараў.
Рэклама праекта — праекту павінна найшырэйшая вядомасць, толькі тады ён прынясе плён. Паведамляйце пра сайт сваім сябрам, пастаўце спасылкі на сваіх старонках, дадайце ў подпісы на форумах і блогах.
Тэхнічная падтрымка — калі хто зможа прапанаваць надзейны высокахуткасны хостынг будзем толькі ўдзячныя. Але памятайце, што сайт можа быць падвергнуты атацы, ад чаго могуць пацярпець Вашыя сайты, якія мецяцца побач.
Фінансвая падтрымка — ахвяраваньні можна пералічыць на ўказаныя на галоўнай старонцы сістэмы Вэмані і Яндэкс.Грошы.
Сувязь
З намі Вы можаце звязацца па электронный пошце [email protected]. Дзяля аблягчэння апрацоўкі Вашых лістоў дакладна запаўняйце поле «Тэма» (Subject). Карыстайцеся на пачатку тэмы спецыяльнымі пазначэннямі: навіна для дайджэсту — [news], мясцовы рэдактар-валанцёр [editor], рэгіён — [belarus]. Напрыклад так будзе выглядаць тэма ліста з навіной з Віцебска: [news-vitebsk] Чарговае затрыманне. А прапанова стаць рэдкатарам з Глыбокага будзе такой: [editor-glybokae] Магу рабіць глыбоцкі дайджэст.
З Богам!
Mar. 06, 2006 // 06:03 | Каментары (1)