TYTY:TRIM:SCRIPT@@@

Навіны і апошнія падзеі. Беларусь



УЖО 18-ЦЬ ДЗЁН ПРАЦЯГВАЕЦЦА МОЛАДЗЕВАЯ ГАЛАДОЎКА

Зараз у ёй удзельнічае 10 чалавек. Стан здароўя галадоўнікаў з кожным днём пагаршаецца. Учора й сёньня да іх прыходзіў лекар з «Беларускай асацыяцыі мэдыкаў". Ён зрабіў мэдычны агляд удзельнікаў акцыі. Асабліва ў цяжкім стане знаходзіцца сустаршыня «Маладога Фронту» Зьміцер Дашкевіч. Ужо на працягу некалькіх дзён у яго трымаецца тэмпература, зьнік голас. Нягледзячы на ўсё цяжкасьці, Зьміцер адмаўляецца спыніць свой удзел у акцыі. Сёньня галадоўнікаў наведалі адзіны кандыдат ад дэмакратычных сілаў Аляксандар Мілінкевіч, Інна Кулей, старшыня АГП Анатоль Лябедзька. Нагадаем, што ніякай афіцыйнай рэакцыі на галадоўку моладзі ад уладаў на дадзены момант не было. Сваё стаўленьне да беларускае моладзі рэжым пакуль што выказаў тым, што ўсталяваў амаль кругласуткавую варту супрацоўнікаў КДБ, якія здымаюць ля гмаху, дзе знаходзіцца кватэра галадоўнікаў,на відэа ўсіх, хто прыходзіць падтрымаць удзельнікаў акцыі.

Прэс-служба Маладога Фронту

Apr. 27, 1740 // 11:50 | Каментары (0)


13 актывістаў спынілі галадоўку, 10 працягваюць галадаць

18-я суткі працягваецца эстафэтная галадоўка актывістаў моладзевых апазыцыйных рухаў. На сёньняшні дзень галадаюць 10 чалавек. На просьбу кіраўніцтва незарэгістраванай арганізацыі «Малады Фронт» 13 чалавек спынілі галадоўку.

На прыватнай менскай кватэры знаходзяцца 8 удзельнікаў акцыі пратэсту: сустаршыня «Маладога Фронту» Зьміцер Дашкевіч, Сяржук Дашкевіч, Юлія Балонкіна, Ірына Завадзкая, Любоў Цітова (усе зь Менску), Валер Мацкевіч з Бабруйску, Алесь Паплыка з Магілёва, Наста Азарка зь Нясьвіжа. Таксама галадаюць Алесь Карневіч – у Менску, і Алесь Зарэмбюк – у Мастах.

Галадоўнікі выглядаюць стомленымі, скардзяцца на галавакружэньне і галаўны боль, але яны запэўнілі радыё Свабода, што ня маюць намераў спыняць галадоўку. Да ўдзельнікаў акцыі павінен прыехаць Аляксандар Мілінкевіч.

Каля пад'езду дома, дзе адбываецца акцыя пратэсту, стаіць машына, зь якой вядуцца апэратыўныя відэаздымкі. Сёньня кватэру галадоўнікаў наведалі суседзі, якія цікавіліся, чаму тут столькі людзей і журналісты. Прэтэнзіяў да ўдзельнікаў акцыі яны не выказвалі.

Падтрымаць галадоўнікаў прыйшлі грамадзкія дзеячы і бацькі актывістаў, якія ня ўдзельнічаюць у акцыі.

Радыё Свабода

Apr. 27, 1620 // 11:50 | Каментары (0)


Ухудшилось состояние здоровья лидера «Маладога Фронта» Змитера Дашкевича

Серьезно ухудшилось состояние здоровья лидера «Маладога Фронта» Змитера Дашкевича, который 15-й день держит голодовку протеста. Как стало известно пресс-центру Хартии’97, вчера молодежного лидера посетил врач из «Ассоциации белорусских медиков» Андрей Витушко. Змитер Дашкевич серьезно простужен: вот уже несколько дней у него держится высокая температура.

Тем не менее, Змитер Дашкевич отказывается прекратить голодовку.

«Мы намерены продолжать голодовку. Ждем реакции властей на наш протест. Скорее всего, мы не дождемся этой реакции, тем не менее голодовкой мы намерены поднять в стране проблемы существования в стране политзаключенных и уголовного преследования по политическим мотивам активистов молодежных организаций», — сказал Змитер Дашкевич в интервью пресс-центру Хартии’97.

Голодовка, напомним, проходит в знак протеста против преследования активистов «Маладога Фронту» и за освобождение политических заключенных. Голодовка началась 29 мая. В настоящее время в ней принимают участие 20 человек.

В Минске на частной квартире голодают 7 человек, остальные активисты проводят голодовку в регионах.

Хартыя'97

Apr. 27, 540 // 11:50 | Каментары (0)


У Менску адбыўся флэш-моб у падтрымку галадоўнікаў

Каля 30 чалавек сабраліся на прыступках каля гандлёвага дому на Нямізе. Яны трымалі ў руках талеркі, на якіх было напісана «Галадоўка». Маладыя людзі тлумачылі мінакам, што гэта акцыя падтрымкі галадоўнікаў, якія патрабуюць спыніць перасьлед моладзі а таксама вызваліць палітвязьняў.

Мінакі даволі добразычліва ставіліся да флэш-мобу, але супрацоўнікі міліцыі не пасьпелі на гэтую акцыю, тая цягнулася літаральна 10 хвілінаў. Аднак журналісты заўважылі, што большасьць спэцназаўцаў былі ў самім гандлёвым доме. Такім чынам, акцыя скончылася без затрыманьняў.

Jun. 14, 2006 // 21:22 | Каментары (0)





@@@SMARTY:TRIM:SCRIPT@@@ @@@SMARTY:TRIM:SCRIPT@@@