ЖОДЗІНСКІ МАЛАДАФРОНТАВЕЦ БЫЎ ГАШПІТАЛІЗАВАНЫ
Адзін з лідэраў жодзінскага Маладога Фронту Сяржук Гудзілін, каторы прымае ўдзел у моладзевай галадоўцы, у сувязі са станам здароўя быў гашпіталізаваны.
У раённай лякарні Сяржука паклалі пад капельніцу. Паводле лекараў стан ягонага здароўя здавальняючы. Кіраўніцтва Маладога Фронту заклікала Сяржука спыніць свой удзел у акцыі.
Прэс-служба Маладога Фронту
Чэр. 09, 2006 // 19:18 | Каментары (0)
НА ДВАНАЦЦАТЫ ДЗЕНЬ ГАЛАДОЎКІ СТАН ЗДАРОЎЯ УДЗЕЛЬНІКАЎ АКЦЫІ ПАГОРШЫЎСЯ
Дванаццаты дзень працягваецца моладзевая галадоўка з патрабаваньнямі зачыніць крымінальную справу супраць актывістаў Маладога Фронт, вызваліць усіх палітычных вязьняў і спыніць перасьлед хрысьціянаў, што падтрымліваюць акцыю.
У пятніцу стан здароўя чатырох удзельнікаў галадоўкі значна пагоршыўся. Менскі маладафронтавец Зьміцер Хверарук зраніцы быў вымушаны выклікаць хуткую мэдычную дапамогу. Лекары зрабілі хлопцу некалькі ўколаў. Зьміцер Хведарук, а таксама Яўген Скрабутан, Ігар Шчэкарэвіч і Сяржук Чайка з-за кепскага самаадчуваньня сёньня былі вымушаны спыніць галадоўку.
Прэс-служба Маладога Фронту
Чэр. 09, 2006 // 09:09 | Каментары (0)
Галадоўка цягнецца 11 дзён
Адзінаццаты дзень працягваецца галадоўка распачатая салігорскімі маладафронтаўцамі 29 траўня з патрабаваньнем спыніць крымінальны перасьлед актывістаў Маладога Фронту й вызваліць усіх палітзьняволеных.
Па стане здароўя некалькі чалавек учора прыпынілі галадоўку. На дадзены момант у галадоўцы ўдзельнічаюць:
Дзяніс Карноў (Салігорск)
Настасься Азарка (Нясьвіж)
Алесь Копаць, Юрась Шлапік (Масты)
Сяржук Чайка (Ліда)
Яўген Скрабутан (Гародня)
Сяржук Гудзілін (Жодзіна)
Валеры Мацкевіч (Бабруйск)
Ігар Шчэкарэвіч (Луцк)
Алесь Пікула, Алесь Сватко, Мікола Агароднік (Баранавічы)
Сяржук Нягацін, Ірына Качарова, Сяржук Гіркін, Валеры Шапалаў, Алесь Капытка (Магілёў)
Кастусь Усянок, Сяржук Дашкевіч, Аляксандар Карневіч, Ірына Завадзкая, Вольга Сакалова, Зьміцер Хверарук, Зьміцер Дашкевіч (Менск).
Прэс-служба Маладога Фронту
Чэр. 08, 2006 // 20:16 | Каментары (0)