/favicon.ico"> @@@SMARTY:TRIM:SCRIPT@@@ @@@SMARTY:TRIM:SCRIPT@@@

Навіны і апошнія падзеі. Беларусь



Віцебск. Народныя навіны

Праект “Народныя навіны Віцебска” (“Витебские новости”) — гэта сучасная штодзённая інтэрактыўная онлайн-газета. Сучасныя тэхналогіі дазваляюць данесці інфармацыю пра падзеі да чытатча нашмат хутчэй, чым гэта можа зрабіць традыцыйнае папяровае выданне. Акрамя таго электроннае выданне мае значна большую інтэрактыўнасць — гэта значыць больш моцную сувязь з чытачом.

“Народныя навіны Віцебска” акрамя таго яшчэ і сімбіёз газеты з “блогам” — папулярным зараз інтэрнэт-дзённікам, дзе ўладальнікі могуць дзяліцца сваімі думкамі і каментаваць допісы іншых “блогераў”. Такім чытачы могуць пакідаць водгукі і абмяркоўваць артыкулы, апублікаваныя ў “Народныя навіны Віцебска”.

Слова “народныя” ў назве нашай онлайн-газеты азначае, што кожны жадаючы можа стаць яе аўтарам. Дастакова зарэгістравацца на сайце “Народныя навіны Віцебска” і пачаць дасылаць свае артыкулы на адрас news@vitebsk.cc. Нашыя рэдактары правераць матэрыял і выставяць яго пад Вашым іменем у стужку навінаў. Калі мы будзем упэўненыя, што Вашыя навіны можна ставіць без папярэдняй праверкі, Вы атрымаеце магчымасць непасрэдна публікаваць артыкулы на “Народныя навіны Віцебска”.

“Народныя навіны Віцебска” акрамя звычайнага прагляду праз браўзэр могуць быць даступныя з мабільнага тэлефона пры дапамозе WAP. Для гэтага Вам трэба набраць у сваім тэлефоне спаслку http://news.vitebsk.cc/wp-wap.php. Таксама, калі Вы стала знаходзіцеся ў Інтэрнэце, то можаце адсочваць з’яўленне новых навінаў праз RSS.

Top

Катэгорыя: Навіны выбараў. Віцебск Словы: Vitebsk, новости, навіны. Віцебск

@@@SMARTY:TRIM:SCRIPT@@@
Каментары Адключаныя
Каментар Выдалены
Каментар Выдалены
Каментар Выдалены