Навіны. Палітыка. Апошнія падзеі. Беларусь. №107
Падзеі
Прысуды моладзевым актывістам — штрафы і арышт. Суд Цэнтральнага раёну Менску пакараў актывістаў моладзевага дэмакратычнага руху арыштамі й штрафамі за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі. Юлія Гарачка асуджаная да 4-х сутак арышту.
У Літве сьмерць Пацюнаса называюць забойствам. Загадкавую сьмерць літоўскага дыплямата Вітаўтаса Пацюнаса ў Берасьці ў ноч з 22 на 23 жніўня некаторыя літоўскія палітыкі называюць палітычным забойствам. Тым часам афіцыйныя прадстаўнікі Літвы гавораць, што гэта “не шараговы выпадак”, адносна якога ёсьць “інфармацыя, якая выклікае непакой”.
Прэзэнтаваная фатахроніка вясны 2006 году. Фотавыстава пад назвай “За Свабоду й Незалежнасьць!” у сядзібе Партыі БНФ будзе працаваць тры тыдні. Сотні здымкаў, выстаўленых у памяшканьні Ўправы Партыі БНФ, вяртаюць наведнікаў да палітычных падзеяў сёлетняй вясны. Дзясяткі прафэсійных фотакарэспандэнтаў і шараговых удзельнікаў акцыяў зафіксавалі самыя розныя гістарычныя эпізоды сакавіка 2006 году — ад апазыцыйных шэсьцяў напярэдадні выбараў да разгону намётавага лягеру і сутыкненьняў са спэцназам у Дзень Волі.
Апазыцыйныя сілы Гомельшчыны аб'ядналіся для мясцовых выбараў. Учора ўвечары ў Гомелі прадстаўнікі апазыцыйных сілаў рэгіёну падпісалі пра супрацоўніцтва ў часе выбараў у мясцовыя Саветы. У ліку падпісантаў – кіраўнікі абласных арганізацыяў Аб`яднанай грамадзянскай партыі, ПКБ, БНФ, Народнай Грамады, штабу былога кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Мілінкевіча ды шэрагу іншых арганізацый.
Факты
Віцебск: пасьля дажджу эвакуявалі жыхароў 9-павярховага дому. Сёньня ўначы з 9-павярховага дому №26 корпус 1 па вуліцы “Праўды” былі тэрмінова адселеныя жыхары. Супрацоўнікі Міністэрства надзвычайных сытуацыяў прапанавалі ім перасяляцца да сваякоў або бясплатна заняць пакоі ў гатэлях.
Абвесткі
Новы конкурс – «Фота Свабоды». «Фота Свабоды» – Ваш погляд на беларускае жыццё. Дасылайце (з кароткім апісаннем – што, дзе, калі) здымкі падзеяў, сітуацыяў, людзей на адрас [email protected] з пазнакай fota Svabody. Падрабязнасці на www.svaboda.org
Выйшаў мультымэдыйны дыск “Open air revolution”. На дыску зьмешчаныя аўдыёзапісы, відэа і фота падзеяў часу прэзыдэнцкай кампаніі й «гарачага тыдня» 19–25 сакавіка. Ад 24 жніўня ахвотныя могуць бясплатна атрымаць мультымэдыйную кнігу праз сайт za-svabodu.org.
Фотавыстава пад назвай “За Свабоду й Незалежнасьць!” у сядзібе Партыі БНФ. Здымкі, выстаўленых у памяшканьні Ўправы Партыі БНФ, вяртаюць наведнікаў да палітычных падзеяў сёлетняй вясны.
Спампаваць версію для друку (PDF)
Feb. 03, 840 // 11:56 | Каментары (0)