Навіны. Палітыка. Апошнія падзеі. Беларусь. №096
Падзеі
Брэсцкія абласныя ўлады нарэшце звярнулі ўвагу на ўдзельнікаў галадоўкі ўладальнікаў маршрутных таксовак. Чыноўнікі прапанавалі канкрэтныя шляхі вырашэння праблемы. Цягам трох дзён «маршрутчыкі» будуць збіраць неабходны пакет дакументаў, які даставяць у Мінск. Днямі была шпіталізаваная Любоў Разановіч, якая галадала цэлы месяц і адзін тыдзень не піла ваду. Астатнія ўдзельнікі галадоўкі вырашылі яе працягваць да таго часу, пакуль з Мінску не прыйдзе станоўчы адказ.
Барысаўцаў, якія перакрылі чыгуначныя рэйкі, караць ня будуць. 6 жніўня тры дзясяткі барысаўцаў амаль гадзіну перакрывалі чыгуначныя рэйкі. Жыхары Залінейнага раёну абураліся бязьдзейнасьцю ўладаў датычна ўзьніклай праблемы: раён пасьля кожнай моцнай залевы церпіць ад паводкі. Адносна ўдзельнікаў акцыі пратаколаў не складалі. У транспартнай міліцыі пацьвердзілі, што справы супраць удзельнікаў стыхійнай акцыі пратэсту распачынаць ня будуць
Прафсаюзны пратэст у Магілеве. У Магілёве адбыўся мітынг супраць адмовы мясцовай улады рэгістраваць суполкі прафсаюзу Радыёэлектроннай прамысловасьці. У акцыі пратэсту, якая праходзіла у далечыні ад людных месцаў – ля будынку гарадзкога цэнтру культуры і адпачынку Магілёўскага гарвыканкаму – удзельнічалі блізу 100 чалавек.
Да 10 сутак арышту асуджаны старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі Партыі БНФ Юрась Губарэвіч. Суд Бярозаўскага раёну пакараў палітыка за выкарыстанне «незарэгістраванай сімволікі». Днямі сябры моладзевага дэмакратычнага руху арганізавалі на Брэстчыне паход «Рух добрай волі-2006». Ён адбываўся пад пільнай увагай праваахоўных органаў. Падчас адпачынку ўдзельнікаў акцыі ў Бярозаўскім раёне каля іх намётаў быў усталяваны бел-чырвона-белы сцяг, з такім жа сцягам моладзь каталася на кацеры.
Факты
У Мінскай вобласці распачатая крымінальная справа за продаж школы. У справе фігуруюць 97 тысячаў долараў. За машэнніцтва і падбухторванне да буйнога хабару затрыманыя рыэлтэр аднаго з мінскіх агенцтваў нерухомасці і беспрацоўны. Яны павінны былі перадаць хабар чыноўнікам Дзяржынскага райвыканкаму. У сваю чаргу, службовыя асобы павінны былі дазволіць адчужэнне будынку сярэдняй школы ў вёсцы Томкавічы.
З мінскіх уладальнікаў маршрутных таксовак патрабуюць грошы. За кожны аўтобус у месяц трэба заплаціць адну базавую велічыню. Новы падатак уведзены гарвыканкамам з сёлетняга ліпеня.
Абвесткі
Новы конкурс – «Фота Свабоды». «Фота Свабоды» – Ваш погляд на беларускае жыццё. Дасылайце (з кароткім апісаннем – што, дзе, калі) здымкі падзеяў, сітуацыяў, людзей на адрас [email protected] з пазнакай fota Svabody. Падрабязнасці на www.svaboda.org
Спампаваць версію для друку (PDF)

Катэгорыя: Навіны выбараў. Беларусь Словы:
навіны,
новости,
news,
Беларусь