Навіны і апошнія падзеі. Беларусь



Навіны. Палітыка. Апошнія падзеі. Беларусь. №090

Падзеі

У Брэсце працягваецца галадоўка пяці індывідуальных прадпрымальнікаў. Тых самых, што патрапілі пад прэзідэнцкі ўказ аб павелічэнні пошлінаў на аўтамабілі, якія выкарыстоўваюцца ў камерцыйных мэтах. Яны прайшлі ўсе судовыя інстанцыі, спрабуючы аспрэчыць шматмільённыя штрафы і даказваючы, што падобны закон не па якіх юрыдычных нормах зваротнай сілы мець не можа. Усё аказалася безвынікова — беларускія суды не адважыліся паправіць Лукашэнку.

Экс-суддзя Канстытуцыйнага суду стаў на бок абароны Казуліна. Паводле меркавання Міхаіла Пастухова, супрацьпраўных дзеянняў Аляксандр Казулін не здзяйсняў. У той жа час ён лічыць, што працэс над апазіцыйным палітыкам паказвае: у краіне адбываецца прававое бязмежжа.

Віцебскі апазіцыянер Барыс Хамайда, затрыманы перад прыездам у абласны цэнтр Аляксандра Лукашэнкі, правёў двое сутак у ізалятары часовага утрымання. Ён быў затрыманы 7 ліпеня падчас распаўсюджвання незалежных выданняў. Месца, дзе традыцыйна знаходзіцца апазіцыянер, размешчанае насупраць Летняга амфітэатра. Затрыманне адбылося за некалькі гадзінаў да цырымоніі адкрыцця Віцебскай гарадской клінічнай лякарні хуткай медыцынскай дапамогі, у якой удзельнічаў прэзідэнт Беларусі.

Факты

У камітэт абароны рэпрэсаваных звярнуліся каля 370 студэнтаў. У грамадскі камітэт абароны рэпрэсаваных звярнуліся ўжо каля 370 студэнтаў, выключаных з беларускіх ВНУ за палітычную дзейнасць або тых, хто знаходзіцца пад пагрозай выключэння. Паводле яе словаў, амаль кожны трэці — яшчэ не адлічаны з ВНУ, але адчувае ціск з боку дэканатаў: іх адпраўляюць на пераздачы і зацягваюць тэрміны сесіі.

Цытаты

Аляксандр Мілінкевіч зьвярнуўся да кіраўнікоў краінаў G8. Сёньня лідэр аб’яднанай беларускай апазыцыі Аляксандар Мілінкевіч праз дыпляматычныя місіі накіраваў ліст да прэзыдэнтаў краінаў, якія зьбяруцца ў Расеі на саміт “вялікай васьмёркі”. “Усё больш інфармацыі, якая паступае з розных крыніцаў, сьведчыць пра магчымасьць правядзеньня ў найбліжэйшыя месяцы рэфэрэндуму ў рамках праекту саюзнай дзяржавы Расеі й Беларусі. Ня выключана, што верагодны рэфэрэндум закране пытаньні ўвядзеньня расейскага рубля на тэрыторыі Беларусі альбо прыняцьця канстытуцыйнага акту саюзнай дзяржавы”.

Абвесткі

Новы конкурс – «Фота Свабоды». «Фота Свабоды» – Ваш погляд на беларускае жыццё. Дасылайце (з кароткім апісаннем – што, дзе, калі) здымкі падзеяў, сітуацыяў, людзей на адрас [email protected] з пазнакай “fota Svabody”. Падрабязнасці на www.svaboda.org витебские новости

Спампаваць версію для друку (PDF)

Top

Катэгорыя: Навіны выбараў. Беларусь

Каментары Адключаныя