Навіны і апошнія падзеі. Беларусь



Навіны. Палітыка. Апошнія падзеі. Беларусь. №089

Падзеі

Казулін назваў працэс «фактам палітычнага і судовага пераследу». У Мінску другі дзень працягваецца судовы працэс над Аляксандрам Казуліным. У чарговы раз палітык даў адвод суддзі і дзяржаўнаму абвінаваўцу і назваў працэс «фактам палітычнага і судовага пераследу». На сённяшнім пасяджэнні планавалася дапытаць пацярпелых і сведкаў. Аднак з 15 пацярпелых у суд прыйшоў толькі адзін. Абарона Казуліна заявіла, што ў такой сітуацыі пачынаць судовы працэс немагчыма. Аднак суддзя Аляксей Рыбакоў пастанавіў працягваць слуханне справы.

Невядомыя напалі на пікет у падтрымку Казуліна ў Менску. Адзін зь пікетоўцаў, спадар Рамаровіч, быў зьбіты, і ў яго забралі мабільны тэлефон. Невядомыя нападнікі пашкодзілі інфармацыйныя матэрыялы пра Аляксандра Казуліна. Паводле ўдзельнікаў пікету, яны пасьпелі выклікаць міліцыю — і міліцыянты затрымалі двух нападнікаў на пікет.

У Берасьці пачалі галадоўку ўладальніку маршрутных таксі. У Берасьце пяцёра прадпрымальнікаў, уладальнікаў маршрутных таксі, распачалі галадоўку. Любоў Рэзановіч, Генадзь Канапліцкі, Алена Авечкіна, Аляксандар Дарадкевіч і Любоў Лаўруковіч патрабуюць адмяніць так званы рэспубліканскі збор. Супрацоўнікі падаткавай інспэкцыі налічылі прадпрымальнікам штраф каля 200 мільёнаў рублёў (гэта каля 100 000 даляраў). Галадоўнікі настойваюць, што мясцовыя чыноўнікі няправільна трактуюць указ Аляксандра Лукашэнкі ад 25 красавіка 2004 году. Да галадоўкі гатовыя далучыцца яшчэ некалькі ўладальнікаў маршрутных таксі ў Берасьце.

Арыштаваны дырэктар гімназіі, дзе вучыцца ўнучка Лукашэнкі. З-за падазрэньня ў атрыманьні хабару затрыманы Алег Бадалаў — дырэктар прэстыжнай менскай гімназіі №16, дзе вучыцца ўнучка Аляксандра Лукашэнкі. У пракуратуры Маскоўскага раёну Менску, ужо заведзеная крымінальная справа. Наш карэспандэнт наведаў гімназію №16 у менскім мікрараёне “Вясьнянка”.

Цытаты

Аляксандр Мілінкевіч зьвярнуўся да кіраўнікоў краінаў G8. Сёньня лідэр аб’яднанай беларускай апазыцыі Аляксандар Мілінкевіч праз дыпляматычныя місіі накіраваў ліст да прэзыдэнтаў краінаў, якія зьбяруцца ў Расеі на саміт “вялікай васьмёркі”. “Усё больш інфармацыі, якая паступае з розных крыніцаў, сьведчыць пра магчымасьць правядзеньня ў найбліжэйшыя месяцы рэфэрэндуму ў рамках праекту саюзнай дзяржавы Расеі й Беларусі. Ня выключана, што верагодны рэфэрэндум закране пытаньні ўвядзеньня расейскага рубля на тэрыторыі Беларусі альбо прыняцьця канстытуцыйнага акту саюзнай дзяржавы”.

Абвесткі

Новы конкурс – «Фота Свабоды». «Фота Свабоды» – Ваш погляд на беларускае жыццё. Дасылайце (з кароткім апісаннем – што, дзе, калі) здымкі падзеяў, сітуацыяў, людзей на адрас [email protected] з пазнакай “fota Svabody”. Падрабязнасці на www.svaboda.org

Спампаваць версію для друку (PDF)

Jul. 07, 2006 // 19:09 | Каментары (0)