TRTRIM:SCRIPT@@@

Навіны і апошнія падзеі. Беларусь



Навіны. Палітыка. Апошнія падзеі. Беларусь. №088

Падзеі

Мікалая Аўтуховіча асудзілі на 3 гады і 6 месяцаў зьняволеньня. Сёньня суд Кастрычніцкага раёну Горадні прысудзіў Мікалая Аўтуховіча да трох гадоў і шасьці месяцаў зьняволеньня у калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці й з забаронай займацца прадпрымальніцкай дзейнасьцю на пяць гадоў.

У Менску праходзіць суд над Аляксандрам Казуліным. А 12-ай гадзіне судзьдзя Аляксей Рыбакоў выдаліў з судовай залі ўсіх прысутных – фармальна за гоман. Судовы працэс над экс-кандыдатам на пасаду прэзыдэнта Аляксандрам Казуліным пачаўся са спазьненьнем. У судовую залю пусьцілі толькі сваякоў, абаронцаў, дыпляматаў і некаторых журналістаў. Адміністрацыя суду патлумачыла гэта невялікім памерам судовай залі. Калі Аляксандра Казуліна прывялі ў судовую залю, прысутныя каля 3 хвілінаў віталі яго воплескамі, на што судзьдзя Аляксей Рыбакоў зрабіў заўвагу прысутным.

У Воршы павесілі расьцяжку “Свабоду Адяксандру Казуліну!” Невядомыя аршанскія прыхільнікі палітыка, якога сёньня судзяць у Менску, вырашылі падтрымаць яго. Расьцяжка зьявілася а пятай раніцы на парэнчах чыгуначнага моста над вуліцай Міру, у раёне заводу плаўленых сыроў.

Асобы

Андрэй Клімаў прапануе рэфэрэндум аб далучэньні Беларусі да Эўразьвязу. Андрэй Клімаў прапануе тэрмінова правесьці шэраг акцыяў — у тым ліку, пачаць збор подпісаў за правядзеньне рэфэрэндуму пра далучэньне Беларусі да Эўразьвязу й выхаду краіны з саюзнай дамовы з Расеяй, арганізаваць другі Кангрэс дэмсілаў, на якім сфармуляваць патрабаваньні да ўладаў наконт правядзеньня датэрміновых парлямэнцкіх выбараў і правядзеньня круглага стала ўлады й апазыцыі пры пасярэдніцтве міжнародных структураў. Андрэй Клімаў гэтаксама патрабуе вызваліць Аляксандра Казуліна.

Факты

Беларусь вымушае міжнародных перавозчыкаў плаціць за ўзброены канвой. У калёне й пад узброеным канвоем міліцыі мусяць цяпер рухацца па дарогах Беларусі міжнародныя аўтаперавозчыкі. Паводле ўсталяваных тарыфаў, за адзін кілямэтар такога суправаджэньня трэба заплаціць да 70 амэрыканскіх цэнтаў.

Абвесткі

Новы конкурс – «Фота Свабоды». «Фота Свабоды» – Ваш погляд на беларускае жыццё. Дасылайце (з кароткім апісаннем – што, дзе, калі) здымкі падзеяў, сітуацыяў, людзей на адрас svaboda@rferl.org з пазнакай “fota Svabody”. Падрабязнасці на www.svaboda.org

Спампаваць версію для друку (PDF)

Jul. 06, 2006 // 19:13 | Каментары (0)





@@@SMARTY:TRIM:SCRIPT@@@ @@@SMARTY:TRIM:SCRIPT@@@