Пад'ём купалаў і крыжоў на Свята-Васкрасенскую царкву
Сёньня нарэшце былі ўсталяваныя купалы і крыжы на Свята-Васкрасенскі праваслаўны храм. Гэтая, разбураная бальшавікамі пасьля вайны, царква адбудоўваецца з 2001 г.
Раней храм называлася Васкрасенскай рынкавай царквой і належаў уніятам, якія пачалі будаваць яго у 1772 г. Пабудаваная царква ў стылі віленскага барока.
Дзеля пад'ёму 6-ці тонных купалоў і крыжоў на вышыню 40 метраў выкарыстоўваўся адзіны ў Віцебскай вобласці пад'ёмны кран, які здатны падымаць грузы вагой да 120 тонаў.
![[image]](http://www.belnews.info/entry/182/file/vvaskr01w.jpg)
![[image]](http://www.belnews.info/entry/182/file/vvaskr02w.jpg)
![[image]](http://www.belnews.info/entry/182/file/vvaskr03w.jpg)
![[image]](http://www.belnews.info/entry/182/file/vvaskr04w.jpg)
![[image]](http://www.belnews.info/entry/182/file/vvaskr05w.jpg)
![[image]](http://www.belnews.info/entry/182/file/vvaskr06w.jpg)
![[image]](http://www.belnews.info/entry/182/file/vvaskr07w.jpg)
![[image]](http://www.belnews.info/entry/182/file/vvaskr08w.jpg)
![[image]](http://www.belnews.info/entry/182/file/vvaskr09w.jpg)
![[image]](http://www.belnews.info/entry/182/file/vvaskr10w.jpg)
Катэгорыя: Навіны выбараў. Віцебск
![[rss]](images/rss.gif)
