TRTRIM:SCRIPT@@@

Навіны і апошнія падзеі. Беларусь



Пад'ём купалаў і крыжоў на Свята-Васкрасенскую царкву

Icon

Сёньня нарэшце былі ўсталяваныя купалы і крыжы на Свята-Васкрасенскі праваслаўны храм. Гэтая, разбураная бальшавікамі пасьля вайны, царква адбудоўваецца з 2001 г.

Раней храм называлася Васкрасенскай рынкавай царквой і належаў уніятам, якія пачалі будаваць яго у 1772 г. Пабудаваная царква ў стылі віленскага барока.

Дзеля пад'ёму 6-ці тонных купалоў і крыжоў на вышыню 40 метраў выкарыстоўваўся адзіны ў Віцебскай вобласці пад'ёмны кран, які здатны падымаць грузы вагой да 120 тонаў.

[ "Глядзець фотаздымкі" ]

Jul. 05, 2006 // 17:49 | Каментары (0)


Навіны. Палітыка. Апошнія падзеі. Беларусь. №087

Падзеі

Еўрапейскія амбасадары прыйдуць на суд над Казуліным. Амбасадары краінаў Еўрасаюза і прадстаўнікі мінскага офіса АБСЕ маюць намер прысутнічаць на судовым працэсе па справе экс-кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Казуліна, які павінен пачацца заўтра ў судзе Маскоўскага раёну Мінска. Аб гэтым паведаміў Тыльман Шміт-Нойербург — прэс-сакратар амбасады Нямеччыны, якая прадстаўляе старшыню ЕС у Беларусі.

Партыя БНФ і АГП з агаворкамі падпісалі Дэклярацыю “Свабоду Казуліну!” Ад Партыі БНФ Дэклярацыю грамадзкай камісіі “Свабоду Казуліну!” падпісаў старшыня Вінцук Вячорка, ад АГП — намесьніца старшыні Людміла Гразнова. Яны далучыліся да дэклярацыі на ўмовах, што гэтая грамадзкая камісія будзе называцца “Свабоду палітычным вязьням Беларусі”, і яе дзейнасьць будзе шырэйшая.

У верасні парламент Нямеччыны разгледзіць праект рэзалюцыі аб падтрымцы дэмакратычнага руху ў Беларусі. Раней планавалася, што праект рэзалюцыі будзе разгледжаны ў чэрвені. У дакуменце змешчаны заклік да ўрада падаць часовы дазвол на працаўладкаванне ў Нямеччыне беларусам, якія страцілі работу ў сувязі са сваёй дэмакратычнай дзейнасцю, а таксама стыпендыі беларускім студэнтам. Апроч гэтага, прапаноўваецца пашырыць кантакты з Беларуссю ў сферы навукі і культуры і прызначыць адмысловага ўпаўнаважанага па Беларусі.

Белтэлерадыёкампанія пачала замяшчаць некаторыя праграмы тэлеканалу НТВ. У ліпені ўступіла у сілу дамова паміж двума кампаніямі. Паводле дакументу, НТВ перадала Белтэлерадыёкампаніі права на выкарыстанне ўсіх выпускаў праграмаў, якія выходзяць у эфір на канале ў межах ліцэнзійнага тэрміну, за выключэннем тых праграмаў, на якіх правы не перадаюцца. Белтэлерадыёкампанія замяшчае некаторыя праграмы, фільмы і спартовыя перадачы расійскага каналу. Змены закрануць тыя праекты, якія не з'яўляюцца ўласным прадуктам НТВ.

Факты

У войска ізноў будуць прызываць афіцэраў -“двухгадавікоў”. Цяпер, згодна з новым прэзыдэнцкім указам будуць прызываць у войска афіцэраў запасу, якія ў свой час скончылі вайсковыя катэдры ва ўнівэрсітэтах. Прызываць будуць толькі на першасныя пасады па найбольш дэфіцытных спэцыяльнасьцях – напрыклад, эканамістаў, фізыкаў, юрыстаў, журналістаў. Узрост афіцэра-прызыўніка не павінен перавышаць 27 год.

Абвесткі

Новы конкурс – «Фота Свабоды». «Фота Свабоды» – Ваш погляд на беларускае жыццё. Дасылайце (з кароткім апісаннем – што, дзе, калі) здымкі падзеяў, сітуацыяў, людзей на адрас svaboda@rferl.org з пазнакай “fota Svabody”. Падрабязнасці на www.svaboda.org

Спампаваць версію для друку (PDF)

Jul. 05, 2006 // 18:53 | Каментары (0)





@@@SMARTY:TRIM:SCRIPT@@@ @@@SMARTY:TRIM:SCRIPT@@@