Навіны і апошнія падзеі. Беларусь



Навіны. Палітыка. Апошнія падзеі. Беларусь. №085

Падзеі

Маладафронтаўца асудзілі за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Жлобінскі суд асудзіў Эдуарда Зелянкова да штрафу ў памеры 930 тысячаў рублёў. Нагадаем, пракуратура патрабавала для 22-гадовага актывіста моладзевага руху год зняволення з адтэрміноўкай на тры гады за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Хлопца затрымалі ў той час, калі ён маляваў графіці з надпісам «Малады Фронт» і сваімі кантактнымі тэлефонамі.

У Мінску створаная грамадская камісія «Свабода Казуліну!». У яе склад увайшлі вядомыя беларускія палітыкі, праваабаронцы, грамадскія дзеячы, юрысты і сацыёлагі. Сябры грамадскай камісіі будуць сачыць за ходам судовага працэсу па справе лідэра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) і экс-кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Казуліна.

Міністры замежных спраў G-8 гаварылі аб Беларусі. Удзельнікі сустрэчы міністраў замежных спраў краін «Вялікай васьмёркі" шчыра абмяняліся думкамі, у прыватнасці, у адносінах да сітуацыі ў Беларусі. Абмеркаванне падобных пытанняў нельга назваць непрыемным, бо яно праходзіць за сталом, дзе сабраліся прадстаўнікі, якія падзяляюць агульныя каштоўнасці, дэмакратычныя прынцыпы і вяршэнства закону.

Швайцарыя ўвяла санкцыі супраць Лукашэнкі і ягонага атачэньня. Швайцарыя далучылася да санкцый Эўразьвязу ў дачыненьні да беларускіх службовых асоб, вінаватых у фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў і парушэньні правоў чалавека. Тым часам Мін'юст Беларусі выступіў з заявай, у якой патрабуе ад Эўразьвязу скасаваць візавыя абмежаваньні адносна беларускіх чыноўнікаў.

Літоўскія кампаніі лёгкай прамысловасьці хацелі б болей супрацоўнічаць зь беларускімі калегамі, аднак зь цяжкасьцю дамаўляюцца пра пашырэньне эканамічных кантактаў. Адна з буйнейшых газэтаў Літвы “Lietuvos žinios” распавядае пра досьвед прадпрымальнікаў, якія кажуць, што ў Беларусі цяжка працаваць “з-за палітычнай напружанасьці і непаразуменьняў”.

Факты

У салігорскіх шахцёраў больш як удвая зьнізілся заробкі. Крызіс на адным з буйнейшых у Беларусі вытворчым аб’яднаньні — салігорскім “Беларуськаліі” — стаў прычынай рэзкага зьніжэньня заробкаў ня толькі шахцёраў, але й працаўнікоў іншых сфэраў. Імпартэры мінэральных угнаеньняў па-ранейшаму адмаўляюцца падпісваць кантракты зь Беларускай калійнай кампаніяй на ўмовах беларускага боку, які заявіў пра істотнае падвышэньне коштаў на калійную соль.

Абвесткі

Новы конкурс – «Фота Свабоды». «Фота Свабоды» – Ваш погляд на беларускае жыццё. Дасылайце (з кароткім апісаннем – што, дзе, калі) здымкі падзеяў, сітуацыяў, людзей на адрас [email protected] з пазнакай “fota Svabody”. Падрабязнасці на www.svaboda.org

Спампаваць версію для друку (PDF)

Jun. 30, 2006 // 19:11 | Каментары (0)


Справаздача Місіі БДІПЧ/АБСЕ па назіранні за выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 2006 года

**Правядзенне прэзідэнцкіх выбараў 2006 года ў Беларусі не адпавядала абавязальніцтвам у рамках АБСЕ ў сферы дэмакратычных выбараў.** У прыватнасці, цалкам або часткова не былі выкананыя параграфы 5.4, 7.3, 7.4, 7.6, 7.7, 7.8, 10.1 і 10.3 Капенгагенскага дакумента 1990 года.

Справаздача Місіі БДІПЧ/АБСЕ па назіранні за выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 2006 года

Jun. 30, 2006 // 19:17 | Каментары (0)