TRTRIM:SCRIPT@@@

Навіны і апошнія падзеі. Беларусь



Навіны. Палітыка. Апошнія падзеі. Беларусь. №084

Падзеі

Не выключана, што сёння ў Маскве будзе абмяркоўвацца і беларускае пытанне – з такой ініцыятывай выступіла дзяржсакратар ЗША Кандаліза Райс. У Маскве праходзіць сустрэча міністраў замежных спраў краін «Вялікай васьмёркі". Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў Германіі, Вялікабрытаніі, Італіі, Канады, Расіі, ЗША, Францыі, Японіі і Аўстрыі, якая старшынствуе ў Еўрасаюзе, разгледзяць пытанні, што будуць вынесеныя на сустрэчу кіраўнікоў дзяржаў краінаў «Вялікай васьмёркі" ў Санкт-Пецярбургу.

Удзельнікі ліквідаванага рашэннем суду Брэсцкага абласнога моладзевага грамадскага аб'яднання «Сузор'е» рыхтуюць зварот у Раду ААН па правах чалавека. Як паведаміў праваабаронца Раман Кісляк, маладыя людзі лічаць, што парушаная свабода асацыяцыі, якая не можа быць абмежаваная ў адпаведнасці з міжнародным Пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах. Фармальнай падставай для ліквідацыі «Сузор'я» стала папярэджанне за няўчаснае наданне дакументаў ва ўпраўленне юстыцыі аблвыканкаму.

Дэпутат Хрол прапануе ўвесьці “падатак на багатых”. Кожны ўласьнік аўтамабіля з аб’ёмам рухавіка больш чым за 2 літры мусіць плаціць адмысловы падатак, эквівалентны 100 даляраў штогоду. З такой прапановай сёньня выступіў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Васіль Хрол. Першы намесьнік міністра транспарту й камунікацыі Мікалай Верхавец выказаўся супраць такога падатку. На ягоную думку, існуе іншы варыянт — ад 2007 году павялічыць акцыз на паліва й дадатковыя грошы аддаць на рамонт дарог.

Мікалая Аўтуховіча могуць асудзіць на тэрмін ад 3 да 10 гадоў. Закончылася судовае сьледзтва па крымінальнай справе супраць прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча й ягонага калегі Юрыя Лявонава. Днямі ім выставілі новае абвінавачаньне, паводле якога пакараньне мае быць больш жорсткім — ад трох да дзесяці гадоў зьняволеньня, раней Аўтуховіч мог разьлічваць нават на “хімію”.

Цытаты

Аляксандр Мілінкевіч: “Я лічыў і лічу, што Беларусь ніхто не ізаляваў. Яна ізалявала сама сябе. Беларускі парлямэнт не абраны, а прызначаны. І гэта ведае ўвесь цывілізаваны сьвет. І сапраўды — заўсёды варта пакідаць дзьверы прыадчыненымі. Але калі дзьверы прыадчыненыя, дык першы крок павінен зрабіць той, хто парушае законы, хто сам сябе ізаляваў”.

Абвесткі

Новы конкурс – «Фота Свабоды». «Фота Свабоды» – Ваш погляд на беларускае жыццё. Дасылайце (з кароткім апісаннем – што, дзе, калі) здымкі падзеяў, сітуацыяў, людзей на адрас svaboda@rferl.org з пазнакай “fota Svabody”. Падрабязнасці на www.svaboda.org

Спампаваць версію для друку (PDF)

Mar. 27, 6140 // 11:51 | Каментары (0)





@@@SMARTY:TRIM:SCRIPT@@@ @@@SMARTY:TRIM:SCRIPT@@@