40 дзён па Уладзімеру Плешчанку
Сёньня жыхарамі Віцебска на Успенскай гары быў усталяваны драўляны крыж у гонар усіх ахвяраў рэжыму.
![[image]](http://www.belnews.info/entry/177/file/vkr01w.jpg)
А ў 18:00 ля «Сіняга дому» са свечкамі і кветкамі сабралася грамадскасць горада, каб ушанаваць памяць Уладзімера Рыгоравіча Плешчанкі. Гэтая кропка 16 год была месцам, дзе нястомны барацьбіт арганізоўваў пікеты.
![[image]](http://www.belnews.info/entry/177/file/vkr02w.jpg)
![[image]](http://www.belnews.info/entry/177/file/vkr03w.jpg)
Jan. 28, 7640 // 11:51 | Каментары (0)
Навіны. Палітыка. Апошнія падзеі. Беларусь. №083
Падзеі
Суд над Аляксандрам Казуліным пачнецца 6 ліпеня. У Маскоўскім судзе Менску вызначыліся з днём пачатку працэсу над Аляксандрам Казуліным, якога трымаюць пад вартай ужо болей за тры месяцы. Тым часам беларускія праваабаронцы выказваюцца за тое, каб экс-кандыдата на прэзыдэнта прызналі ў сьвеце вязьнем сумленьня.
Фэстываль «Магутны Божа» пазбавілі беларускай мовы. Увечары 28 чэрвеня ў Магілёве ўрачыста адкрываецца 14-ты міжнародны фэстываль духоўнай музыкі “Магутны Божа”. Сёлетні фэстываль гарадзкія ўлады спалучылі зь сьвяткаваньнем 65-х угодкаў абароны. Упершыню ў гісторыі агітацыйныя матэрыялы фэстывалю выдадзеныя толькі па-расейску.
Сёньня ў Менску пачынаюцца рэпэтыцыі вайсковага параду да Дня незалежнасьці, які афіцыйна адзначаецца 3 ліпеня. Апроч ваеннай і сельгастэхнікі, перад усталяванымі на новым праспэкце Машэрава трыбунамі пройдуць фізкультурнікі й актывісты БРСМ, якія пакажуць тэатралізаванае і спартовае шоў. Упершыню ў калёне дэманстрантаў можна будзе заўважыць маладых маці з вазкамі, якія маюць сымбалізаваць стабільную дэмаграфічную сытуацыю ў краіне.
У Віцебску – вялікая пературбацыя у праваахоўных органах. Першай “ахвярай” стаў пракурор Акцябрскага раёну Андрэй Ліцвін. Ён сыходзіў на павышэнне — пракурорам Віцебскай вобласці. Але на развітальным банкеце стаўся скандал. У выніку ён не тое, што не атрымаў новую пасаду, але і страціў тую, якую займаў. Яго звольнілі з органаў за дыскрэдытацыю і пазбавілі права на службовую пенсію. З дня на дзень чакаецца адстаўка кіраўніка абласнога Упраўлення Унутраных Спраў Вячаслава Еўстафьефа. Ён, судзячы з усяго, будзе наказаны за “аператыўнасць” — заўчасны рапарт аб расследаванні выбухаў у абласным цэнтры і затрыманне вінаватых.
Сталіца павольна, але верна набліжаецца да сухога закону. Спярша забаранілі продаж таннага спіртнога у начных крамах. Нядаўна парк Горкага стаў зонай, свабоднай ад алкаголю. З 16 чэрвеня тут забаронена гандляваць спіртнымі напоямі і півам. У продажу засталіся толькі закускі.
Асобы
Чаргінец ініцыюе правядзенне міжнароднага суда над Бушам. Пасля таго, як сенатара і міліцэйскага пісьменніка не пусцілі ў Амерыку, ён затаіў на Буша страшэнную крыўду. Чаргінец сцвярджае, што яго ініцыятыву падтрымліваюць шматлікія з палітыкаў. У прыватнасці, Уладзімір Жырыноўскі. Месцам правядзення суда прапаноўваецца зрабіць альбо Беларусь, альбо Венесуэлу.
Абвесткі
Новы конкурс – «Фота Свабоды». «Фота Свабоды» – Ваш погляд на беларускае жыццё. Дасылайце (з кароткім апісаннем – што, дзе, калі) здымкі падзеяў, сітуацыяў, людзей на адрас [email protected] з пазнакай “fota Svabody”. Падрабязнасці на www.svaboda.org
Спампаваць версію для друку (PDF)
Jan. 28, 4000 // 11:51 | Каментары (0)