TRTRIM:SCRIPT@@@

Навіны і апошнія падзеі. Беларусь



Навіны. Палітыка. Апошнія падзеі. Беларусь. №080

Падзеі

Беларусь разьлічыцца за газ сваімі прадпрыемствамі? Сёньня пад час сустрэчы кіраўніка “Газпрома” Аляксея Мілера і беларускага віцэ-прэм’ера Уладзімера Сямашкі было вырашана скласьці сьпіс прадпрыемстваў Беларусі, якія ўяўляюць цікавасьць для расейскага газавага манапаліста. Як заявіў намесьнік кіраўніка «Газпрома» Аляксандар Разанаў, “Газпром” зацікаўлены ў набыцьці беларускіх нафтахімічных прадпрыемстваў, якімі афіцыйны Менск мог бы кампэнсаваць падвышаны кошт газу ў 2007 годзе. У прыватнасьці, была выказаная цікавасьць да Мазырскага нафтаперапрацоўчага заводу.

Беларусы правялі ў Маскве пікет каля амбасады Літвы. Акцыю арганізаваў пралукашэнкаўскі Савет Рэгіянальнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі «Беларусы Масквы». Удзельнікі пікету пратэставалі супраць планаў кіраўніцтва Літвы пабудаваць каля літоўска-беларускай мяжы сховішча адпрацаванага ядзернага паліва Ігналінскай атамнай электрастанцыі. Акцыя скончылася перадачай у амбасаду звароту да літоўскага ўраду з заклікам не дапусціць новай экалагічнай катастрофы, якая можа пагражаць усяму балтыйскаму рэгіёну.

Сёння Вярхоўны суд Беларусі распачаў разгляд пазову Мінюсту аб прыпыненні дзейнасці Беларускага Хельсінскага камітэту. Органы юстыцыі абнавачваюць праваабарончую арганізацыю ў парушэнні заканадаўства і ўласнага статуту. Чыноўнікі сцвярджаюць, што БХК на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў у 2004 годзе пад выглядам сваіх сябраў накіраваў на выбарчыя ўчасткі асобаў, якія не ўваходзілі ў аб’яднанне. Акрамя таго, парушэннем лічыцца той факт, што арганізацыйныя структуры камітэту працяглы час выкарыстоўвалі ў якасці юрыдычных адрасоў жылыя памяшканні.

Літоўскія ўзброеныя сілы распачалі расследаванне па факце парушэння беларускім вайсковым шрубалётам літоўскай мяжы. Аб гэтым паведамляюць медыі нашай паўночнай суседкі. Беларускі бок абвяргае абвінавачванні і заяўляе, што парушэння мяжы не было. Паводле інфармацыі газеты Lietuvos Rytas, здарэнне адбылося ўвечары ў панядзелак, калі беларускі вайсковы шрубалёт, нібыта, заляцеў на некалькі кіламетраў углыб літоўскай тэрыторыі ў Лоздзійскім раёне. Неўзабаве ён вярнуўся ў Беларусь, але пасля зноў заляцеў у Літву. Літоўскі бок сцвярджае, што ў тым раёне цяжка не заўважыць дзяржаўную мяжу, бо яна праходзіць па Нёману.

Факты

Работнікі “Беларуськалію” пачалі атрымліваць меншыя заробкі. Заробкі меншаюць, бо работнікаў пераводзяць на дзьве траціны тарыфу — а гэта ў тры разы меней за ранейшыя грошы. Таксама некаторых выпраўляюць у няплянавыя адпачынкі. Цяпер здабыча калійнай руды адбываецца ў трох з чатырох руднікоў, але прадукцыя не выходзіць за межы прадпрыемства — яе ніхто не купляе. Як ставяцца работнікі “Беларуськалію” і іншыя салігорцы да сытуацыі й што думаюць пра будучыню?

Абвесткі

Новы конкурс – «Фота Свабоды». «Фота Свабоды» – Ваш погляд на беларускае жыццё. Дасылайце (з кароткім апісаннем – што, дзе, калі) здымкі падзеяў, сітуацыяў, людзей на адрас svaboda@rferl.org з пазнакай “fota Svabody”. Падрабязнасці на www.svaboda.org

Спампаваць версію для друку (PDF)

Jun. 23, 2006 // 17:51 | Каментары (0)





@@@SMARTY:TRIM:SCRIPT@@@ @@@SMARTY:TRIM:SCRIPT@@@