TRTRIM:SCRIPT@@@

Навіны і апошнія падзеі. Беларусь



Навіны. Палітыка. Апошнія падзеі. Беларусь. №079

Падзеі

У Мінску не будуць будаваць тэлевізійную вежу. Міністэрства сувязі і інфарматызацыі вырашыла, што гэта немэтазгодна найперш з фінансавых прычынаў. Будаўніцтва каштавала б з улікам інфраструктуры каля 170 мільёнаў долараў. «У бюджэце рэспублікі такіх грошай мы не знайшлі», такое прызнанне зрабіў намеснік міністра сувязі Уладзімір Цеслюк. Не знайшліся і замежныя інвестары. У той жа час у нашай краіне плануецца пабудаваць 10 новых перадаючых тэлецэнтраў.

У Менску рыхтуюцца да візыту прэзыдэнтаў. Сёньня ўвечары ў Менск прылятаюць прэзыдэнты Ўзбэкістану, Казахстану і Таджыкістану. Кіраўнікі Расеі, Кыргызстану і Армэніі прыбудуць у сталіцу Беларусі заўтра для ўдзелу ў самітах Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бясьпецы (АДКБ) і Эўразійскай эканамічнай супольнасьці. Для прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна гэта будзе другі афіцыйны візыт у Беларусь. Мяркуецца, што падчас яго будзе абмяркоўвацца пытаньне цаны на пастаўку прыроднага газу ў Беларусь (раней “Газпром” прапанаваў для Беларусі 200 даляраў за тысячу кубамэтраў з 2007 году).

Аляксандар Казулін адмовіўся ад турэмнага харчаваньня. Былы кандыдат на прэзыдэнта Аляксандар Казулін адмовіўся ад турэмнага харчаваньня й спажывае толькі тую ежу, што перадаюць яму з волі сваякі. Казулін ня толькі не задаволены якасьцю ежы — ёсьць і іншыя прычыны гэткага кроку. Аляксандра Казуліна трымаюць у Жодзінскай турме з 25 сакавіка. Яго абвінавацілі ў хуліганстве й арганізацыі беспарадкаў. Палітык лічыць, што яго перасьледуюць за апазыцыйную дзейнасьць.

Пастановаю суду закрыты рэсурсавы цэнтар “Кола сяброў”. У Магілёве стала на адну грамадзкую арганізацыю меней – суд закрыў рэсурсавы цэнтар “Кола сяброў”, які дзейнічаў каля 10 гадоў і быў візытоўкай грамадзкіх арганізацыяў Магілёўскай вобласьці. Былыя актывісты “Кола сяброў”, аднак, прызнаюць, што да закрыцьця арганізацыі прычыніўся і ўнутраны канфлікт. У асаблівасьцях сытуацыі спрабаваў разабрацца наш карэспандэнт. “Кола сяброў” магілёўскі суд закрыў на падставе рашэньня абласной управы юстыцыі, якая знайшла парушэньні ў дзеяньнях арганізацыі: у статут унесьлі зьмены пры недастатковай колькасьці ўдзельнікаў сходу.

Полацак: затрыманьне грамадзкага актывіста. У Полацку быў затрыманы грамадзкі актывіст, сябар Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады Антон Ясіновіч. Ён быў абвінавачаны ў распаўсюдзе друкаванай прадукцыі без выходных зьвестак. Апроч таго затрыманы абвінавачваецца ў нецэнзурнай лаянцы на адрас работнікаў праваахоўных органаў.

Факты

Закінутыя вясковыя хаты будуць зносіць. Згодна з указам № 70 Аляксандра Лукашэнкі, да 1 ліпеня сельскія саветы павінны скласьці рэестар бесгаспадарных, закінутых дамоў у вёсках. Уласьнікам, якія стала не жывуць у сельскіх дамох, неабходна вызначыцца: або яны будуць даглядаць дом і навакольную тэрыторыю, або лепш прадаць хату. Інакш лёс трухлявых пустуючых дамоў будуць вызначаць адмысловыя камісіі для навядзеньня парадку ў населеных пунктах. Калі хата вельмі старая і занядбаная, яе зьнясуць.

Абвесткі

Новы конкурс – «Фота Свабоды». «Фота Свабоды» – Ваш погляд на беларускае жыццё. Дасылайце (з кароткім апісаннем – што, дзе, калі) здымкі падзеяў, сітуацыяў, людзей на адрас svaboda@rferl.org з пазнакай “fota Svabody”. Падрабязнасці на www.svaboda.org

Спампаваць версію для друку (PDF)

Jun. 22, 2006 // 19:34 | Каментары (0)





@@@SMARTY:TRIM:SCRIPT@@@ @@@SMARTY:TRIM:SCRIPT@@@