TRTRIM:SCRIPT@@@

Навіны і апошнія падзеі. Беларусь



Навіны. Палітыка. Апошнія падзеі. Беларусь. №078

Падзеі

Бел-чырвона-белы сьцяг над салігорскім гарвыканкамам. Ужо трэці бела-чырвона-белы сьцяг за гэты тыдзень вывешаны актывістамі “Маладога Фронту” ў Салігорску. Мінулы раз яго ўзьнялі на пяціпавярхоўцы ля крамы «Цэнтральны», да гэтага – на галоўнай плошчы горада, ля помніка Леніну. Цяпер сьцяг зьявіўся на будынку салігорскага гарвыканкама.

Вадзіма Доўнара аштрафавалі. 21 чэрвеня суд Ленінскага раёна г. Мінска аштрафаваў беларускага журналіста, карэспандэнта расійскай газеты “Коммерсантъ” Вадзіма Доўнара на 1 базавую велічыню (31 тысяча рублёў), прызнаўшы яго вінаватым у дробным хуліганстве. Гэткім чынам скончылася гісторыя з затрыманнем журналіста каля будынку прэзідэнцкай адміністрацыі ў красавіку г.г.

Справу А.Казуліна перадалі ў Маскоўскі раённы суд . Гэтыя зьвесткі пацьвердзілі ў пракуратуры Менску. Нагадаем, Аляксандар Казулін абвінавачаны ў хуліганстве і арганізацыі вулічных беспарадкаў. З 25 сакавіка ён знаходзіцца пад вартай у Жодзінскай турме. Былы кандыдат на прэзыдэнта Аляксандар Казулін мяркуе, што яго перасьледуюць з палітычных прычынаў.

Сёньня пайшоў пяты месяц з дня арышту актывістаў незарэгістраванай арганізацыі “Партнэрства”, якіх вінавацяць у замаху на правы выбарнікаў. Крымінальная справа чакае разгляду ў судзе Цэнтральнага раёну Менску. Судзьдзя Леанід Ясіновіч запатрабаваў дадатковы месяц на вывучэньне гэтай справы.

Расійскія праваабаронцы занепакоеныя лёсам Беларускага Хельсінскага камітэта. Можна лічыць, што ліквідуецца самая актыўная, вядомая і ўплывовая арганізацыя Беларусі,— заявіла старшыня Маскоўскай Хельсінскай групы Людміла Аляксеева. Паводле яе словаў, Беларускі Хельсінскі камітэт быў адзінай праваабарончай арганізацыяй у Беларусі, якая рэальна працягвала працу.

Факты

Таксістаў стане ў чатыры разы менш. Паводле новых правілаў Мінтранса, век машыны павінны быць менш за 10 гадоў. Прафсаюзы ў паніцы — у іх больш за 70% таксі не праходзяць па гэтаму параметры. Рашэнне ўладаў таксісты ўжо назвалі варварскім і накіравалі ў міністэрства ліст з просьбай пераглядзець падыходы да пытання.

Цытаты

Аляксандр Мілінкевіч: “Цяпер мы маем плян і пачынаем дзейнічаць. Летам будзе менш працы, увосень значна больш. Улада знаходзіцца ў крызісе — сёньня маральным, заўтра ў эканамічным. І мы мусім быць падрыхтаваныя да гэтага. Але самае галоўнае для нас — не змаганьне з уладай, а змаганьне за людзей”

Абвесткі

Новы конкурс – «Фота Свабоды». «Фота Свабоды» – Ваш погляд на беларускае жыццё. Дасылайце (з кароткім апісаннем – што, дзе, калі) здымкі падзеяў, сітуацыяў, людзей на адрас svaboda@rferl.org з пазнакай “fota Svabody”. Падрабязнасці на www.svaboda.org

Спампаваць версію для друку (PDF)

Jun. 21, 2006 // 19:02 | Каментары (0)





@@@SMARTY:TRIM:SCRIPT@@@ @@@SMARTY:TRIM:SCRIPT@@@