href="/favicon.ico"> @@@SMARTY:TRIM:SCRIPT@@@ @@@SMARTY:TRIM:SCRIPT@@@

Навіны і апошнія падзеі. Беларусь



Навіны. Палітыка. Апошнія падзеі. Беларусь. №077

Падзеі

«Бунт” ня ёсьць ані рухам, ані арганізацыяй. Група моладзі, якая правяла ў нядзелю гучную акцыю ў цэнтры Віцебску, ня ёсьць рухам. Гэта нефармальная ініцыятыва маладых людзей, якія пад заклікам “Бунт” зьбіраюцца ладзіць свае акцыі ў розных гарадах Беларусі, каб паказаць людзям, што перамены ў краіне магчымыя. Удзельнікі нядзельнай акцыі пратэсту ў цэнтры Віцебску Крысьціна Шацікава, Ірына Завадзкая, Тацяна Дзядок і Міхаіл Субач правялі прэсавую канфэрэнцыю, у часе якой абверглі паведамленьні, распаўсюджаныя шэрагам мэдыяў — тыя перадавалі, што ў Беларусі створаны новы апазыцыйны рух пад назваю “Бунт”.

Белтэлерадыёкампанія будзе замяшчаць праграмы НТВ. У хуткім часе ў Беларусі зьявіцца яшчэ адзін нацыянальны тэлеканал замест расейскага. Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Беларусі падпісала пагадненьне з каналам НТВ, і цяпер усе правы на перадаваньне НТВ на тэрыторыі Беларусі належаць Белтэлерадыёкампаніі.

Аляксандру Казуліну дазволілі атрымліваць пасылкі — цыбулю і пятрушку. Паводле правілаў, улетку ў турму можна перадаваць зеляніну. І упершыню за доўгі час былы кандыдат у прэзідэнты ў сабойцы ад блізкіх людзей атрымаў пятрушку, кроп, зялёную цыбулю і памідоры. Нагадаем, апазіцыйны палітык ужо амаль тры месяцы знаходзіцца за кратамі. Яго вінавацяць у хуліганстве і арганізацыі масавых беспарадкаў.

Факты

Масква ўзмацняе кантроль за ўвозам беларускага. Расея пачала змаганьне з парушэньнямі парадку ўвозу ў краіну беларускага цукру. Падкрэсьліваецца, што на Маскоўскай заходняй мытні зафіксавана рэзкае падзеньне аб’ёмаў беларускага цукру, прызначанага для расейскіх спажыўцоў. Кіраўніцтва расейскай мытні робіць выснову, што цяпер вялікая колькасьць яго пастаўляецца Беларусьсю з парушэньнямі ўстаноўленага парадку.

Цытаты

Джордж Буш: “ЗША і Эўразьвяз павінны дапамагчы забясьпечыць свабоду Беларусі. Забясьпечыўшы ўласную свабоду, абавязак Амэрыкі і Эўропы – дапамагчы ў гэтым іншым».

Ярмошына крыштальна-сумленная (пра блакаванне рахункаў у ЗША): “Яны ўсё гэта лічаць пасьмешышчам. Усе мае родныя і знаёмыя ведаюць, што мала таго, што я бедная, дык яшчэ і крыштальна сумленная. Таму — што тут абмяркоўваць? Гэта ня больш як віртуальнае, штучнае рашэньне, палітычнае, надуманае, прыдуманае. Гэта ні больш, ні менш — антырэкляма адносна Беларусі і яе чыноўнікаў”.

Абвесткі

Новы конкурс – «Фота Свабоды». «Фота Свабоды» – Ваш погляд на беларускае жыццё. Дасылайце (з кароткім апісаннем – што, дзе, калі) здымкі падзеяў, сітуацыяў, людзей на адрас svaboda@rferl.org з пазнакай “fota Svabody”. Падрабязнасці на www.svaboda.org

Спампаваць версію для друку (PDF)

Top

Катэгорыя: Навіны выбараў. Беларусь Словы: навіны, .info/keyword/novosti/">новости, news, Беларусь

@@@SMARTY:TRIM:SCRIPT@@@
Каментары Адключаныя



@@@SMARTY:TRIM:SCRIPT@@@ @@@SMARTY:TRIM:SCRIPT@@@