TRTRIM:SCRIPT@@@

Навіны і апошнія падзеі. Беларусь



У Віцебску гэтай ноччу з'явіліся графіці "Бунт"

[image]

Таксама над Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатрам ім. Якуба Коласа была вывешаная расцяжка за надпісам «Бунт».

[image]

Аўтар фотаздымка невядомы.

Jun. 19, 2006 // 15:23 | Каментары (1)


Отчет Миссии БДИПЧ/ОБСЕ по наблюдению за выборами Президента Республики Беларусь 2006

Проведение президентских выборов 2006 года в Беларуси не соответствовало обязательствам в рамках ОБСЕ в сфере демократических выборов. В частности, полностью или частично не были соблюдены параграфы 5.4, 7.3, 7.4, 7.6, 7.7, 7.8, 10.1 и 10.3 Копенгагенского документа 1990 года.

Отчет Миссии БДИПЧ/ОБСЕ по наблюдению за выборами Президента Республики Беларусь 2006 (Скачать PDF)

Jun. 19, 2006 // 17:23 | Каментары (0)


Навіны. Палітыка. Апошнія падзеі. Беларусь. №076

Падзеі

Асуджаных актывістаў БУНТ зноў затрымалі. каля судоў. Крысьціне Шацікавай, якая ўчора ўзьняла бел-чырвона-белы сьцяг над летнім амфітэатрам, толькі што быў вынесены прысуд: штраф памерам 150 базавых велічыняў, або 4 мільёны 650 тысяч рублёў. Пакаралі яе адразу паводле трох артыкулаў адміністрацыйнага заканадаўства – за хуліганства ў грамадзкім месцы, за непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі і за правядзеньне несанкцыянаванага пікету. Затрыманы заўчора моладзевы актывіст Іван Сьпірын быў пакараны 15 суткамі арышту. Заўчора на яго быў складзены пратакол “за непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі”, бо хлопец не дазволіў зрабіць агляд асабістых рэчаў, калі міліцэйскі патруль спыніў яго каля летняга амфітэатру. У Чыгуначным райсудзе судзьдзя Бардзюкова завяршыла разгляд спраў затрыманых заўчора Івана Бурыкіна, Сяргея Шабанава і Яўгена Папковіча. Усіх трох моладзевых актывістаў міліцыя затрымала нібыта за дробнае хуліганства. Судзьдзя прызнала Яўгена Папковіча не вінаватым, а Івану Бурыкіну і Сяргею Шабанаву прысудзіла штрафы – па адной базавай велічыні, або па 31 тысячы рублёў. Пасьля суда ўсе затрыманыя былі адстаўленыя ў Кастрычніцкі РАУС Віцебска дзе іх дапыталі, як сведкаў па невядомай крымінальнай справе. Выпусцілі маладых людзей толькі каля 22:00.

Удзельнікі акцыі пратэсту выходзяць з галадоўкі. Ад 29 траўня да 17 чэрвеня актывісты апазыцыі (у асноўным, сябры незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”) трымалі галадоўку пратэсту, патрабуючы спыніць перасьлед апазыцыйнай моладзі, вернікаў-хрысьціянаў, а таксама вызваліць палітвязьняў. Галадоўка пачалася ў Салігорску, а потым ахапіла іншыя гарады. У акцыі ўдзельнічалі больш за чатыры дзясяткі чалавек. Апошнія трое сутак галадала дзесяць апазыцыянэраў. Цяпер маладафронтаўцы робяць захады, каб галадоўка мінімальна адбілася на іхным здароўі.

Факты

Швайцарскія праваахоўныя структуры арыштавалі некалькі банкаўскіх рахункаў у Цюрыху і Жэнэве, якія, праўдападобна, належаць кіраўніцтву наваполацкага нафтаперапрацоўчага заводу “Нафтан”. Як перадаюць швайцарскія СМІ, у адпаведнасьці з прынятым у Лязане рашэньнем аказаць юрыдычную дапамогу Беларусі, сканфіскаваныя сродкі й банкаўскія дакумэнты перададуць Менску. Адначасна фэдэральны суд у Лязане адхіліў настойлівыя рэкамэндацыі бэрнскіх палітыкаў не супрацоўнічаць з урадам краіны, дзе брутальна парушаюцца правы чалавека.

Цытаты

Зянон Пазьняк: “Быкаў падняў беларуса над усім сьветам. Васіль Быкаў ёсьць у поўным сэнсе нацыянальны пісьменьнік. Гэта значыць, што ён адлюстроўваў у вобразах нацыянальны тып характару і духа беларуса. І ў лёсе гэтых яго нацыянальных вобразаў адбіўся лёс народа. Быкаў – быў. Ён панаваў на гэтай вышыні. Для мяне важна, што ён падняў беларуса над усім сьветам, і паказаў яго такім, які ён ёсьць”.

Абвесткі

Новы конкурс – «Фота Свабоды». «Фота Свабоды» – Ваш погляд на беларускае жыццё. Дасылайце (з кароткім апісаннем – што, дзе, калі) здымкі падзеяў, сітуацыяў, людзей на адрас svaboda@rferl.org з пазнакай “fota Svabody”. Падрабязнасці на www.svaboda.org

Спампаваць версію для друку (PDF)

Jun. 19, 2006 // 23:36 | Каментары (0)





@@@SMARTY:TRIM:SCRIPT@@@ @@@SMARTY:TRIM:SCRIPT@@@