Дзень Салідарнасці ў Віцебску
Падобна ў Віцебску робіцца традыцыяй збірацца ў Дзень Салідарнасці (16 кожнага месяца) ля крыжа Язафата Кунцэвіча.
Вось і сёння дзевятнаццаць маладых людзей сабраліся на высокім беразе Дзвіны і запалілі свечкі. Напачатку імпрэзу хацеў сапсаваць маленькі дожджык, які ледзь марасіў, але не даваў запаліць свечкі. Праўда пад канец акцыі прырода ўзнагародзіла ўдзельнікаў — над Віцебскам заззяла вясёлка.
![[image]](http://www.belnews.info/entry/160/file/fm061601.jpg)
![[image]](http://www.belnews.info/entry/160/file/fm061602.jpg)
![[image]](http://www.belnews.info/entry/160/file/fm061603.jpg)
![[image]](http://www.belnews.info/entry/160/file/fm061604.jpg)
![[image]](http://www.belnews.info/entry/160/file/fm061605.jpg)
Jan. 28, 8060 // 11:50 | Каментары (0)
19-я суткі галадоўкі: шпіталізаваная актывістка "Маладога фронту" Наста Азарка
9 чалавек удзельнічаюць у акцыі пратэсту, патрабуючы спыніць перасьлед апазыцыйнай моладзі, вернікаў-хрысьціянаў, а таксама вызваліць палітвязьняў. Галадоўнікаў падтрымалі прадстаўнікі аб’яднаных дэмсілаў, а таксама замежныя партнэры незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”. Экс-кандыдат на прэзыдэнта Аляксандар Мілінкевіч прасіў галадоўнікаў спыніць акцыю, але тыя зь ім не пагадзіліся. Актывістка «Маладога фронту» Наста Азарка, якая брала ўдзел у галадоўцы пратэсту, шпіталізаваная з-за таго, што ў яе пагоршыўся стан здароўя.
У кватэры, дзе знаходзяцца галадоўнікі, ўвесь час шмат людзей. Большасьць зь іх – сябры незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”. Маці Вячаслава Сіўчыка, Галіна Сіўчык прынесла галадоўнікам пітную ваду.
(Сіўчык: ) «Мы прыйшлі падтрымаць нашу слаўную моладзь. Нам, канечне, вельмі цяжка і балюча на гэта глядзець, але ж проста яны вымушаны так рабіць, таму што ў нашай краіне нічога немагчыма нерадыкальна зьмяніць, дый радыкальна... Я не хачу ім казаць, што гэта бессэнсоўна, таму што ахвяра, канечне, бессэнсоўнай ня можа быць... Нам, канечне, шкада дзетак, але яны малайцы».
Маці Яўгена Афнагеля Соф'я Афнагель таксама наведала галадоўнікаў:
(Афнагель: ) «Трэба, каб больш была падтрымка, каб людзі ведалі, што яны ахвяруюць сваім здароўем, сваім жыцьцём. Вельмі цяжка глядзець на ўсё гэта, я не магу больш гаварыць...»
Стан здароўя Зьмітра Дашкевіча пагоршыўся. Доктар прапанаваў яму спыніць галадоўку, матываваўшы гэта тым, што арганізм вельмі аслаблены і могуць пачацца незваротныя працэсы. Справа ў тым, што Зьміцер тройчы зь невялікімі перапынкамі адбываў пакараньне ў турме на Акрэсьціна, а гэта таксама адбілася на стане здароўя. Але Зьміцер з доктарам не пагадзіўся. “Свабодзе” ён паведаміў:
(Дашкевіч: ) «Мы лічым, што мы яшчэ можам больш прыцягнуць увагі грамадзтва да тых праблемаў, каторыя закранаем у сваіх патрабаваньнях. Зараз вельмі інтэнсіўна працуем у інфармацыйным накірунку, з замежжам. Спыняць гэтае мерапрыемства мы пакуль не зьбіраемся. Першапачаткова кіраўніцтва «Маладога фронта» ня мела намеру распачынаць гэтую галадоўку. Яе распачалі нашы непаўнагадовыя актывісты ў рэгіёнах».
Павал Севярынец, які адбывае пакараньне на “хіміі” за арганізацыю вулічных дэманстрацый супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў і рэфэрэндуму 2004 году, таксама прасіў свайго паплечніка спыніць акцыю.
(Севярынец: ) “Тое, што яны робяць, іхняя ахвярнасьць заўважаная і ацэненая грамадзтвам. Зьміцер Дашкевіч – гэта вельмі моцны чалавек, змагар, баец, і тое, што яны нягледзячы на ўсе ўгаворы зараз галадоўку працягваюць, гэта толькі ў маіх вачох, у вачох многіх людзей, з кім я размаўляю, падымае аўтарытэт галадоўцаў, аўтарытэт усёй беларускай моладзі. Людзі бачаць, што ёсьць тыя, хто вырве сваё сэрца і, падняўшы яго над сабой, павядзе за сабой астатніх.. Гэта вельмі шмат чаго варта ў сёньняшняй Беларусі, дзе палітычнае бязвольле і бязьвер'е сталі нормай жыцьця апазыцыі".
Галадоўнікі паведамілі, што будуць знаходзіцца ўсе разам у арандаванай кватэры пакуль не скончыцца акцыя пратэсту.
Яшчэ адзін галадоўнік – Алесь Зарэмбюк – галадае ў Мастах.
Радыё Свабода
Jan. 28, 760 // 11:50 | Каментары (0)
Актывісты "Маладога фронту" спынілі галадоўку, якая трывала 20 сутак
У зьвязку з пагаршэньнем стану здароўя некаторых галадоўнікаў акцыю пратэсту супраць крымінальнага перасьледу актывістаў «Маладога фронту», якая працягвалася з 29 траўня, вырашылі спыніць. Дадатковай прычынай спыненьня галадоўкі 10 чалавек стаў ціск уладаў на гаспадыню менскай кватэры, дзе галадавалі маладафронтаўцы. Адзін зь лідэраў «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч сказаў, што спыненьне галадоўкі не азначае адмовы ад іх патрабаваньняў да ўладаў.
Маладафронтаўцы, якія апошнімі трымалі галадоўку ў Менску, сёньня правялі прэсавую канфэрэнцыю, у часе якой патлумачылі прычыну спыненьня сваёй акцыі пратэсту. Гаворыць адзін зь лідэраў «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч:
(Дашкевіч: ) “Учора ўвечары пагоршыўся стан здароўя некаторых удзельнікаў акцыі. Наста Азарка была шпіталізаваная. Учора мы і прынялі рашэньне спыніць нашую акцыю. На гэта паўплывала некалькі фактараў. Галоўны – гэта пагаршэньне стану здароўя ўдзельнікаў. А другі фактар – паўсталі праблемы з кватэраю, дзе мы знаходзіліся. Мы не маглі там знаходзіцца пазьней за панядзелак. Кватэра прадавалася і ня мела пэўнага юрыдычнага статусу. Гэбэшнікі ціснулі на гаспадыню і казалі, што яе канфіскуюць”.
У часе сёньняшняй прэсавай канфэрэнцыі галадоўнікі падвялі пэўнае падсумаваньне сваёй акцыі. Зьміцер Дашкевіч працягвае:
(Дашкевіч: ) “У нас не было ілюзіяў, што Лукашэнка сядзе з намі за стол перамоваў. Галоўнае, чаго мы дасягнулі – гэта найбуйнейшая моладзевая галадоўка, што працягвалася 20 дзён. Яна прыцягнула увагу грамадзтва – і гэта галоўны вынік”.
Са сканчэньнем галадаваньня маладафронтаўцы не зьбіраюцца спыняць акцыю пратэсту ў абарону сваіх сяброў. Яны гатовыя выставіць у судзе да тысячы сьведкаў, якія скажуць, што знаходзяцца ў незарэгістраванай арганізацыі «Малады фронт».
Наста Азарка зь Нясьвіжу галадавала 12 дзён. Вось што яна гаворыць пра свой стан здароўя і пра тое, як зьбіраецца выходзіць з галадоўкі:
(Азарка: ) “Апошнія два дні ў мяне быў пагоршаны стан. Але пасьля таго, як у шпіталі мне ўкалолі вітаміны, адчуваю сябе досыць нармалёва. Мне раілі пачаць з сокаў, потым кашы, і толькі пасьля паступова пераходзіць да ежы”.
Падобным чынам будуць выходзіць са стану галадоўкі і іншыя яе ўдзельнікі. Нагадаем, галадоўка працягвалася з 29 траўня ў 10 гарадах. У ёй бралі ўдзел некалькі дзясяткаў чалавек.
Радыё Свабода
Jan. 28, 6660 // 11:50 | Каментары (0)
Затрыманне актывістаў БУНТа
У 18:30 паблізу ад амфітэатра пры распаўсюдзе ўлётак міліцыяй былі затрыманыя некалькі актывістаў БУНТа.
![[image]](http://www.belnews.info/entry/162/file/bunt01.jpg)
![[image]](http://www.belnews.info/entry/162/file/bunt02.jpg)
![[image]](http://www.belnews.info/entry/162/file/bunt03.jpg)
![[image]](http://www.belnews.info/entry/162/file/bunt04.jpg)
![[image]](http://www.belnews.info/entry/162/file/bunt05.jpg)
![[image]](http://www.belnews.info/entry/162/file/bunt06.jpg)
Jan. 28, 2960 // 11:50 | Каментары (0)