Навіны і апошнія падзеі. Беларусь



Навіны. Палітыка. Апошнія падзеі. Беларусь. №075

Падзеі

10 чалавек удзельнічаюць у акцыі пратэсту, патрабуючы спыніць перасьлед апазыцыйнай моладзі, вернікаў-хрысьціянаў, а таксама вызваліць палітвязьняў. 19-я суткі працягваецца галадоўка. Галадоўнікаў падтрымалі прадстаўнікі аб’яднаных дэмсілаў, а таксама замежныя партнэры незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”. Экс-кандыдат на прэзыдэнта Аляксандар Мілінкевіч прасіў галадоўнікаў спыніць акцыю, але тыя зь ім не пагадзіліся.

У Маскве чацвёра скінхедаў збілі грамадзяніна Беларусі Кастуся Беляўца. Скінхеды напалі на 15-летняга Кастуся, жорстка збілі, зламалі сківіцу і забралі тэлефон, выкрыкваючы пры гэтым «Слава Расіі!". Пацярпелы шпіталіваны. Айчым Кастуся Беляўца напісаў заяву ў міліцыю. Андрэй Азараў таксама паведаміў, што тэлефон беларускай амбасады ў Маскве ўвесь час заняты, і ён не можа звярнуцца туды па дапамогу.

Адвакаты Казуліна просяць сьледчых дапытаць Лукашэнку. Адвакаты Аляксандра Казуліна заявілі хадайніцтвы аб дапаўненьні сьледзтва, якое яны лічаць недастатковым і неаб’ектыўным. У ліку хадайніцтваў, якія падалі адвакаты былога кандыдата на прэзыдэнта, ёсьць і просьба дапытаць кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнку.

Вывучэньне справы актывістаў «Партнэрства» працягнутае яшчэ на месяц. Вывучэньне ў судзе справы актывістаў “Партнэрства” працягнулі яшчэ на месяц. Пра гэта паведамілі ў канцылярыі Цэнтральнага суду Менска, у якім будзе слухацца справа. Вывучаць справу яшчэ месяц дазволіў старшыня суду.

Факты

Санкцыі ЭЗ адносна беларускіх чыноўнікаў падтрымалі яшчэ 10 краін. Да фінансавых санкцый Эўразьвязу адносна 36 высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў, сярод якіх кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка, далучыліся яшчэ 10 краінаў – Альбанія, Баўгарыя, Босьнія і Герцагавіна, Ісляндыя, Ліхтэнштэйн, Македонія, Румынія, Нарвэгія, Сэрбія і Харватыя. Яны выказалі гатоўнасьць узгадніць сваю палітыку з рашэньнем краін Эўразьвязу.

Цытаты

Абвесткі==== Новы конкурс – «Фота Свабоды». «Фота Свабоды» – Ваш погляд на беларускае жыццё. Дасылайце (з кароткім апісаннем – што, дзе, калі) здымкі падзеяў, сітуацыяў, людзей на адрас svaboda@rferl.org з пазнакай “fota Svabody”. Падрабязнасці на www.svaboda.org

Віцебская абласная рада ГА «Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны» сумесна з іншымі грамадскімі аб'яднаннямі ладзіць літаратурныя сустрэчы, прысвечаныя Васілю Быкаву. Свята адбудзецца 18 чэрвеня 2006г., у «Мазурына» з 12 гадзін дня на летняй эстрадзе.

Спампаваць версію для друку (PDF)

Top

Катэгорыя: Навіны выбараў. Беларусь Словы: навіны, новости, news, Беларусь

Каментары Адключаныя