Навіны і апошнія падзеі. Беларусь



УЖО 18-ЦЬ ДЗЁН ПРАЦЯГВАЕЦЦА МОЛАДЗЕВАЯ ГАЛАДОЎКА

Цяпер у ёй удзельнічае 10 чалавек. Стан здароўя галадоўнікаў з кожным днём пагаршаецца.

Учора й сёньня да іх прыходзіў лекар з «Беларускай асацыяцыі мэдыкаў". Ён зрабіў мэдычны агляд удзельнікаў акцыі. Асабліва ў цяжкім стане знаходзіцца сустаршыня «Маладога Фронту» Зьміцер Дашкевіч. Ужо на працягу некалькіх дзён у яго трымаецца тэмпература, зьнік голас. Нягледзячы на ўсё цяжкасьці, Зьміцер адмаўляецца спыніць свой удзел у акцыі. Сёньня галадоўнікаў наведалі адзіны кандыдат ад дэмакратычных сілаў Аляксандар Мілінкевіч, Інна Кулей, старшыня АГП Анатоль Лябедзька.

Нагадаем, што ніякай афіцыйнай рэакцыі на галадоўку моладзі ад уладаў на дадзены момант не было. Сваё стаўленьне да беларускае моладзі рэжым пакуль што выказаў тым, што ўсталяваў амаль кругласуткавую варту супрацоўнікаў КДБ, якія здымаюць ля гмаху, дзе знаходзіцца кватэра галадоўнікаў,на відэа ўсіх, хто прыходзіць падтрымаць удзельнікаў акцыі.

Прэс-служба Маладога Фронту

Top

Катэгорыя: Галадоўка маладафронтаўцаў Словы: гакладоўка, малады фронт

Каментары Адключаныя