Навіны і апошнія падзеі. Беларусь



Навіны. Палітыка. Апошнія падзеі. Беларусь. №070

Падзеі

У Горках раённы суд пакараў штрафам на 600 тысяч рублёў прадпрымальніка й лідэра суполкі сацыял-дэмакратаў Дзям’яна Франкоўскага. Падчас праверкі ягонага гандлёвага пункту падатковай інспэкцыяй знайшлі не аформлены згодна з заканадаўствам адзін асобнік газэты “Народная Воля”. Дзям’ян Франкоўскі кажа, што інспэктары пакінулі без увагі ягоныя тлумачэньні, што газэта распаўсюджваецца задарма.

Арыштаваныя маёмасьць і бібліятэка Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. Сёньня ў першай палове дня судовыя выканаўцы пачалі апісваць маёмасьць Саюзу беларускіх пісьменьнікаў у будынку на вуліцы Фрунзэ, 5. Як паведамляла Радыё Свабода, 2 сакавіка Гаспадарчы суд Менску задаволіў пазоў галоўнага гаспадарчага ўпраўленьня Адміністрацыі прэзыдэнта — цяпер кіраўніцтва Саюзу мусіць пакінуць Дом літаратара й сплаціць 55 мільёнаў рублёў за арэнду.

Факты

«Газпрам» упершыню афіцыйна пацвердзіў, што накіраваў Беларусі кантракт на пастаўку газу ў 2007 годзе з указаннем базавага кошту ў памеры 200 долараў за тысячу кубаметраў. Аб гэтым піша расійская газета «Коммерсантъ». Аўтарытэтнаму выданню сталі вядомыя падрабязнасці перамоваў паміж «Газпрамам» і «Белтрансгазам». Як паведаміла крыніца газеты, чарговы раунд перамоваў апынуўся безвыніковым і, больш таго, дадаў нямала новых раздражняльнікаў у адносіны Мінска з Масквой. Павелічэнне кошту на газ нават да 100 долараў, па падліках экспертаў, прывядзе да спаду беларускай эканомікі — частка стратных прадпрыемстваў узрасце да 50%, інфляцыя павысіцца да 18%, у бюджэце з'явіцца дэфіцыт да 8%.

Людзі

Адвакат А.Казуліна: сьледчыя трымаліся толькі вэрсіі «алмазаўцаў". Неаб’ектыўнай і няпоўнай назваў Ігар Рынкевіч справу Аляксандра Казуліна пасьля таго, як адвакаты цалкам зь ёю азнаёміліся.

Аўтуховіч гаворыць, што пачне піць ваду. Адвакат Надзея Станкевіч наведала ў турме Мікалая Аўтуховіча. Яна паведаміла яму, чым скончылася ў чацьвер судовае паседжаньне, на якім ён адсутнічаў з-за стану здароўя. Мікалая Аўтуховіча расчаравала тое, што разгляд ягонай справы прыпыняецца, і ў судзе будзе пакуль разглядацца толькі тая частка, якая датычыць ягонага калегі дырэктара фірмы “Ніка-транс” Юрыя Лявонава.

Цытаты

М.Статкевіч: “Кангрэс цяпер – гэта пагроза расколу. Мы разумеем, што, калі забываць пра ўласныя памылкі і пра памылкі партнэраў, то гэтыя памылкі могуць паўтарацца. Акрамя таго, мы абмеркавалі стратэгію на будучыню.”

Абвесткі Новы конкурс – «Фота Свабоды». «Фота Свабоды» – Ваш погляд на беларускае жыццё. Дасылайце (з кароткім апісаннем – што, дзе, калі) здымкі падзеяў, сітуацыяў, людзей на адрас svaboda@rferl.org з пазнакай “fota Svabody”. Падрабязнасці на www.svaboda.org

Спампаваць версію для друку (PDF)

Top

Катэгорыя: Навіны выбараў. Беларусь Словы: навіны, новости, news, Беларусь

Каментары Адключаныя