Навіны і апошнія падзеі. Беларусь



НА ДВАНАЦЦАТЫ ДЗЕНЬ ГАЛАДОЎКІ СТАН ЗДАРОЎЯ УДЗЕЛЬНІКАЎ АКЦЫІ ПАГОРШЫЎСЯ

Дванаццаты дзень працягваецца моладзевая галадоўка з патрабаваньнямі зачыніць крымінальную справу супраць актывістаў Маладога Фронт, вызваліць усіх палітычных вязьняў і спыніць перасьлед хрысьціянаў, што падтрымліваюць акцыю.

У пятніцу стан здароўя чатырох удзельнікаў галадоўкі значна пагоршыўся. Менскі маладафронтавец Зьміцер Хверарук зраніцы быў вымушаны выклікаць хуткую мэдычную дапамогу. Лекары зрабілі хлопцу некалькі ўколаў. Зьміцер Хведарук, а таксама Яўген Скрабутан, Ігар Шчэкарэвіч і Сяржук Чайка з-за кепскага самаадчуваньня сёньня былі вымушаны спыніць галадоўку.

Прэс-служба Маладога Фронту

Top

Катэгорыя: Галадоўка маладафронтаўцаў Словы: гакладоўка, акцыя, пратэсту, малады фронт

Каментары Адключаныя