Навіны і апошнія падзеі. Беларусь



Навіны. Палітыка. Апошнія падзеі. Беларусь. №069

Падзеі

24 чалавекі 11-я суткі трымаюць галадоўку. 24 чалавекі ў дзесяці гарадах Беларусі галадаюць на знак пратэсту супраць перасьледу моладзевых актывістаў апазыцыі й закрыцьця хрысьціянскіх суполак. Галадоўнікам выказалі падтрымку Аляксандар Мілінкевіч, Каардынацыйная рада эўрапейскай кааліцыі, сябры ўкраінскіх арганізацыяў “Нацыянальны альянс” і “Студэнцкае брацтва”.

Беларускія ўлады склалі свой уласны сьпіс неўязных. Сёньня на брыфінгу прэсавы сакратар МЗС Андрэй Папоў завіў, што беларускі бок прыняў меры ў адказ на візавыя санкцыі Эўразьвязу, ЗША й іншых дзяржаваў. Паводле спадара Папова, яны заснаваныя на прынцыпе сымэтрычнасьці.

Сёлета можа адбыцца «саюзны» рэферэндум. Аб гэтым у інтэрв’ю газеце «Новые Известия» заявіў Павел Барадзін, дзяржсакратар так званай «саюзнай дзяржавы» Беларусі і Расіі. Паводле словаў Барадзіна, акрамя рэферэндума сёлета будзе прыняты Канстытуцыйны акт. Наступным крокам ён называе выбары ў так званы «саюзны» парламент, якія могуць адбыцца ў канцы бягучага году альбо ў пачатку наступнага. Зазначым, падобныя заявы Павел Барадзін ужо рабіў неаднойчы, аднак ягоныя прагнозы як правіла не збываліся.

У Магілёве мужчына сталага веку ледзь ня скончыў жыцьцё самагубствам праз баявую гранату. Месцам для суіцыду ён абраў гаражны масіў у шчыльна заселеным раёне гораду. Прычынай сталіся канфлікты ў сям’і. Пра змрочны намер мужчыны ў Кастрычніцкі райаддзел Магілёва паведаміў ягоны сын.

Людзі

Прафэсару Манаеву пракуратура вынесла другое папярэджаньне. Сёньня прафэсару Алегу Манаеву, дырэктару Незалежнага інстытуту сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў, зарэгістраванага ў Вільні, пракуратура Рэспублікі Беларусь вынесла другое афіцыйнае папярэджаньне. У папярэджаньні рэспубліканскай пракуратуры гаворыцца: “Вам прапаноўваецца спыніць распаўсюджваньне непраўдзівых зьвестак аб выніках галасаваньня на выбарах прэзыдэнта ў 2006 годзе... Другое — спыніць правядзеньне сацыяльна-палітычных дасьледаваньняў... У выпадку, калі будзе працягвацца распаўсюджваньне непраўдзівых зьвестак, вы будзеце несьці крымінальную адказнасьць у адпаведнасьці з артыкулам 369”.

Цытаты

Лукашенко: «Белорусская сторона не пойдет на продажу ОАО «Белтрансгаз» по балансовой стоимости. Принять такие условия можно лишь при согласии России дать возможность Беларуси участвовать в разработке месторождений углеводородного сырья».

Абвесткі Новы конкурс – «Фота Свабоды». «Фота Свабоды» – Ваш погляд на беларускае жыццё. Дасылайце (з кароткім апісаннем – што, дзе, калі) здымкі падзеяў, сітуацыяў, людзей на адрас svaboda@rferl.org з пазнакай “fota Svabody”. Падрабязнасці на www.svaboda.org

Спампаваць версію для друку (PDF)

Top

Катэгорыя: Навіны выбараў. Беларусь Словы: навіны, Беларусь

Каментары Адключаныя