TRTRIM:SCRIPT@@@

Навіны і апошнія падзеі. Беларусь



Галадоўка працягваецца 11-ты дзень

Адзінаццаты дзень працягваецца галадоўка распачатая салігорскімі маладафронтаўцамі 29 траўня з патрабаваньнем спыніць крымінальны перасьлед актывістаў Маладога Фронту й вызваліць усіх палітзьняволеных.

Па стане здароўя некалькі чалавек учора прыпынілі галадоўку. На дадзены момант у галадоўцы ўдзельнічаюць:

Дзяніс Карноў (Салігорск), Настасься Азарка (Нясьвіж), Алесь Копаць, Юрась Шлапік (Масты), Сяржук Чайка (Ліда), Яўген Скрабутан (Гародня), Сяржук Гудзілін (Жодзіна), Валеры Мацкевіч (Бабруйск), Ігар Шчэкарэвіч (Луцк), Алесь Пікула, Алесь Сватко, Мікола Агароднік (Баранавічы), Сяржук Нягацін, Ірына Качарова, Сяржук Гіркін, Валеры Шапалаў, Алесь Капытка (Магілёў), Кастусь Усянок, Сяржук Дашкевіч, Аляксандар Карневіч, Ірына Завадзкая, Вольга Сакалова, Зьміцер Хверарук, Зьміцер Дашкевіч (Менск).

Jun. 08, 2006 // 13:45 | Каментары (0)


24 чалавекі 11-я суткі трымаюць галадоўку

24 чалавекі ў дзесяці гарадах Беларусі галадаюць на знак пратэсту супраць перасьледу моладзевых актывістаў апазыцыі й закрыцьця хрысьціянскіх суполак. Галадоўнікам выказалі падтрымку Аляксандар Мілінкевіч, Каардынацыйная рада эўрапейскай кааліцыі, сябры ўкраінскіх арганізацыяў “Нацыянальны альянс” і “Студэнцкае брацтва”.

Большасьць удзельнікаў акцыі – актывісты незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”. За апошнія суткі шасьцёра чалавек спынілі галадоўку, але пяцёра да яе далучыліся.

13 чалавек працягваюць акцыю ў Менску. Па два-тры актывісты галадаюць у розных рэгіёнах. Сустаршыня маладафронтаўцаў Зьміцер Дашкевіч таксама трымае галадоўку. Ён паведаміў “Свабодзе”, што заняты пошукам кватэры ў Менску, дзе б маглі сабрацца разам усе ўдзельнікі акцыі пратэсту.

(Дашкевіч: ) “Галоўная для нас цяпер праблема — знайсьці кватэру, бо пад такую акцыю вельмі цяжка знайсьці памяшканьне. Ёсьць яшчэ праблема са сродкамі, але я спадзяюся, што цягам бліжэйшых дзён мы гэтае пытаньне вырашым. Тады акцыя будзе працягвацца больш арганізавана”.

Барыс Гарэцкі, згодна з рашэньнем кіраўніцтва арганізацыі, не трымае галадоўкі.

(Гарэцкі: ) “У нашу падтрымку сёньня выказалася “Эўрапейская кааліцыя”. Паседжаньне Каардынацыйнай рады адбылося ў Баранавічах, дзе адбывае пакараньне “на хіміі” яе лідэр Мікалай Статкевіч. Рада заклікала спыніць перасьлед маладафронтаўцаў і выпусьціць усіх палітзьняволеных, а таксама зарэгістраваць “Малады фронт”. Апроч “Эўрапейскай кааліцыі” нас падтрымліваюць замежныя партнэры, сябры ўкраінскіх арганізацыяў “Нацыянальны альянс” і “Студэнцкае брацтва”і Аляксандар Мілінкевіч, лідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл Беларусі. Мы разьлічваем, што наша галадоўка прыцягне ўвагу грамадзкасьці”.

Старшыня Рады беларускай інтэлігенцыі Ўладзімер Колас лічыць, што галадоўка моладзевых актывістаў не паўплывае на беларускую грамадзкасьць.

(Колас: ) “Улады не прыслухоўваюцца да патрабаваньняў грамадзтва. Больш за тое, яны ня хочуць ведаць волю грамадзтва, якая выяўляецца праз выбары, праз рэфэрэндум. Яны фальсыфікуюць волевыяўленьне і падганяюць пад той вынік, які ім самім патрэбны. Я думаю, што гэтая галадоўка можа зрабіць уражаньне на замежную дэмакратычную супольнасьць, як на больш цывілізаваную, больш гуманную. Наша грамадзтва, на вялікі жаль, пакуль не ўзьнялася да такога ўзроўню цывілізаванасьці, бо мы жывем у эпоху дыктатуры”.

Уладзімер Колас ухваліў рашэньне спыніць галадоўку непаўналетнім. Ён лічыць, што й здароўю 18-гадовых акцыя сур’ёзна пагражае. Юнакі й дзяўчаты трымаюць галадоўку без нагляду мэдыкаў і адмаўляюцца

Jun. 08, 2006 // 17:59 | Каментары (0)


Навіны. Палітыка. Апошнія падзеі. Беларусь. №069

Падзеі

24 чалавекі 11-я суткі трымаюць галадоўку. 24 чалавекі ў дзесяці гарадах Беларусі галадаюць на знак пратэсту супраць перасьледу моладзевых актывістаў апазыцыі й закрыцьця хрысьціянскіх суполак. Галадоўнікам выказалі падтрымку Аляксандар Мілінкевіч, Каардынацыйная рада эўрапейскай кааліцыі, сябры ўкраінскіх арганізацыяў “Нацыянальны альянс” і “Студэнцкае брацтва”.

Беларускія ўлады склалі свой уласны сьпіс неўязных. Сёньня на брыфінгу прэсавы сакратар МЗС Андрэй Папоў завіў, што беларускі бок прыняў меры ў адказ на візавыя санкцыі Эўразьвязу, ЗША й іншых дзяржаваў. Паводле спадара Папова, яны заснаваныя на прынцыпе сымэтрычнасьці.

Сёлета можа адбыцца «саюзны» рэферэндум. Аб гэтым у інтэрв’ю газеце «Новые Известия» заявіў Павел Барадзін, дзяржсакратар так званай «саюзнай дзяржавы» Беларусі і Расіі. Паводле словаў Барадзіна, акрамя рэферэндума сёлета будзе прыняты Канстытуцыйны акт. Наступным крокам ён называе выбары ў так званы «саюзны» парламент, якія могуць адбыцца ў канцы бягучага году альбо ў пачатку наступнага. Зазначым, падобныя заявы Павел Барадзін ужо рабіў неаднойчы, аднак ягоныя прагнозы як правіла не збываліся.

У Магілёве мужчына сталага веку ледзь ня скончыў жыцьцё самагубствам праз баявую гранату. Месцам для суіцыду ён абраў гаражны масіў у шчыльна заселеным раёне гораду. Прычынай сталіся канфлікты ў сям’і. Пра змрочны намер мужчыны ў Кастрычніцкі райаддзел Магілёва паведаміў ягоны сын.

Людзі

Прафэсару Манаеву пракуратура вынесла другое папярэджаньне. Сёньня прафэсару Алегу Манаеву, дырэктару Незалежнага інстытуту сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў, зарэгістраванага ў Вільні, пракуратура Рэспублікі Беларусь вынесла другое афіцыйнае папярэджаньне. У папярэджаньні рэспубліканскай пракуратуры гаворыцца: “Вам прапаноўваецца спыніць распаўсюджваньне непраўдзівых зьвестак аб выніках галасаваньня на выбарах прэзыдэнта ў 2006 годзе... Другое — спыніць правядзеньне сацыяльна-палітычных дасьледаваньняў... У выпадку, калі будзе працягвацца распаўсюджваньне непраўдзівых зьвестак, вы будзеце несьці крымінальную адказнасьць у адпаведнасьці з артыкулам 369”.

Цытаты

Лукашенко: «Белорусская сторона не пойдет на продажу ОАО «Белтрансгаз» по балансовой стоимости. Принять такие условия можно лишь при согласии России дать возможность Беларуси участвовать в разработке месторождений углеводородного сырья».

Абвесткі Новы конкурс – «Фота Свабоды». «Фота Свабоды» – Ваш погляд на беларускае жыццё. Дасылайце (з кароткім апісаннем – што, дзе, калі) здымкі падзеяў, сітуацыяў, людзей на адрас svaboda@rferl.org з пазнакай “fota Svabody”. Падрабязнасці на www.svaboda.org

Спампаваць версію для друку (PDF)

Jun. 08, 2006 // 18:19 | Каментары (0)


Галадоўка цягнецца 11 дзён

Адзінаццаты дзень працягваецца галадоўка распачатая салігорскімі маладафронтаўцамі 29 траўня з патрабаваньнем спыніць крымінальны перасьлед актывістаў Маладога Фронту й вызваліць усіх палітзьняволеных.

Па стане здароўя некалькі чалавек учора прыпынілі галадоўку. На дадзены момант у галадоўцы ўдзельнічаюць:

Дзяніс Карноў (Салігорск) Настасься Азарка (Нясьвіж) Алесь Копаць, Юрась Шлапік (Масты) Сяржук Чайка (Ліда) Яўген Скрабутан (Гародня) Сяржук Гудзілін (Жодзіна) Валеры Мацкевіч (Бабруйск) Ігар Шчэкарэвіч (Луцк) Алесь Пікула, Алесь Сватко, Мікола Агароднік (Баранавічы) Сяржук Нягацін, Ірына Качарова, Сяржук Гіркін, Валеры Шапалаў, Алесь Капытка (Магілёў) Кастусь Усянок, Сяржук Дашкевіч, Аляксандар Карневіч, Ірына Завадзкая, Вольга Сакалова, Зьміцер Хверарук, Зьміцер Дашкевіч (Менск).

Прэс-служба Маладога Фронту

Jun. 08, 2006 // 20:16 | Каментары (0)





@@@SMARTY:TRIM:SCRIPT@@@ @@@SMARTY:TRIM:SCRIPT@@@