Навіны. Палітыка. Апошнія падзеі. Беларусь. №068
Падзеі
Галадоўку па-ранейшаму трымаюць 25 чалавек. Актывісты моладзевых рухаў працягваюць галадоўку пратэсту. Частка галадоўнікаў спыніла акцыю — у асноўным гэта непаўналетнія сябры незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”. Але да акцыі далучыліся некалькі новых удзельнікаў у рэгіёнах. Моладзь патрабуе спыніць крымінальныя справы супраць актывістаў “Маладога фронту”, вызваліць палітвязьняў, аднавіць на вучобе апазыцыянэраў, а таксама спыніць перасьлед вернікаў-хрысьціянаў.
Украінцы будуць дапамагаць беларускім палітвязьням. Ва Ўкраіне пачала дзейнічаць філія Камітэту дапамогі палітрэпрэсаваным у часе прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі ў Беларусі. Украінскія партнэры дапамагаюць уладкоўвацца на вучобу беларускім студэнтам, якіх адлічылі за апазыцыйную дзейнасьць. Апроч таго, былыя вязьні турмаў на Акрэсьціна, Жодзіна, Менску змогуць адпачыць ва ўкраінскіх Карпатах.
А.Лябедзька выступае за супрацоўніцтва з партыяй А.Казуліна. 6 чэрвеня Палітычная рада аб’яднаных дэмакратычных сіл абмеркавала пытаньне пра неабходнасьць перамоваў зь Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыяй (Грамада) для выпрацоўкі агульнай стратэгіі й пляну дзеяньняў апазыцыі. Ініцыяваў пытаньне пра кааліцыю з партыяй Аляксандра Казуліна Нацыянальны камітэт аб’яднаных дэмакратычных сіл. 5 чэрвеня на паседжаньні камітэту яго старшыні Анатолю Лябедзьку было даручана агучыць гэтую ініцыятыву і разгледзець яе на паседжаньні Палітычнай рады.
Беларускі СУ-25 змусіў прызямліцца ў Лідзе літоўскі самалёт. Беларускія вайскоўцы прымусілі прызямліцца літоўскі самалёт, які без дазволу перасёк літоўска-беларускую мяжу. Інцыдэнт зь літоўскім самалётам адбыўся 6 чэрвеня ў 19 гадзінаў. Дзяжурныя СПА зафіксавалі ў небе над краінай лёгкаматорны самалёт-парушальнік, які перасек беларуска-літоўскую мяжу недалёка ад Ліды. Там жа на вайсковым аэрадроме й прымусілі сесьці літоўскага лётчыка.
Калі рашэнне аб будаўніцтве атамнай электрастанцыі ў Беларусі будзе прынятае, эколагі маюць намер перашкодзіць яго ажыццяўленню. Такую заяву зрабіў кіраўнік чарнобыльскага праекту Greenpeace International Іван Блокаў. Нагадаем, рашэнне аб будаўніцтве яшчэ не прынятае, але шмат хто з чыноўнікаў і экспертаў лічаць гэта справай часу.
Цытаты
Аляксандр Мілінкевіч патрабуе неадкладнага вызвалення Аўтуховіча: – Аўтуховіч не скорыцца! Ён аддае за праўду сваё жыццё. Справа надзвычай сур’ёзная. І рэжым павінен з гэтым лічыцца і ведаць, што цалкам нясе адказнасць за жыццё гэтага мужнага чалавека. Кожны неабыякавы чалавек павінен сёння патрабаваць ад уладаў тэрміновага вызвалення невінаватага чалавека. Змаганне Мікалая супраць адпрацаванай дзяржаўнай машыны ціску на асобу з актыўнай жыццёвай пазіцыяй ёсць змаганнем за праўду ў гэтай краіне. Я выказваю Мікалаю сваю падтрымку, асабіста для мяне ён з’яўляецца прыкладам мужнасці і “.
Абвесткі
Новы конкурс – «Фота Свабоды». «Фота Свабоды» – Ваш погляд на беларускае жыццё. Дасылайце (з кароткім апісаннем – што, дзе, калі) здымкі падзеяў, сітуацыяў, людзей на адрас svaboda@rferl.org з пазнакай fota Svabody. Падрабязнасці на www.svaboda.org
Спампаваць версію для друку (PDF)

Катэгорыя: Навіны выбараў. Беларусь Словы:
навіны,
новости,
news,
Беларусь