Навіны і апошнія падзеі. Беларусь



НА ДЗЯСЯТЫ ДЗЕНЬ У ГАЛАДОЎЦЫ ЎДЗЕЛЬНІЧАЮЦЬ 25 ЧАЛАВЕК

У сераду да маладафронтаўскай галадоўкі далучыліся тры актывісты ў Мастах, чатыры ў Менску і два ў Баранавічах.

Такім чынам галадоўка з патрабаваньнямі спыніць крымінальны перасьлед лідэраў Маладога Фронту й вызваліць усіх палітзьняволеных працягваецца ў Салігорску, Менску, Магілёве, Жодзіна, Лідзе, Гародне, Нясьвіжы, Бабруйску, Баранавічах, Мастах й Луцку.

Зьміцер Хведарук: «Ні ў якім разе мы не збіраемся прыпыняць галадоўку. У нас ёсьць канкрэтныя патрабаваньні да ўладаў, і пакуль яны не будуць выкананыя, маладафронтаўцы будуць працягваць акцыю, тым больш, што кожны дзень да галадоўкі далучаюцца новыя людзі".

Прэс-служба Маладога Фронту

Top

Катэгорыя: Галадоўка маладафронтаўцаў Словы: галадоўка, малады фронт

Каментары Адключаныя
Каментар Выдалены