TRTRIM:SCRIPT@@@

Навіны і апошнія падзеі. Беларусь



Ад сёньня галадоўнікі ў Салігорску прыпыняюць акцыю пратэсту

“Маладафронтаўцы”, а таксама тыя, хто ім спачувае, цягам дзевяці дзён пратэставалі супраць перасьледу іх арганізацыі – “Малады Фронт”, супраць утрыманьня пад вартай палітзьняволеных, а таксама высоўвалі лякальнае патрабаваньне: аднавіць на вучобе ў салігорскім ПТВ-72 свайго паплечніка Максіма Сяменчыка. Галадоўцы пайшлі насустрач просьбам сваіх бацькоў і грамадзкасьці ды пачынаюць прымаць ежу. Але дэкляруюць, што працягнуць барацьбу і падтрымку сваіх сяброў, якія надалей галадуюць у розных гарадох Беларусі.

Больш за ўсіх з прынятага рашэньня шчасьлівая маці непаўнагадовых галадоўнікаў Ільлі ды Івана Шылаў Сьвятлана Шыла:

(Шыла: ) “Я ганаруся сынамі, і мяркую, што ў будучыні, канешне, гэта ўсё ацэніцца, але ня зараз. Яны б такія не вырасьлі, калі б у нас з бацькам былі іншыя погляды. Яны свабодалюбівыя, разумееце?”

Перад выхадам з галадоўкі ўдзельнікі далі свае ацэнкі акцыі, у якой бралі ўдзел.

Уладзімер Лемеш, АГП:

(Лемеш: ) “У першую чаргу, я ацаніў свае сілы, на што рэальна здольны”.

Іван Шыла, “Малады Фронт”:

(Шыла: ) “Я лічу, што гэтая галадоўка недарэмная, бо мы добра прадэманстравалі сваю грамадзкую пазыцыю. І яшчэ раз пабачылі, як дзяржава дэманструе сваю пазыцыю да простых грамадзянаў: нават тое, што тут непаўналетнія галадавалі – ім усё роўна. Ніякіх крокаў з боку ўладаў мы не пабачылі”.

Павал Батуеў, партыя БНФ:

(Батуеў: ) “Мы тут добра пасябравалі. Мы прачыталі шмат кніжак, і прыцягнулі ўвагу да праблемаў рэпрэсіяў канкрэтна тут у Салігорску. На жаль, мы ня здолелі прыпыніць гэтую праблему цалкам. Але ў гэтай дзяржаве гэта такімі сродкамі, як галадоўка, ня вырашыш”.

Ільля Шыла, “Малады Фронт”:

(Шыла: ) “Першыя тры дні было цяжка маральна – тое, што галадоўка. А потым было нармалёва, мы звыкліся з гэтым. Чыталі кніжкі, у нас быў інтэрнэт…”

Сяржук Пацкевіч, “Малады Фронт”:

(Пацкевіч: ) “Я быў бы рады, каб такія акцыі працягваліся ўвесь час. Але гэтая галадоўка – толькі пачатак. Ува мне яшчэ больш бунту зьявілася – прадэманстраваць уладам, што моладзь супраць. Калі празь які месяц пачнецца штосьці падобнае, я падтрымаю”.

Усе ўдзельнікі салігорскай галадоўкі падкрэсьлілі, што будуць працягваць адстойваць свае патрабаваньні, і падтрымліваць сваіх сяброў, якія галадуюць у іншых гарадох Беларусі.

Радыё Свабода

Jun. 07, 2006 // 11:51 | Каментары (0)


Информация о том, что молодежь из Солигорска выходит из голодовки, не соответствует действительности

Распространённая вчера вечером информация о том, что молодежь из Солигорска якобы объявила о выходе из голодовки, не соответствует действительности.

– Участники голодовки не прекращали её и не собирались это делать, – об этом в интервью пресс-службе ОГП заявил сопредседатель «Молодого фронта» Змитер Дашкевич, который сам, выйдя из тюрьмы, присоединился к голодовке протеста и солидарности. По его словам, из голодовки вышли только несовершеннолетние; они приняли такое решение после обращения к ним лидеров «Молодого фронта» и старших товарищей. Остальные голодающие, в том числе солигорчане, продолжают акцию протеста. Более того, к ним сегодня присоединились новые люди – 3 человека из Мостов, 3 из Барановичей и несколько человек из Минска.

Планируется, что в ближайшее время участники голодовки из разных регионов съедутся в Минск и продолжат совместно отстаивать свои требования в одной из столичных квартир.

– В настоящий момент мы подыскиваем подходящее помещение, это сделать не так просто. Но в течение двух-трех дней мы решим эту проблему и призовем всех участников голодовку приехать в Минск. Если кто-то не сможет приехать в столицу из-за работы или учебы, мы призовем их прекратить голодовку, – отмечает Змитер Дашкевич.

Справка:

Голодовка протеста началась 29 мая в одной из частных квартир Солигорска. Позже к ней присоединились жители Гродно, Жодино, Лиды, Минска, Могилева, Несвижа, Солигорска, а также украинских городов Киева и Луцка. Участники акции протеста требуют прекратить уголовное преследование активистов молодежной оппозиции Дмитрия Дашкевича, Бориса Горецкого, Сергея Лисичонка, Сергея Марчика и Олега Корбана, а также освободить всех белорусских политзаключенных. Еще одно требование – восстановить Максима Семенчика на учебе в ПТУ № 72 Солигорска и Алексея Янушевского – в Белорусском государственном педагогическом университете; оба были исключены из своих учебных заведений после мартовских событий на столичной площади Кастуся Калиновского (Октябрьской пл.).

Пресс-служба ОГП

Jun. 07, 2006 // 14:27 | Каментары (0)


Партыя БНФ заклікала спыніць моладзевую галадоўку і зберагчы сілы

Зварот Управы Сойму Партыі БНФ

Партыя БНФ выказвае падтрымку й салідарнасьць актывістам “Маладога Фронту”, сябрам БНФ ды іншых дэмакратычных арганізацыяў, якія ўжо некалькі дзён трымаюць палітычную галадоўку ў розных гарадох Беларусі.

Партыя БНФ далучаецца да патрабаваньняў, выстаўленых галадоўнікамі да ўладаў краіны: спыніць крымінальны перасьлед за сяброўства ў не прызнаных рэжымам арганізацыях і аднавіць у навучальных установах выгнаных за палітычныя погляды.

Ганебна і абуральна, калі маладыя грамадзяне Беларусі вымушаныя выкарыстоўваць крайнія формы пратэсту й ставіць пад пагрозу сваё здароўе й жыцьцё, каб дамагчыся рэалізацыі сваіх законных правоў на самаарганізацыю, свабоду асацыяцыяў, свабоду думкі.

Свабода – адна з найвялікшых каштоўнасьцяў для нашае нацыі, для кожнага чалавека, але асабліва яна патрэбная маладым. Мы захапляемся мужнасьцю й салідарнасьцю ўдзельнікаў галадоўкі.

Разам з тым мы заклікаем маладых беларускіх патрыётаў спыніць галадоўку. Яе годных мэтаў магчыма дасягнуць, толькі вярнуўшы свабоду ўсёй краіне. Мы ўпэўненыя, што гэта рэальна на працягу бліжэйшага часу – пры ўмове як ахвярнасьці, так і цяжкой штодзённай працы ўсіх нас. Хлопцы, вы патрэбныя Бацькаўшчыне жывымі й здаровымі, моцнымі ня толькі духоўна, але й фізычна.

Жыве Беларусь!

Жыве беларуская моладзь!

Jun. 07, 2006 // 15:20 | Каментары (0)


НА ДЗЯСЯТЫ ДЗЕНЬ У ГАЛАДОЎЦЫ ЎДЗЕЛЬНІЧАЮЦЬ 25 ЧАЛАВЕК

У сераду да маладафронтаўскай галадоўкі далучыліся тры актывісты ў Мастах, чатыры ў Менску і два ў Баранавічах.

Такім чынам галадоўка з патрабаваньнямі спыніць крымінальны перасьлед лідэраў Маладога Фронту й вызваліць усіх палітзьняволеных працягваецца ў Салігорску, Менску, Магілёве, Жодзіна, Лідзе, Гародне, Нясьвіжы, Бабруйску, Баранавічах, Мастах й Луцку.

Зьміцер Хведарук: «Ні ў якім разе мы не збіраемся прыпыняць галадоўку. У нас ёсьць канкрэтныя патрабаваньні да ўладаў, і пакуль яны не будуць выкананыя, маладафронтаўцы будуць працягваць акцыю, тым больш, што кожны дзень да галадоўкі далучаюцца новыя людзі".

Прэс-служба Маладога Фронту

Jun. 07, 2006 // 15:36 | Каментары (0)





@@@SMARTY:TRIM:SCRIPT@@@ @@@SMARTY:TRIM:SCRIPT@@@