Навіны і апошнія падзеі. Беларусь



Салігорск: пасьля візыту А.Мілінкевіча галадоўнікі спыняюць пратэст

У галадоўнікаў у Салігорску каля 5-й гадзіны вечару быў зь візытам Аляксандар Мілінкевіч. Спадар Мілінкевіч заявіў, што галадоўка гэта «адчайны крок» і што ўдзельнікі ўжо шмат дамагліся на сёньняшні дзень – у тым ліку прыцягнулі ўвагу сусьветнай грамадзкасьці да Беларусі і праблемаў палітычнага перасьледу ў краіне.

Аляксандар Мілінкевіч заклікаў непаўнагадовых прыпыніць галадоўку, а дарослым удзельнікам акцыі казаў пра неабходнасьць захоўваць сілы для будучай барацьбы.

І вось жа некалькі хвілінаў таму салігорскія галадоўнікі абмеркавалі сытуацыю і прынялі прынцыповае рашэньне. Гаворыць 15-гадовы лідэр галадоўкі Іван Шыла:

(Іван Шыла: ) «Мы прынялі гэтае рашэньне. Большасьць з нас заўтра скончыць галадоўку па розных прычынах, у тым ліку з увагі на стан здароўя. Але гэта ня значыць, што мы спыняем барацьбу. Мы будзем падтрымваць галадоўнікаў у іншых гарадах і краінах».

Радыё Свабода

Top


Словы: галадоўка, малады фронт

Каментары Адключаныя