Навіны. Палітыка. Апошнія падзеі. Беларусь. №067
Падзеі
Да галадоўкі «маладафронтаўцаў" далучаюцца новыя ўдзельнікі. Працягваецца галадоўка актывістаў моладзевых арганізацыяў. Галадоўнікі патрабуюць, каб улады спынілі перасьлед прадстаўнікоў апазыцыі. Некалькі непаўналетніх сяброў “Маладога фронту” спынілі галадоўку на просьбу кіраўніцтва незарэгістраванай арганізацыі. Але да акцыі пратэсту адразу ж далучыліся новыя ўдзельнікі. Колькасьць галадоўнікаў у Менску і ў рэгіёнах перавышае чатыры дзясяткі чалавек.
“Грынпіс” прэзэнтуе незалежнае дасьледаваньне вынікаў аварыі на ЧАЭС. Сёньня ў Менску адбылася прэзэнтацыя справаздачы аб выніках аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Справаздача падрыхтаваная міжнароднай экалягічнай арганізацыяй “Грынпіс”. Гэта альтэрнатыўным погляд на праблему наступстваў аварыі. Нагадаем, перад 20-годзьдзем аварыі свой дакумэнт прадставілі грамадзкасьці Міжнароднае агенцтва атамнай энэргіі (МАГАТЭ) і Ўсясьветная арганізацыя аховы здароўя.
Затрыманы 5 чэрвеня ў Мінску непаўналетні грамадзянін Украіны Арцём Чысцякоў знаходзіцца ў спецпрыёмніку-размеркавальніку. Найхутчэй ён будзе дэпартаваны. Нагадаем, учора на Кастрычніцкім пляцы сталіцы мусіў адбыцца флэш-моб у падтрымку рэпрэсаваных і дэпартаваных падчас прэзідэнцкай выбарчай кампаніі ў Беларусі. Але перад пачаткам акцыі міліцыя правяла прэвентыўныя затрыманні. Беларусаў адпусцілі ў той жа дзень. Высветлілася, што Арцём Чысцякоў ужо затрымліваўся ў Мінску ў сакавіку падчас ліквідацыі намётавага мястэчка.
Беларускія прадпрымальнікі пачалі кампанію ў падтрымку Мікалая Аўтуховіча, які з 23 траўня праводзіць сухую галадоўку ў гродзенскім следчым ізалятары. Яны збіраюць подпісы пад заявай, якая будзе накіраваная ў рэспубліканскую пракуратуру. Ініцыятары акцыі патрабуюць ад пракуратуры распачаць крымінальную справу ў дачыненні асобаў, што нясуць адказнасць за пераслед Аўтуховіча. Прадпрымальнікі перакананыя, што ён ні ў чым не вінаваты і прыводзяць у сваёй заяве факты. «Зараз галоўная задача — выратаваць жыццё Мікалаю Аўтуховічу, стан якога крытычны», пераказвае словы Аляксандра Макаева, аднаго з лідэраў прадпрымальніцкага руху.
Людзі
Вячаслаў Сіўчык зьвярнуўся да беларускай дыяспары. Апазыцыйны палітык, кіраўнік незарэгістраванага “Руху беларускай салідарнасьці “Разам” Вячаслаў Сіўчык, які знаходзіцца ў Кіеве, зьвярнуўся да беларускай дыяспары. У звароце спадар Сіўчык заклікае суайчыньнікаў, якіх “якіх антыбеларускі рэжым выцесніў за мяжу, але не пазбавіў любові да Бацькаўшчыны”, зьвяртацца “да лідэраў сямі вядучых краінаў свету ў тым, што яны не маюць маральнага права ехаць на саміт G- 8 у Санкт-Пяцярбург, пакуль Пуцін публічна не адмовіцца ад планаў правядзення чарговага ганебнага рэферэндуму”.
Абвесткі
Новы конкурс – «Фота Свабоды». «Фота Свабоды» – Ваш погляд на беларускае жыццё. Дасылайце (з кароткім апісаннем – што, дзе, калі) здымкі падзеяў, сітуацыяў, людзей на адрас svaboda@rferl.org з пазнакай fota Svabody. Падрабязнасці на www.svaboda.org
Спампаваць версію для друку (PDF)
Катэгорыя: Навіны выбараў. Беларусь Словы:
Беларусь,
навіны,
новости,
news
![[rss]](images/rss.gif)
