TRTRIM:SCRIPT@@@

Навіны і апошнія падзеі. Беларусь



Галадоўка "маладафронтаўцаў": далучаюцца новыя ўдзельнікі

Працягваецца галадоўка актывістаў моладзевых арганізацыяў. Галадоўнікі патрабуюць, каб улады спынілі перасьлед прадстаўнікоў апазыцыі. Некалькі непаўналетніх сяброў “Маладога фронту” спынілі галадоўку на просьбу кіраўніцтва незарэгістраванай арганізацыі. Але да акцыі пратэсту адразу ж далучыліся новыя ўдзельнікі. Колькасьць галадоўнікаў у Менску і ў рэгіёнах перавышае чатыры дзясяткі чалавек.

Да галадоўкі далучыліся актывісты незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” у Магілёве, Бабруйску, Нясьвіжы, Жодзіне і ў Баранавічах. Зьміцер Дашкевіч паведаміў “Свабодзе”, што цягам сутак атрымаў некалькі СМС-паведамленьняў ад незнаёмых людзей, якія паведамілі, што не зьяўляюцца сябрамі апазыцыйных партыяў і рухаў, але далучаюцца да галадоўкі пратэсту. Маладафонтаўцы выставілі дадатковыя патрабаваньні: аб аднаўленьні на вучобе Яўгена Скрабутана, Аляксея Янушэўскага і іншых, каго адлічылі з вучобы за актыўную грамадзкую дзейнасьць. Гаворыць Зьміцер Дашкевіч:

(Дашкевіч: ) “Безумоўна, у нас няма ніякіх ілюзіяў, што ўлады будуць выконваць тыя патрабаваньні, якія мы агучылі. Але, у любым выпадку, мы на іх настойваем і будзем працягваць сваю акцыю. Мы настойваем, каб спынілі незаконна распачатыя крымінальныя справы супраць сяброў “Маладога фронту”; каб вызвалілі ўсіх незаконна асуджаных, палітвязьняў; патрабуем спыніць ціск супраць соцень хрысьціянаў. Таксама ў нас ёсьць дадатковыя патрабаваньні: аднавіць на вучобе актывістаў нашай арганізацыі”.

Артур Фінькевіч падпарадкаваўся рашэньню кіраўніцтва “Маладога фронту” і спыніў галадоўку.

(Фінькевіч: ) “Днямі я чакаю позву ў Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў. Мне павінны назваць месца, у якім я буду знаходзіцца на “хіміі”. Я хацеў працягваць галадоўку, але мы паразмаўлялі й прыйшлі да высновы, што мне ня варта трымаць галадоўку менавіта ў зьвязку з гэтымі падзеямі. Застаюся побач зь сябрамі, падтрымліваю ўсе іхныя намаганьні. Гатовы ўдзельнічаць ва ўсіх падзеях”.

Маладафронтаўцы сёньня накіравалі зварот у пракуратуру, Міністэрства ўнутраных справаў, камітэт у справах рэлігіяў і нацыянальных меншасьцяў, а таксама ў КДБ. Яны разьлічваюць, што і грамадзкасьць запатрабуе ад уладаў прыслухацца да гэтых патрабаваньняў.

Радыё Свабода

Dec. 16, 1080 // 11:50 | Каментары (0)


Навіны. Палітыка. Апошнія падзеі. Беларусь. №067

Падзеі

Да галадоўкі «маладафронтаўцаў" далучаюцца новыя ўдзельнікі. Працягваецца галадоўка актывістаў моладзевых арганізацыяў. Галадоўнікі патрабуюць, каб улады спынілі перасьлед прадстаўнікоў апазыцыі. Некалькі непаўналетніх сяброў “Маладога фронту” спынілі галадоўку на просьбу кіраўніцтва незарэгістраванай арганізацыі. Але да акцыі пратэсту адразу ж далучыліся новыя ўдзельнікі. Колькасьць галадоўнікаў у Менску і ў рэгіёнах перавышае чатыры дзясяткі чалавек.

“Грынпіс” прэзэнтуе незалежнае дасьледаваньне вынікаў аварыі на ЧАЭС. Сёньня ў Менску адбылася прэзэнтацыя справаздачы аб выніках аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Справаздача падрыхтаваная міжнароднай экалягічнай арганізацыяй “Грынпіс”. Гэта альтэрнатыўным погляд на праблему наступстваў аварыі. Нагадаем, перад 20-годзьдзем аварыі свой дакумэнт прадставілі грамадзкасьці Міжнароднае агенцтва атамнай энэргіі (МАГАТЭ) і Ўсясьветная арганізацыя аховы здароўя.

Затрыманы 5 чэрвеня ў Мінску непаўналетні грамадзянін Украіны Арцём Чысцякоў знаходзіцца ў спецпрыёмніку-размеркавальніку. Найхутчэй ён будзе дэпартаваны. Нагадаем, учора на Кастрычніцкім пляцы сталіцы мусіў адбыцца флэш-моб у падтрымку рэпрэсаваных і дэпартаваных падчас прэзідэнцкай выбарчай кампаніі ў Беларусі. Але перад пачаткам акцыі міліцыя правяла прэвентыўныя затрыманні. Беларусаў адпусцілі ў той жа дзень. Высветлілася, што Арцём Чысцякоў ужо затрымліваўся ў Мінску ў сакавіку падчас ліквідацыі намётавага мястэчка.

Беларускія прадпрымальнікі пачалі кампанію ў падтрымку Мікалая Аўтуховіча, які з 23 траўня праводзіць сухую галадоўку ў гродзенскім следчым ізалятары. Яны збіраюць подпісы пад заявай, якая будзе накіраваная ў рэспубліканскую пракуратуру. Ініцыятары акцыі патрабуюць ад пракуратуры распачаць крымінальную справу ў дачыненні асобаў, што нясуць адказнасць за пераслед Аўтуховіча. Прадпрымальнікі перакананыя, што ён ні ў чым не вінаваты і прыводзяць у сваёй заяве факты. «Зараз галоўная задача — выратаваць жыццё Мікалаю Аўтуховічу, стан якога крытычны», пераказвае словы Аляксандра Макаева, аднаго з лідэраў прадпрымальніцкага руху.

Людзі

Вячаслаў Сіўчык зьвярнуўся да беларускай дыяспары. Апазыцыйны палітык, кіраўнік незарэгістраванага “Руху беларускай салідарнасьці “Разам” Вячаслаў Сіўчык, які знаходзіцца ў Кіеве, зьвярнуўся да беларускай дыяспары. У звароце спадар Сіўчык заклікае суайчыньнікаў, якіх “якіх антыбеларускі рэжым выцесніў за мяжу, але не пазбавіў любові да Бацькаўшчыны”, зьвяртацца “да лідэраў сямі вядучых краінаў свету ў тым, што яны не маюць маральнага права ехаць на саміт G- 8 у Санкт-Пяцярбург, пакуль Пуцін публічна не адмовіцца ад планаў правядзення чарговага ганебнага рэферэндуму”.

Абвесткі

Новы конкурс – «Фота Свабоды». «Фота Свабоды» – Ваш погляд на беларускае жыццё. Дасылайце (з кароткім апісаннем – што, дзе, калі) здымкі падзеяў, сітуацыяў, людзей на адрас svaboda@rferl.org з пазнакай “fota Svabody”. Падрабязнасці на www.svaboda.org

Спампаваць версію для друку (PDF)

Dec. 16, 2700 // 11:50 | Каментары (0)


Прокуратура предупреждает родителей участников голодовки

Отец членов «Молодого Фронта» Ильи и Ивана Шилы предупрежден Солигорской прокуратурой за участие сыновей в голодовке протеста. Как сообщает Радио Свабода, в документе прокуратуры отмечается, что согласно закона «О семье» родители несут ответственность за действия детей, вызванных «безнадзорностью», и которые ведут к «социально опасному состоянию» подростка.

13-летний Илья Шило прекратил участие в акции 5 июня – на седьмой день голодовки.

15-летний Иван Шило – инициатор голодовки в Солигорске – голодает восемь дней. Подросток заявил, что до 7 июня также начнет принимать пищу. “Я иду на встречу просьбам родителей, руководства “Молодого Фронта” и общественности. Если бы я был совершеннолетним, я бы до конца был рядом с моими соратниками”, – заявил Иван Шило.

Тем временем, совершеннолетние участники голодовки против преследования по политическим мотивам планируют продолжать акцию протеста.

АФН

Dec. 16, 3240 // 11:50 | Каментары (0)


Салігорск: пасьля візыту А.Мілінкевіча галадоўнікі спыняюць пратэст

У галадоўнікаў у Салігорску каля 5-й гадзіны вечару быў зь візытам Аляксандар Мілінкевіч. Спадар Мілінкевіч заявіў, што галадоўка гэта «адчайны крок» і што ўдзельнікі ўжо шмат дамагліся на сёньняшні дзень – у тым ліку прыцягнулі ўвагу сусьветнай грамадзкасьці да Беларусі і праблемаў палітычнага перасьледу ў краіне.

Аляксандар Мілінкевіч заклікаў непаўнагадовых прыпыніць галадоўку, а дарослым удзельнікам акцыі казаў пра неабходнасьць захоўваць сілы для будучай барацьбы.

І вось жа некалькі хвілінаў таму салігорскія галадоўнікі абмеркавалі сытуацыю і прынялі прынцыповае рашэньне. Гаворыць 15-гадовы лідэр галадоўкі Іван Шыла:

(Іван Шыла: ) «Мы прынялі гэтае рашэньне. Большасьць з нас заўтра скончыць галадоўку па розных прычынах, у тым ліку з увагі на стан здароўя. Але гэта ня значыць, што мы спыняем барацьбу. Мы будзем падтрымваць галадоўнікаў у іншых гарадах і краінах».

Радыё Свабода

Jun. 06, 2006 // 20:07 | Каментары (0)





@@@SMARTY:TRIM:SCRIPT@@@ @@@SMARTY:TRIM:SCRIPT@@@