Мілінкевіч падтрымаў галадоўнікаў
Восьмы дзень працягваецца галадоўка апазыцыйнай моладзі. У ёй бяруць удзел каля 40 актывістаў зь Менску, Салігорску, Горадні, Жодзіна, Ліды і ўкраінскага Луцку. Галадоўнікі патрабуюць спыніць крымінальны перасьлед актывістаў «Маладога фронту», а таксама вызваліць палітычных зьняволеных у Беларусі.
Кіраўніцтва «Маладога фронту» сёньня заклікала ўсіх непаўналетніх актывістаў спыніць удзел у гэтай акцыі. Тым часам да галадоўкі далучаюцца новыя людзі з розных куткоў Беларусі.
Лідэр аб’яднаных дэмакратычных сілаў Аляксандар Мілінкевіч падтрымаў галадоўнікаў і бліжэйшымі днямі зьбіраецца наведаць салігорскіх удзельнікаў акцыі: «Тое, што робіць улада з арганізацыямі «Малады фронт» і «Партнэрства» — гэта, безумоўна, шаленства. Маладыя людзі ня могуць зарэгістравацца, а за тое, што яны хочуць рабіць штосьці для радзімы, іх проста хочуць судзіць і пасадзіць у турму. Я лічу, што гэта — людзі, якія маюць гонар і годнасьць. І я падтрымліваю іхную акцыю і буду рабіць усё, што ад мяне залежыць, каб аб гэтай акцыі даведаліся кіраўнікі дэмакратычных краінаў. Я лічу, што мы павінны далучыць грамадзянскую супольнасьць і дзяржавы Эўропы да падтрымкі гэтай моладзі".
Радыё Свабода
Катэгорыя: Галадоўка маладафронтаўцаў Словы:
малады фронт,
галадоўка
![[rss]](images/rss.gif)
