Еўрапейскае радыё для Беларусі (ЕРБ)
Еўрапейскае радыё для Беларусі (ЕРБ) – гэта незалежны міжнародны праект, які распачаўся ў 2005 годзе.
Наша мэта – забяспечыць беларускіх слухачоў якаснай, праўдзівай, актуальнай інфармацыяй пра падзеі ў Беларусі і ў свеце, а таксама даць доступ да найбольш цікавых здабыткаў сусветнай і беларускай культуры. Эфір радыё рыхтуюць беларускія журналісты ў Варшаве, Мінску і па ўсёй Беларусі.
Штодзённа на хвалях ЕРБ:
- навіны з Беларусі і Еўропы;
- культурныя агляды і музычныя афішы;
- інтэрв'ю з вядомымі палітыкамі, мастакамі, музыкамі, літаратарамі;
- вашыя галасы і думкі;
- надвор'е, спорт, анонсы;
- шмат добрай музыкі – і ніякіх 75 працэнтаў!
Мы працуем у забаўляльна-інфармацыйным фармаце для аўдыторыі старэйшай за 18 гадоў.
Мы з вамі:
- 24 гадзіны ў дзень – на вэб-сайце http://www.belradio.fm/
- 24 гадзіны ў дзень – па спадарожніку HOTBIRD 6, 13° East, частата 11013 МГц (11013МГц/H/27500)
- з 8 да 9 раніцы – на радыё 'Балтыйскія хвалі', частата 612 кГц (сярэднія хвалі)
- штодзень з 5 да 6.40 раніцы (з 6 да 7 раніцы па нядзелях) – на гасцінных хвалях Radio dla Ciebie (103,4 FM) для жыхароў Брэсцкай вобласці
«Акно ў Еўропу»
У межах праекта, падтрыманага Еўрапейскай Камісіяй, на нашым радыё выходзіць «Акно ў Еўропу». Штодзённая гадзінная праграма змяшчае агляд навін і забаўляльныя праграмы, пры гэтым дзве трэці праграмы – музычныя навінкі і хіты з Беларусі і Еўропы, а адна трэць – апошнія навіны з Беларусі, Еўрапейскага саюза і суседніх з Беларуссю краін. Болей інфармацыі пра «Акно ў Еўропу» – на старонцы http://www.belarus-europe.info
Зваротная сувязь
Прыходзьце на наш сайт – www.belradio.fm – і пішыце да нас у форумах, чаце або каментарах! Дадавайце свае ўласныя навіны і тэмы для абмеркавання! Для карыстальнікаў LiveJournal – наш блог european-radio.livejournal.com.Еўрапейскае радыё для Беларусі (ЕРБ)

Катэгорыя: Спасылкі