Навіны і апошнія падзеі. Беларусь



Да галадоўкі пратэсту далучыліся яшчэ чатыры чалавекі

Яшчэ чатыры чалавекі з трох гарадоў Беларусі далучыліся да моладзевай галадоўкі. Маладафронтаўцы Валер Мацкевіч з Бабруйску, Наста Азарка зь Нясьвіжу, няпоўнагадовая актывістка Віка Кутырла з Жодзіна й актывістка Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ірына Качарова з Магілёва.

У галадоўцы цяпер бяруць удзел каля 40 чалавек з розных гарадоў Беларусі.

Як паведамляе прэсавая служба “Маладога фронту”, асноўныя патрабаваньні галадоўнікаў — спыніць крымінальныя справы на актывістаў “Маладога фронту”, вызваліць усіх палітвязьняў і спыніць перасьлед хрысьціянаў, што выказваюць падтрымку маладафронтаўцам.

Радыё Свабода

Top

Катэгорыя: Галадоўка маладафронтаўцаў Словы: галадоўка, малады фронт

Каментары Адключаныя