TRTRIM:SCRIPT@@@

Навіны і апошнія падзеі. Беларусь



Уже неделю в Беларуси проходит массовая голодовка протеста

В Беларуси продолжается голодовка протеста против уголовного преследования активистов организации «Малады Фронт» и политических арестов оппозиционеров. Акция протеста началась 29 мая, и на данный момент в Минске и регионах в голодовке участвуют 38 человек. 2 июня в Солигорске были задержаны трое участников голодовки протеста. Активисты «Маладога Фронта» Иван Шило, Максим Семенчик и Сергей Пацкевич были задержаны милицией поздно вечером, когда перевозили компьютер из квартиры, где проходит голодовка.

В отделении молодежные активисты провели более двух часов, а затем были освобождены, так как формальных оснований для их ареста милиция не нашла.

Днем 2 июня активисты «Маладога Фронта» встречались с председателем солигорского горисполкома Михаилом Омелиенчуком. Чиновник заявил, что голодовка – частное дело участников и их родителей. Со своей стороны Иван Шило заявил, что не исключает выхода голодовщиков на центральную площадь города.

Также 2 июня голодовщиков посетили социальные работники горисполкома. Они интересовались состоянием здоровья голодающих и их требованиями. Тем временем, милиционеры с помощью пожарной машины сняли с балкона квартиры, где проходит голодовка, растяжку «Голодовка». Но через полчаса молодые люди восстановили растяжку и вывесили на балконе национальный бело-красно-белый флаг.

Хартыя'97

Mar. 27, 500 // 11:49 | Каментары (0)


САЛІГОРСК. ВЫХОДНЫЯ - 6-7 ДЗЕНЬ ГАЛАДОЎКІ

Субота на кватэры прайшла бяз істотных зьменаў. Моладзь наведаў урач-педыятар (як заўсёды з заяўкай на агляд толькі двух чалавек). Прыходзілі прадстаўнікі мясцовых дэмакратычных сілаў. Удзень салігорскіх галадоўшчыкаў наведаў лідэр Маладога Фронта Зьміцер Дашкевіч зь якім быў абмеркаваны фармат далейшых дзеяньняў.

Супрацоўнікі міліцыя перайшлі на кругласуткавы рэжым назіраньня за кватэрай, дзе праходзіць галадоўка: міліцыянты правяраюць сумкі, дакумэнты і спрабуюць затрымліваць наведвальнікаў. Так супрацоўнік крымінальнага вышуку Серыдзенка Віталь пытаўся затрымаць Пацкевіча Сяржука ды Валабуева Аляксея, якія неслі музычныя калёнкі.

Усе выходныя на бальконе грае беларуская музыка, разьвіваюцца нацыянальныя сьцягі. Мінакі часта крычаць галадоўшчыкам «Жыве Беларусь», сігналяць праяжджаючыя паблізу машыны. Госьці, якія бралі ўдзел падзеях 19–25 сакавіка, заўважаюць, што становішча нагадвае намётвае мястэчка таго часу.

У нядзелю хлпцаў наведалі дзве вялікія дэлегацыі з Менску. Спачатку прыяжджалі сьпявачка Кася Камоцкая, праваабаронцы Алесь Бяляцкі ды Тацьцяна Рэвяка, вядомы рэжысер Хашчавацкі Юрась і карэспандэнты з Народнай Волі. Кася прасьпявала неклалькі песень, падаравала свае дыскі з аўтографамі. Моладзь у сваю чаргу падаравала сьпявачцы майку ад «Маладога Фронту».

Потым да моладзі завіталі Уладзімір Арлоў, вядомы бард Зьміцер Бартосік ды карэспандэнт з Камсамольскай праўды Глеб Лабадзенка.

– Паколькі ежу звычайную мы вам пранесьці не адважыліся, то прынесьлі ежу духоўную, – вітаў моладзь Уладзімір Арлоў, які кожнаму ўдзельніку галадоўкі падараваў свае кнігі.

– Вельмі прыемна было адчуць падтрымку такіх вялікіх дзеячаў беларускай кльтуры. Ня кожны дзень асабіста да цябе прыяжджаюць такія людзі, чытаюць свае творы, сьпяваюць песьні. Неяк нават няёмка сябе адчуваеш. Такая моцная ўвага з боку людзей, якія цябе зусім ня ведаюць. Ды яшчэ такіх значных асоб. Такая падтрымка дадае ўпэўненасьці, вельмі падымае настрой. Безумоўна, мы велімі ўдзячныя ўсім гэтым людзям, – кажуць удзельнікм галадоўкі.

Прэсслужба МФ

Mar. 27, 3740 // 11:49 | Каментары (0)


Мілінкевіч падтрымаў галадоўнікаў

Восьмы дзень працягваецца галадоўка апазыцыйнай моладзі. У ёй бяруць удзел каля 40 актывістаў зь Менску, Салігорску, Горадні, Жодзіна, Ліды і ўкраінскага Луцку. Галадоўнікі патрабуюць спыніць крымінальны перасьлед актывістаў «Маладога фронту», а таксама вызваліць палітычных зьняволеных у Беларусі.

Кіраўніцтва «Маладога фронту» сёньня заклікала ўсіх непаўналетніх актывістаў спыніць удзел у гэтай акцыі. Тым часам да галадоўкі далучаюцца новыя людзі з розных куткоў Беларусі.

Лідэр аб’яднаных дэмакратычных сілаў Аляксандар Мілінкевіч падтрымаў галадоўнікаў і бліжэйшымі днямі зьбіраецца наведаць салігорскіх удзельнікаў акцыі: «Тое, што робіць улада з арганізацыямі «Малады фронт» і «Партнэрства» — гэта, безумоўна, шаленства. Маладыя людзі ня могуць зарэгістравацца, а за тое, што яны хочуць рабіць штосьці для радзімы, іх проста хочуць судзіць і пасадзіць у турму. Я лічу, што гэта — людзі, якія маюць гонар і годнасьць. І я падтрымліваю іхную акцыю і буду рабіць усё, што ад мяне залежыць, каб аб гэтай акцыі даведаліся кіраўнікі дэмакратычных краінаў. Я лічу, што мы павінны далучыць грамадзянскую супольнасьць і дзяржавы Эўропы да падтрымкі гэтай моладзі".

Радыё Свабода

Mar. 27, 2080 // 11:49 | Каментары (0)


Да галадоўкі пратэсту далучыліся яшчэ чатыры чалавекі

Яшчэ чатыры чалавекі з трох гарадоў Беларусі далучыліся да моладзевай галадоўкі. Маладафронтаўцы Валер Мацкевіч з Бабруйску, Наста Азарка зь Нясьвіжу, няпоўнагадовая актывістка Віка Кутырла з Жодзіна й актывістка Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ірына Качарова з Магілёва.

У галадоўцы цяпер бяруць удзел каля 40 чалавек з розных гарадоў Беларусі.

Як паведамляе прэсавая служба “Маладога фронту”, асноўныя патрабаваньні галадоўнікаў — спыніць крымінальныя справы на актывістаў “Маладога фронту”, вызваліць усіх палітвязьняў і спыніць перасьлед хрысьціянаў, што выказваюць падтрымку маладафронтаўцам.

Радыё Свабода

Mar. 27, 3960 // 11:49 | Каментары (0)





@@@SMARTY:TRIM:SCRIPT@@@ @@@SMARTY:TRIM:SCRIPT@@@