TRTRIM:SCRIPT@@@

Навіны і апошнія падзеі. Беларусь



Затрыманых салігорскіх галадоўнікаў вызвалілі позна ўвечары

Іван Шыла, Максім Сяменчык і Сяржук Пацкевіч, якія былі затрыманыя ўвечары 2 чэрвеня, вярнуліся ў кватэру, дзе ад 29 траўня трымаюць галадоўку. Актывістаў “Маладога Фронту” пратрымалі ў міліцыі каля дзьвюх гадзінаў, але не знайшлі фармальных прычынаў для арышту. Удзень 2 чэрвеня прадстаўнікі галадоўнікаў сустракаліся са старшынём салігорскага гарвыканкаму Міхаілам Амеліенчуком. Спадар Амеліенчук заявіў, што галадоўка – прыватная справа ўдзельнікаў ды іхных бацькоў. Са свайго боку Іван Шыла заявіў, што не выключае магчымасьці выхаду галадоўнікаў на цэнтральны пляц Салігорску.

Таксама раніцай 2 чэрвеня галадоўнікаў наведалі сацыяльныя работнікі гарвыканкама. Яны цікавіліся станам здароўя галадуючых, іх патрабаваньнямі. Тым часам мілацыянты з дапамогай пажарнай машыны зь лесьвіцай зьнялі з балькону расьцяжку «ГАЛАДОЎКА». Але праз паўгадзіны моладзь аднавіла расьцяжку і дадала яшчэ адзін бел-чырвона-белы сьцяг, які, паводле сьведкаў, значна павысіў увагу мінакоў.

Радыё Свабода

Jun. 03, 2006 // 07:54 | Каментары (0)




@@@SMARTY:TRIM:SCRIPT@@@ @@@SMARTY:TRIM:SCRIPT@@@