У галадоўцы пратэсту “Маладога фронту” бяруць удзел ужо 26 чалавек
Чацьверты дзень працягваецца галадоўка, абвешчаная салігорскімі маладафронтаўцамі. Да яе далучыліся моладзевыя актывісты зь Менску, Горадні, Ліды й Кіева. Моладзь патрабуе спыніць крымінальны перасьлед лідэраў руху й вызваленьня ўсіх палітычных вязьняў. Пасьля 15-сутачнага арышту ў турме на Акрэсьціна Артур Фінькевіч і Зьміцер Дашкевіч далучыліся да галадоўнікаў.
Разам у гэтай галадоўцы пратэсту ўдзельнічаюць 26 чалавек.
Зьміцер Хведарук, Антаніна Вежнявец, Павал Давідовіч, Уладзімер Дубовік, Наста Палажанка, Аляксей Янушэўскі, Тацяна Анікеенка, Алена Ігнацьева, Аляксандра Яначка, Артур Фінькевіч і Зьміцер Дашкевіч — у Менску.
Браты Іван і Ільля Шылы, Максім Сяменчык, Сяржук Пацкевіч, Хрысьціна Самойлава, Павал Батуеў, Уладзімер Лемеш — у Салігорску.
Яўгенія Шасьцерыкова, Вольга Смалянчук, Яўген Скрабутан, Зьміцер Цясьлюк, Андрусь і Ганна Фаміны ў Горадні, Сяргей Чайка — у Лідзе й Ігар Шчакарэвіч — у Кіеве.
Сярод галадоўнікаў шмат непаўналетніх. Многія ўдзельнікі галадоўкі сёньня, у Дзень абароны дзяцей, будуць здаваць іспыты й залікі ў навучальных установах.
Радыё Свабода
Катэгорыя: Галадоўка маладафронтаўцаў Словы:
гакладоўка,
акцыя,
пратэсту,
малады фронт
![[rss]](images/rss.gif)
