Навіны. Палітыка. Апошнія падзеі. Беларусь. №061
Падзеі
Актывіст з каманды Мілінкевіча асуджаны да 5 месяцаў арышту. Шчучынскі актывіст Сяргей Ляшкевіч асуджаны сёньня да пяці месяцаў арышту. Яго абвінавацілі ў крымінальным злачынстве па артыкуле 293 ч.3 Крымінальнага кодэксу (навучаньне і іншая падрыхтоўка асобаў да ўдзелу ў масавых беспарадкаў). Суд прыняў пад увагу паказаньні толькі тройчы судзімага сьведкі Аляксандра Бурдзея і нікому невядомага сьведкі Наваграна (з дазволу суду ён не прысутнічаў у залі). Аргумэнты абароны не былі ўзяты пад увагу судом.
Бел-чырвона-белымі паветранымі шарыкамі, змацаванымі значком “За свабоду”, флэш-мобэры ўбралі любімае месца адпачынку моладзі — Савецкую плошчу Магілёва. Цягам пятнаццаці хвілінаў маладзёны раздавалі мінакам шарыкі й тут жа зьнікалі. Мінакі ж, адшчапіўшы значкі, упрыгожвалі імі сваю вопратку. Паветраныя шары атрымалі й патрульныя міліцыянты.
Студэнт Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага універсітэту адноўлены ў навучанні. Студэнт першага курса быў адлічаны з фармулёўкай «за недостойное поведение, проявившееся в расклеивании наклеек на осветительных мачтах и фасадах домов». Студэнт накіраваў скаргу аб адлічэнні ў Міністэрства адукацыі. У скарзе ён зазначыў, што акалічнасць расклейвання ўлётак не мае дачынення да вучэбнай дысцыпліны і што адлічэнне мусіла адбывацца з згоды камісіі па справах непаўнагадовых.
Людзі
Чатыры актывісты незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” з Салігорску пачалі бестэрміновую галадоўку з патрабаваньнем спыніць рэпрэсіі супраць моладзевых актывістаў. Маладафронтаўцы разьлічваюць, што да галадоўкі далучацца іхныя сябры зь іншых рэгіёнаў краіны. Максім Сяменчык, Мікола Пацкевіч і браты Шыла, Іван і Ільля, а 14-й гадзіне 29 траўня пачалі галадоўку. Іван і Ільля непаўналетнія. Івану 15 гадоў, а Ільлю —13.
Цытаты
Былы прэзыдэнт Чэхі Вацлаў Гавэл: “Сытуацыя ў Беларусі вельмі няпростая, і ўсё ж я веру ў перамогу свабоды на гэтай зямлі”. Ён таксама падкрэсьліў, што і сам актыўна ўдзельнічае ў працэсе дэмакратызацыі і ўсяляк дапамагае тым, хто гэту свабоду адстойвае.
Абвесткі
Новы конкурс – «Фота Свабоды». «Фота Свабоды» – Ваш погляд на беларускае жыццё. Дасылайце (з кароткім апісаннем – што, дзе, калі) здымкі падзеяў, сітуацыяў, людзей на адрас [email protected] з пазнакай fota Svabody. Падрабязнасці на www.svaboda.org
Камітэт абароны рэпрэсаваных працягвае збіраць інфармацыю пра пацярпелых і рэрэсаваных у часу сакавіцкіх падзеяў 2006 г. Некалькі дзесяткаў студэнтаў, выкінутых з вучобы за палітычную актыўнасць,уладкаваныя на вучобу ва ўніверсітэты Еўропы. Людзі, якія страцілі працу,атрымалімагчымасць далей працаваць і зарабляць, і больш не трымцяць перад страхам страціць працу. Не пакінем сяброў у бядзе! Нашы кантакты: [email protected], +375–17–2334005
Спампаваць версію для друку (PDF)

Катэгорыя: Навіны выбараў. Беларусь Словы:
news,
Беларусь,
навіны,
новости