Кіроўца, што развозіў вызваленых з Акрэсьціна й Жодзіна, патрабуе дапамогі
Віктар Савіцкі, кіроўца, што на ўласным транспарце развозіў людзей, якіх выпускалі з Акрэсьціна й Жодзіна ў сакавіку-красавіку, 28 красавіка трапіў у цяжкую аварыю. Ён дагэтуль знаходзіцца ў рэанімацыі. Дактары прагназуюць доўгі пэрыяд лекаваньня і рэабілітацыі. Курс рэабілітацыі дарагі, да таго ж, у чалавека сям’я, малыя дзеці.
Зьвяртаемся з просьбай да ўсіх каму ён дапамагаў, да ўсіх людзей добрай волі, з просьбай пра ахвяраваньні.
Р/р 3819382101009 275 аддзяленьне, філіял 500 АСБ «Беларусбанк», код 601 УНН 100603596 Раковіч Вользе Уладзімераўне З пазнакай “ахвяраваньне”
Просім усіх, хто мае такую магчымасьць, перадрукаваць гэтае паведамленьне.

Катэгорыя: Іншае