TRTRIM:SCRIPT@@@

Навіны і апошнія падзеі. Беларусь



Кіроўца, што развозіў вызваленых з Акрэсьціна й Жодзіна, патрабуе дапамогі

Віктар Савіцкі, кіроўца, што на ўласным транспарце развозіў людзей, якіх выпускалі з Акрэсьціна й Жодзіна ў сакавіку-красавіку, 28 красавіка трапіў у цяжкую аварыю. Ён дагэтуль знаходзіцца ў рэанімацыі. Дактары прагназуюць доўгі пэрыяд лекаваньня і рэабілітацыі. Курс рэабілітацыі дарагі, да таго ж, у чалавека сям’я, малыя дзеці.

Зьвяртаемся з просьбай да ўсіх каму ён дапамагаў, да ўсіх людзей добрай волі, з просьбай пра ахвяраваньні.

Р/р 3819382101009 275 аддзяленьне, філіял 500 АСБ «Беларусбанк», код 601 УНН 100603596 Раковіч Вользе Уладзімераўне З пазнакай “ахвяраваньне”

Просім усіх, хто мае такую магчымасьць, перадрукаваць гэтае паведамленьне.

Oct. 23, 8300 // 11:48 | Каментары (0)


Навіны. Палітыка. Апошнія падзеі. Беларусь. №059

Падзеі

Актывіста рабочага руху будуць судзіць за паклёп на Лукашэнку. Актывіста рабочага руху з Воршы Мікалая Разумава будуць судзіць паводле абвінавачваньня ў паклёпе на Аляксандра Лукашэнку. Пракуратура завяла крымінальную справу супраць спадара Разумава неўзабаве пасьля ягонага выступу на сустрэчы з Аляксандрам Мілінкевічам, якая праходзіла ў Воршы 24-га лютага. Колішні лідар рабочага руху, якога добра ведаюць амаль усе аршанцы, публічна выказаў меркаваньне, што кіраўнік дзяржавы мае дачыненьне да забойства Юр’я Захаранкі і Віктара Ганчара.

Берасьце: улады забаранілі прадаваць кнігу пра ўкраінскае адраджэньне. Кнігу пад назовам “Украінське відродження на Берестейщині у 80—90-х роках XX стогоддя” немагчыма набыць у берасьцейскіх кнігарнях і замовіць у бібліятэцы. Аўтар кнігі — Мікола Казлоўскі. Аднак набыць кнігу альбо прачытаць яе ў бібліятэцы немагчыма. Спадар Казлоўскі даведаўся, што кіраўніцтву бібліятэкі й кнігарні паступіў вусны загад з ідэалягічнай управы Берасьцейскага аблвыканкам: вярнуць кнігу аўтару.

Сёння ў Менску на тэрыторыі ваеннай акадэміі адкрыты помнік Феліксу Дзяржынскаму. Цырымонія адбылася напярэдадні Дня памежніка, ва ўрачыстасьцях узяў ўдзел старшыня дзяржаўнага камітэту памежных войскаў Аляксандар Паўлоўскі.

Людзі

Былога сябру ініцыятыўнай групы Аляксандра Мілінкевіча судзяць за падрыхтоўку да масавых беспарадкаў. 25 траўня а 10-й гадзіне раніцы на Гарадзеншчыне, ў Шчучынскім раённым судзе пачаўся разгляд справы Сяргея Ляшкевіча, якога вінавацяць у крымінальнай справе па артыкуле 293 Крымінальнага кодэксу (навучаньне ці іншая падрыхтоўка асобаў да ўдзелу ў масавых беспарадках). На судзе прысутнічаюць прадстаўнікі замежных амбасадаў, Аляксандар Мілінкевіч і Вінцук Вячорка, прадстаўнікі прэсы, у тым ліку здымачная група польскай тэлевізіі.

Мікіта Сасім абвешчаны вязьнем сумленьня. Праваабарончая арганізацыя “Amnesty International” прызнала вязьнем сумленьня маладзёжнага актывіста Мікіту Сасіма. Нагадаем, Мікіта Сасім быў затрыманы ў Менску 14 сакавіка. Яму інкрымінавалася ўхіленьне ад прызыву на ваенную службу. 12 мая ён быў асуджаны да трох месяцаў арышту.

Абвесткі

Новы конкурс – «Фота Свабоды». «Фота Свабоды» – Ваш погляд на беларускае жыццё. Дасылайце (з кароткім апісаннем – што, дзе, калі) здымкі падзеяў, сітуацыяў, людзей на адрас svaboda@rferl.org з пазнакай “fota Svabody”. Падрабязнасці на www.svaboda.org

Створаны аргкамітэт грамадзянскай ініцыятывы “Дзеля абароны палітвязьняў і незаконна асуджаных у Беларусі”. У аргкамітэт ўвайшлі былыя палітвязьні М. Марыніч, А. Васільеў і В. Леванеўскі. Яны плянуюць дамагацца адмены незаконных судовых прысудаў і вызваленьня асобаў, якія паводле незаконных прысудаў трапілі ў турмы. Ініцыятары заяўляюць, што будуць ня толькі дапамагаць палітвязьням. Таксама плянуецца бараніць правы ўсіх зьняволеных і змагацца з практыкай катаваньняў і зьдзекаў са зьняволеных у беларускіх турмах. Прэсавая служба аргкамітэту паведамляе свой электронны адрас: politzek@tut.by

Спампаваць версію для друку (PDF)

Oct. 23, 5660 // 11:48 | Каментары (0)





@@@SMARTY:TRIM:SCRIPT@@@ @@@SMARTY:TRIM:SCRIPT@@@