TRTRIM:SCRIPT@@@

Навіны і апошнія падзеі. Беларусь



Прабачэнні

З-за пераезду хостэра на новую плцяоўку дзеля павышэння хуткасці доступа наш сайт мог некаторы час не працаваць, або працаваць неадпаведным чынам.

Калектыў BelNews.INFO прыносіць свае прабачэнні ўсім карыстальнікам, за нязручнасці.

Aug. 20, 1860 // 11:48 | Каментары (0)


Навіны. Палітыка. Апошнія падзеі. Беларусь. №058

Падзеі

“Малады фронт” патрабуе вызваліць сваіх сяброў. Сябры незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” пачалі кампанію за вызваленне Змітра Дашкевіча і Артура Фінькевіча. Яны патрабуюць спыніць пераслед апазіцыйнай моладзі. Змітра Дашкевіча, Артура Фінькевіча, Змітра Драздова і Алеся Стральцова затрымалі 17 траўня, калі тыя ішлі ў будынак суду Маскоускага раёну Менску. На наступны дзень іх арыштавалі за дробнае хуліганства. Спецназаўцы сведчылі ў судзе, што хлопцы нецэнзурна лаяліся.

Аршанскіх «маладафронтаўцаў" выклікаюць у пракуратуру і КДБ. Аршанцаў Сяргея Каржова і Максіма Булыгіна учора выклікалі ў пракуратуру, каб узяць паказанні пра дзейнасць незарэгістраванай моладзевай арганізацыі “Малады фронт”. Некалькі дзён таму на допыце у КДБ пабываў яшчэ адзін моладзевы актывіст з Воршы, Ігар Казмярчак. Пагутарыўшы зь сябрамі, ён кажа, што пытанні ў абедзьвюх установах задавалі тыя самыя.

Чэхія падтрымае хадайніцтва «Нашай Нівы». Як стала вядома з дыпляматычных крыніцаў, Чэхія падтрымае хадайніцтва пра унясенне «Нашай Нівы» ў Спіс нематэрыяльнае сусветнае культурнае спадчыны, у выпадку калі такое хадайніцтва будзе складзенае Літвой. Адпаведнае даручэнне дадзенае прадстаўнікам Чэхіі пры ЮНЭСКА.

Латвія плануе прапанаваць бясплатныя візы. Латвія можа стаць першай краінай Еўразвязу, якая пачне выдаваць бясплатныя візі грамадзянам Беларусі. З адпаведнай рэкамендацыяй выступіў камітэт ураду Латвіі. Ён прапануе зрабіць візі для грамадзянаў Беларусі бясплатнымі ужо з 1 чэрвеня.

Цытаты

Лукашэнка можа забараніць пралёт замежных самалётаў праз Беларусь: «Я дал поручение правительству и удивляюсь, почему не приняты кардинальные адекватные меры. Пусть летают через Прибалтику, Украину, а основной маршрут следует перекрыть. Может мы в этом что-то потеряем, но мы должны показать им свою гордость».

Алесь Пушкін: “Дзяржава ваюе са мной, бо ёй, вiдаць, не даспадобы, што ёсць хата, над якой лунае бел-чырвона-белы сцяг, ёсць сям’я, якая жыве, молiцца, размаўляе на беларускай мове, думае не так, як таго хацела б улада.”

Мікола Статкевіч: «Дзержинский — не та фигура белорусской истории, которой можно гордиться. Этот человек был символом гражданской войны, страшным символом, за которым стояло уничтожение целой социальной прослойки. Расстреляны целые семьи офицеров, интеллигенции, элиты бывшей Российской империи. Беларуси нечего возвеличивать сегодня этот страшный символ российской, в первую очередь, истории.”

Абвесткі

Новы конкурс – «Фота Свабоды». «Фота Свабоды» – Ваш погляд на беларускае жыццё. Дасылайце (з кароткім апісаннем – што, дзе, калі) здымкі падзеяў, сітуацыяў, людзей на адрас svaboda@rferl.org з пазнакай “fota Svabody”. Падрабязнасці на www.svaboda.org

Спампаваць версію для друку (PDF)

Aug. 20, 460 // 11:48 | Каментары (0)





@@@SMARTY:TRIM:SCRIPT@@@ @@@SMARTY:TRIM:SCRIPT@@@