Навіны. Палітыка. Апошнія падзеі. Беларусь. №057
Падзеі
Дэмакратычная апазіцыя расказала пра свае план. 22 траўня палітычная рада дэмакратычных сілаў ухваліла стратэгію аб’яднанай апазіцыі на бліжэйшую перспектыву. Сёння гэты дакумент мяркуецца апублікаваць у інтэрнэце. Пра стратэгію, якая будзе рэалізаваная ў рамках агульнанацыянальнай кампаніі “За свабоду”, мы папрасілі выказацца вядомых у краіне палітыкаў. Палітрада вырашыла захаваць цяперашнюю структуру аб’яднаных дэмакратычных сілаў. Штаб Аляксандра Мілінкевіча будзе пераўтвораны ў выканаўчы камітэт, а рэгіянальныя штабы — у выканаўчыя камітэты аб’яднаных дэмсілаў. Яны будуць ажыццяўляць даручэнні палітычнай рады на чале са спадаром Мілінкевічам у справе кампаніі “За свабоду”.
Міжнародная амністыя” фіксуе парушэнні правоў чалавека ў Беларусі. Міжнародная праваабарончая арганізацыя “Amnesty Inernational” у штогадовай справаздачы адзначыла пагаршэнне сітуацыі ў галіне правоу чалавека ў Беларусі. Апазіцыя згодная з высновамі праваабаронцаў; прадстаўнікі ўладаў лічаць справаздачу палітычна ангажаванай.
Берасцейскія студэнты, актывiсты руху “За Свабоду”, сабралі подпiсы пад лiстом, адрасаваным польскаму ўраду. У лiсце яны выказалi удзячнасць за разуменне палiтычнай сітуацыi, што склалася апошнiм часам у Беларусi, i за падтрымку беларускiх студэнтаў. Адлiчаныя з навучальных установаў з палiтычных матываў студэнты змогуць бясплатна працягнуць навучанне ў Польшчы. Збіралі подпiсы цягам аднаго перапынку ў абедзьвюх ВНУ гораду — Берасцейскiм дзяржаўным унiверсітэце i Берасцейскiм дзяржаўным тэхнiчным унiверсітэце. Сабрана каля 90 подпiсаў, якiя былі ўрачыста перададзеныя консулу Польшчы ў Берасці.
Папярэджанні апошнім незалежным газетам. Рэдакцыя недзяржаўнай газеты «Химик» (Наваполацк) атрымала папярэджанне ад Міністэрства інфармацыі. Галоуны рэдактар выдання не згодны з выстаўленымі яго выданню абвінавачаннямі і збіраецца абскарджваць іх напрацягу месяца ў Вышэйшы Гаспадарчы Суд. Папярэджанне падпісаў міністр інфармацыі Ўладзімір Русакевіч. Выданне звінавачваюць у тым, што яно нібыта апублікавала шэраг рэкламных абвестак пра ліцэнзаваную дзейнасць без пацверджання рэкламадаўцам права на ажыццяўленне такой дзейнасці (арт. 30 Закона “Аб друку і іншых СМІ”).
Людзі
Рыгор Барадулін прэзентуе сваю кнігу ў Варшаве. Сёння ў Варшаве адбылася прэзентацыя кнігі народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна “Ксты” – паэт, разам з філолагамі-навукоуцамі з БДУ прыехаў у польскую сталіцу на запрашэнне Варшаўскага ўніверсітэту.
А.Казуліна пакінулі за кратамі. У пракуратуры Менску не задаволілі хадайніцтва адвакатаў аб змене меры стрымання для Аляксандра Казуліна і працягнулі тэрмін расследавання ягонай справы. Абарона былога кандыдата ў прэзідэнты не выключае, што звернецца ў суд.
Абвесткі
Новы конкурс – «Фота Свабоды». «Фота Свабоды» – Ваш погляд на беларускае жыццё. Дасылайце (з кароткім апісаннем – што, дзе, калі) здымкі падзеяў, сітуацыяў, людзей на адрас [email protected] з пазнакай fota Svabody. Падрабязнасці на www.svaboda.org
Спампаваць версію для друку (PDF)
Jan. 28, 9500 // 11:48 | Каментары (0)