TRTRIM:SCRIPT@@@

Навіны і апошнія падзеі. Беларусь



Навіны. Палітыка. Апошнія падзеі. Беларусь. №055

Падзеі

ЗША віталі байкот канферэнцыі Інтэрполу ў Менску. Дзярждэпартамент ЗША выказаў шкадаванне аб рашэнні Інтэрпола правесці сваю 35-ю рэгіянальную сустрэчу ў Менску і віталі рашэнне краінаў Еўразвязу не ўдзельнічаць у менскай канферэнцыі.

Міжнародны дэмакратычны саюз не прызнаў беларускія выбары. Міжнародны дэмакратычны саюз (МДС) заявіў пра непрызнанне вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 19 сакавіка 2006 году ў Беларусі і запатрабаваў ад беларускіх уладаў вызваліць усіх палітзняволенных. Акрамя таго МДС залікаў Расею змяніць сваю палітыку адносна беларускага рэжыму. Рэзалюцыя была прынятая на паседжанні МДС у Вашынгтоне з удзелам старшыні АГП Анатоля Лябедзькі і намесніка старшыні Партыі БНФ Аляксея Янукевіча.

Алесь Стральцоў пакараны арыштам на 10 сутак. Актывіст маладзёвага руху Алесь Стральцоў пакараны судом на 10 сутак арышту. Прысуд вынесла судзьдзя Маскоускага раённага суду Надзея Равуцкая. Алесь Стральцоў прызнаны вінаватым у тым, што ён нібыта не падпарадкоўваўся загадам міліцыі і нецэнзурна лаяўся.

Віктар Івашкевіч выйшаў на волю. Раніцай 19 траўня выйшаў на волю намеснік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч. Ён быў пакараны 15-цю суткамі арышту як заяўнік Чарнобыльскага шляху. Падчас мітынгу 26-га красавіка Віктар Івашкевіч разам з некалькімі іншымі ўдзельнікамі акцыі выступіў каля прэзідыуму Акадэміі навук, што, паводле ўладаў, было парушэннем грамадскага парадку.

Асобы

Выйшла на волю Аксана Сергіенка, якая 13 дзён трымала галадоўку. У Гомелі сёння выйшла на волю з мясцовай турмы, пасля адбыцця 15-суткавага арышту, актывістка дэмакратычнага руху Аксана Сергіенка. За кратамі яна 13 сутак трымала галадоўку пратэсту. 20-гадовая Аксана выйшла з Гомельскай турмы хаця і стомленай, але захавала бадзёрасць духу:

Абвесткі

Інфармацыйны цэнтр “Салідарныя зь Беларуссю”, што месціцца ў Варшаве, распрацаваў сваю інтэрнэт-старонку, на якой ужо можна знайсці інфармацыю па-беларуску для студэнтаў, якія былі выключаныя са сваіх ВНУ ў Беларусі і хочуць працягнуць навучанне ў Польшчы. Цяпер частку інфармацыі, якая ёсць у цэнтры, можна атрымаць і праз інтэрнэт – створаная старонка www.solidarni.соm. Там, сярод іншага, ёсць апісанне па-беларуску стыпендыяльнай праграмы польскага ўраду для беларускіх студэнтаў і анкета, якую неабходна запоўніць, каб браць у гэтай праграме ўдзел.

Спампаваць версію для друку (PDF)

May. 19, 2006 // 16:52 | Каментары (0)





@@@SMARTY:TRIM:SCRIPT@@@ @@@SMARTY:TRIM:SCRIPT@@@