TRTRIM:SCRIPT@@@

Навіны і апошнія падзеі. Беларусь



Колокол. Абсолютно независимая газета

Идея создания ежедневной интернет-газеты появилась у меня ещё в конце марта. Я предлагал её на форумах, в живом журнале (ЖЖ), но, как у нас обычно принято, её раскритиковали. На некоторое время я от неё отказался, но вскоре был вынужден признать, что в данном направлении нечего не делается, а свято место (как говорится) пусто не бывает, поэтому этим решил заняться сам.

[ "Дальше..." ]

Колокол. Абсолютно независимая газета

May. 18, 2006 // 16:18 | Каментары (2)


Навіны. Палітыка. Апошнія падзеі. Беларусь. №054

Падзеі

Юрыя Радзівіла арыштавалі тэрмінам на тры месяцы. У Маскоускім раённым судзе Менску скончыўся працэс над маладым прадпрымальнікам Юрыем Радзівлам, які удзельнічаў у падзеях 2 сакавіка 2006 году каля Кастрычніцкага райаддзелу міліцыі пасля затрымання Аляксандра Казуліна. Юры Радзівіл абвінавачваецца ў стварэнні пагрозы жыцця для супрацоунікаў спецпадразьдзлення міліцыі «Алмаз». Судзьдзя палічыў віну даказанай і прысудзіў пакараць Юрыя Радзівіла арыштам на тры месяцы.

Артур Фінькевіч пакараны арыштам на 15 сутак. Актывіста незарэгістраванай моладзевай арганізацыі «Малады фронт» Артура Фінькевіча судзьдзя Нікалаеў арыштаваў на 15 сутак. Учора Артура Фінькевіча затрымаў спецназавец, патлумачыўшы яму, што трэба толькі высветліць ягоную асобу. Насамрэч, па дастаўцы ў міліцыю Маскоускага раёну яго абвінавацілі ў тым, што ён нібыта стаяў са сваімі сябрамі на ганку Маскоускага суду і нецэнзурна лаяўся.

Зміцер Дашкевіч пакараны арыштам на 15 сутак. Сустаршыню «Маладога фронту» Змітра Дашкевіча судзьдзя Маскоускага раённага суду Менску арыштаваў на 15 сутак. Міліцыянты патлумачылі, што арыштавалі Змітра Дашкевіча за значок «За свабоду!». Нагадаем, учора спецназаўцы затрымалі Змітра Дашкевіча разам зь іншымі актывістамі моладзевых незарэгістраваных рухаў на ганку будынку суду. Зміцер Дашкевіч разам з Артурам Фінькевічам ішлі ў суд, каб прысутнічаць на паседжанні ў справе аднаўлення на працы дацэнта педуніверсітэту Юрыя Бачышчы. Спецназаўцы затрымалі хлопцаў на загад свайго кіраўніцтва.

Вярхоуны суд прыпыніў на два месяцы дзейнасць ЛКСМБ. Вярхоуны суд прыпыніў на два месяцы дзейнасць Ленінскага камуністычнага саюзу моладзі Беларусі. З пазовам аб прыпыненні дзейнасці ЛКСМБ выступіла Міністэрства юстыцыі. Падставай для вынясення пытання ў суд стала адсутнасць у моладзевай арганізацыі юрыдычнага адрасу, што з'яўляецца парушэннем закону “Аб грамадскіх арганізацыях”.

Усе 25 краінаў Еўразвязу праігнаравалі канферэнцыю Інтэрполу ў Менску. “У двухдзённай канферэнцыі бяруць удзел толькі 12 з 46 еўрапейскіх краінаў, якія уваходзяць у Інтэрпол”, – піша ў сённяшнім нумары “Gazeta Wyborcza”, ды цытуе урыўкі з адмысловай заявы Інтэролу, у якой гаворыцца, што “пасля апошніх падзеяў у Беларусі Еўразвяз вырашыў узмацніць палітычны націск на Менск, што перашкодзіла прадстаўнікам паліцыяў краінаў аб’яднанай Эўропы узяць удзел у менскай канферэнцыі”.

Людзі

З 18 траўня А.Казулін будзе знаёміцца з матэрыяламі сваёй справы. З 18 траўня былы кандыдат на прэзідэнта Аляксандр Казулін пачне знаёміцца з матэрыяламі сваёй крымінальнай справы,– пра гэта паведаміў ягоны адвакат Ігар Рынкевіч. Казулін быў затрыманы 25 сакавіка, яго абвінавачваюць у злосным хуліганстве і арганізацыі масавых беспарадкаў на Дзень Волі. Паводле Рынкевіча, абвінавачванне падрыхтаванае ў занадта кароткі тэрмін, следств не было аб’ектыўным, сотні сведкаў падзеяў 25 сакавіка так і не былі дапытаныя. Абарона Казуліна збіраецца звярнуць увагу на аднабаковы, няпоуны і неаб’ектыўны характар следства,– заявіў Ігар Рынкевіч.

Абвесткі

Новы конкурс – «Фота Свабоды». «Фота Свабоды» – Ваш погляд на беларускае жыццё. Дасылайце (з кароткім апісаннем – што, дзе, калі) здымкі падзеяў, сітуацыяў, людзей на адрас svaboda@rferl.org з пазнакай “fota Svabody”. Падрабязнасці на www.svaboda.org

Спампаваць версію для друку (PDF)

May. 18, 2006 // 18:03 | Каментары (0)





@@@SMARTY:TRIM:SCRIPT@@@ @@@SMARTY:TRIM:SCRIPT@@@