Свечкі над Дзвіной
Сёння ў Віцебску, як і па ўсёй рэспубліцы, прайшла акцыя салідарнасці. Калі іншыя віцьбічы запальвалі свечкі ў сябе на падваконнях каля 25 чалавек моладзі сабралася ля крыжа ўсталяванага на Успенскай горцы. Падобна для жыхароў нашага горада ўжо становіцца страдыцыяй запальваць свечкі на гэтым месцы. Нагадаем, што месяц назад тут ужо праходзіў флэшмоб, пра які паведамляла Belnews.INFO.
Калі мінулы раз акцыя адбывалася на працягу 15 хвілін, што досыць характэрна для флэшмобу, то сённяшняя імпрэза цягнулася амаль гадзіну — пакуль не дагарэлі свечкі.
Апошні абзац, што ўжо, падобна, таксама робіцца традыцыяй хочацца прысвяціць міліцыі. Сёння яна здзівіла ўсіх прысутных — прадстаўнікі ўлады відавочна манкіравалі мерапрыемства і на месца правядзення акцыі не з'явіліся. Зрэшты, ніхто па іх дужа не сумаваў.

Катэгорыя: Навіны выбараў. Віцебск Словы:
Витебский,
Віцебск,
flashmob,
Vitebsk,
флэшмоб